Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Чырвонае сонца выкацiлася з-за грэбня балотных зарасьнiкаў на ўсходзе, весела закукавалi ў Гаравацкай пушчы зязюлькi ды старэчым буйным чубам прыглядаўся ваколiцы, ледзь шэпчачы лiсьцямi, на Гараватцы гiгант Архiп.

— Дзякуй Богу за залаты дзянёк, добра во падсушыць, — памяркоўна, з задавальненьнем сказаў Пракоп, уторкнуўшы ў зямлю касавiла. Ён дбайлiва, жменяй скошанай травы выцер лязо ды выцягнуў зь кiшэнi зьлiзаны па канцах брусок. — Павайстры, сынок. Маладзец ты, роўна пракос дзяржыш.

Падахвочаны юнак паставiў касу. Ягоны брусок — маленькi язычок трывожыў яго. Трэба надта высьцерагацца, каб, замахнуўшыся iм, не чарахнуць рукой па вастрыю касы. Бацька ўчора яе добра выкляпаў, а сакавiтая раса й роўны луг як нельга лепш аблягчалi працу. Бахмачы пачалi зь вялiкiм размахам косамi ўядацца ў траву. Раса сьвяжыла босыя ногi, што пакiдалi на скошаным роўныя сьляды. Зоркамi сьвяцiлiся маленькiя кроплi на сьцяблiнках, а пах сьвежа кошанае травы казытаў ноздры носу.

— Як ты, тата, думаеш, колькi мы можам скасiць?

— Ды во… — спынiўся бацька, — цяжка сказаць. Хто скарэй i болi скосiць, таму й будзiць.

Ён зiрнуў направа, дзе воддаль, з посьвiстам, касiлi iншыя.

— Старайся, сынок, каб хоць на пару вазоў было. Свайго-ж, ведаеш, што кот наплакаў.

I Янук пачаў нацiскаць што моцы, каб ад бацькi не адставаць. Калi брат Мiкола ў той час, калi сонца ўжо вышэй Архiпа ўзьлезла, прынёс у абвязанай ручнiком глiнянай мiсцы цёплую вараную бульбу з пахучым укропам, пару добрых скварак ды ў асобным збанку кiслае малако, бацька аблiчыў з задавальненьнем, што ладны кавалак лугу зваявалi. Усё-ж не бяз трывогi зiрнуў ён на суседнiх касцоў.

— От каб нам да гэнага лазьняку ўсьпець, — кiўнуў галавой убок, бяручыся за сьнеданьне. — Трэба сьпяшыць, пакуль сонца расу згонiць, бо тады цяжэй будзiць.

Да iх з таго боку ад касцоў нехлямяжа, пераступаючы валы сена пракосаў, зблiжаўся Антось Дзяркач. Ён, вiдаць, таксама нядрэнна нацiскаў, бо пот выступiў палосамi праз крамную кашулю сьпераду. Ад часу вяртаньня «з таго сьвету» ён пагладзеў, вярнулася даўная ўпэўненасьць i навет калiшняя поўная гарэзьлiвая жартаўлiвасьць, так добра ведамая вясковым дзеўкам.

— Здароў, дзядзька Пракоп! — гукнуў здалёк. — Здаровы сыны. Памажы вам, Божа!

— Памажы, Божа, працаваць цi есьцi? — пажартаваў Пракоп. — Здароў, Антось. Можа во прысядзеш пiракусiць?

— Ды не, дзякую. Узяў я з сабой нешта ў торбачку. Пiракушу, як пару пракосаў яшчо праганю. Ды нацiскаць трэба, бо дзень залаты… А як вам косiцца?

— А, нiчога… Янук надта добра памагаiць. На пару вазоў, думаю, справiмся, калi нi наляцiць хто…

Пракоп з пытаньнем зiрнуў на Антося.

— Ну Янук у вас маладзец. Дзяцюк ужо!

Янук аж падрос на вачох у Антося.

— А адкуль-жа маiць наляцець? — спытаў Пракопа Антось.

— Ды хто iх ведаiць… Сам ня чуў нiчога? Можа во быў дзе?

— Дык я-ж во дзiля гэтага, можна сказаць, да вас прышоў…

— А што? — падняў Пракоп галаву, спадзяючыся навiны.

— Быў на днях у Падгайскага Кастуся. Разгаварылiся…

— Ага, нi i як ён?

— Так сабе, дзержыцца. Немiц у яго проста загаспадарыў, гароднiну забiраiць…

— Як гэта забiраiць? Задарма?

— Ды даець яму квiткi й кажыць, што калi цывiльная ўлада прыйдзiць то заплацiць яму тады за ўсё.

— Цывiльная? Калi гэта?

— Дык яны-ж нi кажуць. От фронт пасунiцца на ўсход, дык тады цывiльныя прыйдуць… Ну, алi пра гэта доўга гаварыць, можа пагаворым як свабадней будзiць, можа па захадзе сонца.

— Чаму-ж не, зайдзiся, Антось. Надта ўсё гэта цiкава, што табе Падгайскi мог сказаць. Яму там да Немца блiжэй, лепi вiдаць.

— Добра, можа зайдуся. Алi цяпер, дзядзька Пракоп, хачу пiраказаць вам што мне Кастусь казаў. Шапнi, кажа, там нашым на вуха, каб якую скаромiну, муку, яйкi, птушку, ну ўсякае дабро пахавалi, бо Немiц на вёскi налёты робiць, мужыкоў абiраiць. Дык от, кажыць мне аграном, нiхай прыхiнуць што якоя могуць. Гэдак i сказаў, а ўсё болi самi дадумацца можаце. Аказваецца, што як наляцiць войска, дык пазабiраiць конi з вазамi, награбiць усякага дабра й сабе валачэць…

— Ну а што зробiш, як прыедуць? Усяго нi пахаваеш. Тыя чэрцi паабчышчалi, каб iх зiмля нi насiла, а цяперака гэтыя бяруцца…

— Знаю, знаю, але зразумей, што нямецкiя налёты, гэтыя хапу-лапу робяцца ваеннымi, дык i бяда таму, каго абчысьцяць. Бо як прыйдзiць цывiльная ўлада дык тады й падаткi будуць.

Мужчыны змоўклi. З захаду на чыгункай пачуўся гул, ён рос i прыблiжаўся, неўзабаве ў сьвятле раньняга сонца зазьзяла вялiкая сярэбраная група бамбавiкоў. Касцы паднялi ўверх галовы.

— Зноў лятуць кляваць! — усклiкнуў Антось.

— От сiла! А дзе-ж бальшавiцкiя падзелiся? — пытаўся Янук.

— Добра, што нячыстая сiла ў штаны напусьцiла. Так iм i трэба! — злосна сказаў Антось.

— Ах, Божа ты мой! — уздыхнуў Бахмач, устаючы ад сьнеданьня. — Нiвядома яшчо, што гэтыя во пакажуць, чым вайна скончыцца. Нiхто дабра нам нi прыносiў…

— Добра, дзядзька Пракоп, пагаварыць пагаворым, — усхапiўся Антось, але я мушу назад да касы…

— А бацька нi памагаiць?

— Занямог нешта.

Антось зрабiў крок, другi й спынiўся. — I з табой, Янук, хачу такжа пагаварыць, — сказаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза