Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Пачуўшы такое першы раз, Дуня разрагаталася. Запраўды ў гэных словах вялiкая мудрасьць была. Але хрыплы мяшок бульбы паўтараў тое самае колькi разоў. I здаралася тое часта пасьля ягонага паругадзiнннага спазьненьня. Здэнэрваваная Дуня, праклiнаючы яго, бегла ў канцылярыю. А гэтта сустракала дырэктара, якi ўсьмiхаўся, рабiў ведамую позу й паднiмаў уверх пульхны палец.

— Ведаю, ведаю, спадар дырэктар, — забягала яму наперад Дуня выкрыўляючы ўрачыстую позу. — Яшчэ нiколi так ня было, каб нiяк ня было. Заўсёдты неяк будзе.

— Браво! — рагатаў пан Капышынскi. — Маладзец. Заўшэ…

— Ня заўшэ, а заўсёды, — папраўляла яго Макатунiшка.

Аднойучы, спазьнiўшыся, як часта бывала, дырэктара паўтараў сваю мудрасьць. Азызлы твар прыблiзiўся да Дунi, а ў зялёных вачох на мiг успыхнула нейакя недагарэлая iскра юрлiвасьцi. З роту нясло гарам самагонкi. Бязь нiякага папярэджаньня, Капышынскi схапiў настаўнiцу за грудзi. Адскочыўшы крок назад, Дуня зь вялiкiм размахам ударыла яму па твары. Якраз у гэны момант адчынiлiся дзьверы й двое крыклiвых хлапчукоў беглi на нешта скардзiцца. У аднаго зь iх цякла носам кроў.

— Спадар настаў…, - пачаў крыўдны дзiцячы голас, але спынiўся, пабачыўшы як Дуня аплявушыла дырэктара. Зачырванеўшыся, Дуня выбегла з канцылярыi. У гэны вечар цэлая вёска апавядала, як «маладая вучыцелька сягоньнiка Капышынскага набiла».

Маладой настаўнiцы вiдаць было ясна, што ў гэтай вёсцы ёй будучынi няма. Апроч клопатаў з дырэктарам, назаляла яшчэ й тое, што ня мела кантакту зь мясцовай моладзяй. На настаўнiцкiх курсах навет выдатны пэдагог Васько, што выкладаў мэтодыку, ня мог прысьвяцiць, магчыма ў праграме ня было, часу зусiм неабходнай праблеме: як малады настаўнiк мае захавацца ў новым асяродзьдзi, як ужыцца ў яго. Таму, што настаўнiкамi станавiлiся пераважна юнакi i юначкi, зялёненькiя ў жыцьцi, амаль бязь нiякае жыцьцёвае практыкi, а некаторыя зь iх маглi быць тымi першымi аладкамi, што ўдаюцца комам, настаўнiцкiя курсы мусiлi-б зьвярнуць увагу на прыстасаваньне новых настаўнiкаў да чужых асяродзьдзяў. Час дыктаваў усё: i некамплектнасьць настаўнiцкае асьветы, якую давалi шасьцiмесячныя курсы, i жыцьцёвую непадрыхтаванасьць, зялёнасьць маладых настаўнiкаў. Навет на пасьветках, што выдаў «Шульвэзэ, Камiсарыят дэр Глебоке», а падпiсаў побач нейкага нямецкага ўрадаўца i дырэктар курсаў, нейкi русафiл Субботин, было ясна сказана, што пасьветка дае права часовага навучаньня ў першых чатырох клясах пачатковых школаў i што пасьля нейкага вызначанага пэрыяду вымагалася, для атрыманьня права далейшага навучаньня, здабыць грунтоўную настаўнiцкую адукацыю.

Часовая адукацыя, часовая пасьветка, часовая праца. Не знайшлi навет часу расказаць, — што асаблiва важна вайною, — як гэтыя юнакi мелi ўжыцца ў мясцовае асяродзьдзе. I Дуня ня ўжылася. Нельга сказаць, каб не старалася. У гаспадынi, дзе кватэравала, была дачка Антанiна. Гадоў каля дваццацi пяцi, сьцiплая цiхоня, у сябе замкнутая, такая, што й на вясковым iгрышчы ў ценi трымаецца, дзесьцi ў кут зашываецца, якую да танцаў намаганьнем за руку цягнуць трэба.

I пайшла зь ёй Дуня аднойчы, перад каляднымi запустамi, на вясковую вечарыну. Моладзь для Дунi незнаёмая. Спасьцярогшы маладзенькую, прыгожую «жабоцку вучыцельку», дзяцюкi ня ведалi як да яе падыйсьцi. Нарэшце адважыўся здаравяка Яўхiм. Дзяўчына пасьля даведалася, што зь нямецкага палону ўцёк, а пасьля бальшавiцкiя банды яго паглынулi.

— Хадзi, панi, на покуць, — сказаў дзяцюк загадным голасам i, не чакаючы Дунiнай згоды, узяў яе за руку ды пасадзiў амаль побач з кучаравага, сярэднiх гадоў, дзядзькi, што пiлiкаў на трохрадцы. Неўзабаве стаяў Яўхiм перад Дуняй, якая намагалася ажывiць пасаджаную побач Антанiну, што зусiм нiякавата чулася напокуцi.

— Хадзi, вучыцелька, танцаваць.

Пасьля такога запрашэньня, пакуль Дуня наважылася як на яго рэагаваць, здаравяка Яўхiм лiтаральна падняў яе на ногi. Iгрышча ня розьнiлася ад падобных у хаце Кмiтавага Тодара ў Лiтоўцах, адно твары навокал iншыя былi. Дуня ня ведала, як захоўвацца мiж гэтых людзей, што пачалi зь ёй адразу на «ты».

Палажэньне «жабы», як яе дзябёлая Ганна ахрысьцiла, было няпростае. У Беларусi настаўнiкi былi некалi паважанымi аўтарытэтамi, хаця й гаварылi мовай акупанта, палянiзавалi цi русыфiкавалi народ. Навет з дозай казённага яду, настаўнiк усё-ж вёў дзетак «у людзi», недзе ў сьвет лепшага жыцьця. I калi ведамае «бацька бяз школы араў i ты будзеш араць» яшчэ ня выкаранiлася, дык спадзявалiся, што школа можа адчынiць дзьверы ў лепшы сьвет, дзе для пражыцьця не абавязкова араць. Настаўнiк быў мясцовым аўтарытэтам, што не абавязкова за пару яек цi якую скварку мог параiць людзям як далезьцi ў шырэйшы, мудрэйшы й лепшы сьвет ды па якiх ступеньках пачынаць. Настаўнiк меў нейкi арэол мудрасьцi, навет улады. Дзiва няма, што так званыя вясковыя iнтэлiгэнты, часта духовыя дзiкуны з вонкавай палiтурай, — «культурныя людзi», гарнулiся да настаўнiка, намагалiся трымаць зь iм кантакт, ацiрацца каля «культурнага чалавека».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза