Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Голас далятаў, здавалася, зь недасягальнае адлегласьцi, быццам марскiмi хвалямi, то прыблiжаўся, мацнеў-магутнеў, а пасьля зусiм кволенькi, ледзь-ледзь лiпеў. Агулам чуваць было ўсё. I апавядаў пра баi на морах i акiянах, у краiнах заходнiх i ўсходнiх, гаварыў пра палiтычна-прапагандовую вайну. А пасьля галоўных навiнаў нямала ўвагi прысьвяцiў падзеям у акупаванай Польшчы. У пяршыню пачуў Антось i новае слова «гетто» ў адносiнах да Жыдоў у Варшаве. Пасьля праслуханьня навiнаў Кастусь старанна засунуў назад зялёны кардон, якi залажыў кнiгамi.

— Ну от, братка, чуў?

— Ну ты й маладзец! — адказаў Дзяркач. — Дык навошта табе плёткi слухаць, калi з таго боку чуеш?

— Ды чаму-ж… Яно-ж варта слухаць адно й другое…

— Цяпер буду знаць каго за язык пацягнуць калi захачу праўды даведацца.

— Толька-ж, братка, глядзi нi прагаварыся, хаця-б Паўлоўскаму, перасьцярог аграном.

— Ты што, жартуеш?

Антосеў зрок налiўся дакорам.

— Выбач, я нi падумаўшы сказаў, - спахапiўся Кастусь.

Прасядзелi за поўнач. Паволi, упоцемку, ледзь ня вобмацкам выбiраючы аднаму яму вядомыя сьцежкi, да свае Нiны, пад нагрэтую коўдру Антось сьпяшыў. На чыгуначнай станцыi Гацяў цьмяныя сьвётлы змагалiся зь цемрай i станцыя, як-бы ўсё на сьвеце мiрна й нармальна, жыла сваiм руплiвым жыцьцём. Марасiў дробненькi дожджык i з захаду дзьмухаў лёгкi ветрык. Антось думаў i перадумваў пра той заморскi «варожы» сьвет «плютакратаў i падпальшчыкаў».

Трэба будзе, устаўшы заўтра ранiцай, усё новапачутае ў лад прывесьцi, падсумаваць, абмяркаваць, перажваць ды мо неяк i выкарыстаць…

17

Гучна-гарластае «Москаў капут!» хрыпам захрасла ў выцьцi вясеньняга ветру й сьнежнае вiхуры ды пасьля зусiм заглохла ў гуле гарматаў першай вялiкай бiтвы, каторая «Даёш Берлiн!» нарадзiла. Вестка пра першую вялiкую паразу «Дранг нах Остэн» маланкай абляцела захутаныя ў глыбокiя сьнягi палi й гасподы, закаваныя ў лёд воды ды перабралася на захаднi бок фронту. Зусiм абыякавы да лёсу чужой i няпераможнай дагэтуль армii селянiн зьдзiўлена кiваў галавой, поўны недаверу.

— Такая сiла, Божа мой! А глядзi во!

Наўздагон нечаканай вестцы перапаўзьлi на захаднi бок агнявое лiнii й дэталi вялiкае бiтвы. Выявiлася, што шчодрыя дый цi не найбольшыя заслугi ў тым дужаньнi прыпiсвалiся гэтта ведамаму яшчэ з налеонаўскiх часоў генэралу Марозу. Гэта ён, казалi, а ня хто iншы спаралiжаваў магутную ваенную машыну, гэтак дбайна сплянаваную й выпрадукаваную там, дзе некалi змайстравалi вялiкую Бэрту.

Зусiм накш выглядаў вялiкi паядынак асiлкаў паводля галасоў з таго боку, што апавядалi пра яго па радыё. Iшло тое тлумачэньне, вядома, калi не ад самой «Стаўкi» дык ад прапаганднага палiтадзьдзелу. Генэрала Мароза зусiм ня згадвалi, быццам ён у гэнай мясасечцы ўдзелу ня браў, затое перамога, як мага пераўвялiчаная, прыпiсвалася заслугам «доблiснай» Чырвонай армii дый перадусiм нiколi анi на калiва «непамыльнаму й генiяльнаму айцу народаў», таму самаму, каторы на працягу апошнiх пару гадоў вялiкi хаўрус iз «саюзнай Вялiкагерманiяй» дзяржаў i народнае дабро дзень i ноч туды пхаў. Такой iнтэрпрэтацыi вялiкай бiтвы денэрал Мароз, з прычыны натуры свае, нiяк ня мог запярэчыць, але гэта не азначала, што маўчаньне ягонае знакам згоды было.

Няпрытарнаванай да зiмовай вайны зброяй надта не наваюеш, дый акалелыя ўжывальнiкi яе мелi-б мець цёплыя плечы й непадмарожаныя канцавiны. I тады пiльны зрок нямецкiх ваенных верхаводаў спынiўся на мясцовых жыхарох i спасьцярог кажухi. Умiг нарадзiўся клiч: кажухi на ратунак! А мясцовыя, як рэха гэнаму клiчу: кажухамi адбой генэралу Марозу!

Апрануўшыся ў адопаведную канцылярную хворму, загад разросься й расплыўся па занятай зямлi. Нiякае ўзнагароды за кажухi акупант ня сулiў. Вынiкамi таго найлепшыя й найнавейшыя кажухi з рэкорднай хуткасьцю зьнiкалi ў зусiм тайных i бясьпечных месцах, быццам-бы да часу, пакуль распагодзiцца. Народ пераапранаўся ў латанае, абношанае-абшмулянае стар'ё.

Нашто ўжо кемлiвы й выпрабаваны селянiн, але гэтта, казалi, крыху падшванкаваў, бо ўсё-ж даўся чужынцу скубануць. А на пацьверджаньне ў Лiтоўцах апавядалi, што быццам ня хто iншы, як сама дападлiвая пахатуха Кмiтава Аўдоля бачыла, як «на хронт» кажухi вязьлi. Ляцеў, бачыце, зусiм нiзка-нiзенька пузаты нямецкi самалёт якраз тады, як Аўдоля не за чапялу цi качаргу трымалася, а выбегла на двор паглядзець чаго доктараў сабачонак упрысядкi аж разбрахаўся. I трэба-ж… — Павер, мiлая ягодка мая, гэта-ж ляцiць, каб яго пранцы, гэты iраплан гэтак саўсiм нiзка. Дык вiджу, матляецца так, высунуўшыся праз вакно, рукаво ад кажуха. Гэта-ж Немiц, знаеш, на хронт назьбiраныя нашы кажухi павёз.

Разумнiкi кпiлi, што акупанту ўдалося надта мала, дый то старых i палатаных кажухоў вымантажыць i што гэна стар'ё нянадта пасобiць «Дранг нах Остэн» пхнуць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза