Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Янук i Дуня ўжо добра пратоптанай лясной сьцежкай са школы дадому йшлi. На заходнiм небакраi вынырнула з-за хмараў сонца, умiг ператварыла сьнег i вакольную пушчу ў яркую, зьзяючую, цяжкую на вочы бель. Мароз прыемна скрыпеў пад падэшвамi. Сьцюжа праймала Янука праз палатаную, парудзелую тужурку-абносак. Адно прыемным цяплом трымалася на галаве палiняная вушанка. «Як разумна зрабiў, - думаў юнак, — што накруцiў на ногi ў дзiравыя боты болей анучаў». Забясьпечаная некалi камбедам Дуня Макатунiшка вызiрала зарумяненым марозам носiкам з башлыка цёплай, суконна сiняй тужуркi. А на нагах мела цёплыя валёнкi.

У Януковым уяўленьнi стаяў гiсторык Сабалеўскi. — Для Палякаў, тлумачыў настаўнiк, — Люблiнская вунiя трыюмфам завяршыла дзясяткi гадоў натужанай працы iхнага клеру, магнатаў i шляхты. Як пасьля народ беларускi агледзiўся, для яго тая-ж вунiя, прымусам яму накiнутая, дамавiнай сталася. Яна шырака адчынiла Палякам дзьверы да калянiзацыi нашай бацькаўшчыны. Па ўсей зямлi нашай паступова й няўхiльна пачалi гаснуць агнi беларускай культуры, самастойнасьцi, нацыянальнага жыцьця, якое тады было…

«Дамавiна». Слова настырлiва паўтаралася, пагражала.

Вось дзе й калi яно пачалося. Адчынiлiся вочы, перад якiмi вырастала трагiчная панарама ўпадку вялiкага народу. Вiдаць, што заходнiя хiжакi доўга й старанна плянавалi й капалi магiлу, рыхтавалi дамавiну. Дый цi толькi заходнiя? Сабалеўскi-ж адно цяпер да Люблiнскае вунii дабраўся. А там далей з усходу дзяржыморда неўзабаве абаронныя ўмацаваньнi Вялiкага Княства Лiтоўскага праломiць. Пад нагайкай «чужака-дзiкуна» паўстане нязносны прыгон i павядуць на сьмерць гордых i непакорных найлепшых сыноў i дачок.

— А чаго-ж ты, Янучок, так задумаўся?

Заўсёды прыемны й мiлы голас Дунi, тут-жа праз вушанку, вярнуў яго да рэальнасьцi. Дзяўчына ўзяла яго пад руку, прыхiлiлася, а васiлькi вачаняты iз затоенай iскрынкай гарэзьлiвасьцi сквапна шукалi на Януковым твары прычынаў ягонай задуменасьцi.

— Ды нiчога, — буркнуў адчэпнага Янук.

— Ну скажы, скажы пра што думаў! — налягала дзяўчына.

Блiзка былi ейныя вусны, тыя самыя, каторыя некалi ў канюшыне яго спакусалi. Але цяпер яны ня прынаджвалi, а быццам загадвалi.

— Думаў аб Люблiнскай вунii, — адказаў Янук. — А яшчо болi пра дамавiну.

— Ха-ха-ха! — разрагаталася дзяўчо. — А я думала, што ён… А чаму пра дамавiну?

— Ну знаеш як Сабалеўскi казаў. Ты-ж на лекцыi была, мусiць-жа слухала.

— Янучок, Янучок, я-ж табе казала, што як будзеш надта многа думаць, дык скора састарэешся.

Голас лёгкi, жартаўлiвы, тварык ясны, марозiкам зачырвонены-прыкрашаны. Гэта ня тая частая надзьмутасьць i ня колкасьць у вачанятах-васiлькох. Здаецца, што знаеш яе ўсю, наскрозь, але вось адкрываеш новае ў наступным павароце…

— Ты, Янучок, ня чуў колькi дзiравы шляхцiц кажухоў сабраў?

Ад дамавiны да кажухоў. Зручны скок. Цяперашняе, калi навет i ня грэе, дык усё-ж цела блiжэй чымся халодная, даўная, з выразным прыцiскам Сабалеўскага, дамавiна. Роўным скрыпам гаманiў пад нагамi мароз, брылянтамi расьцьвiталi на галiнах азяблыя сьняжынкi. Аблiваючы ягоны твар цёплым дыханьнем, штурхала ў плячо Дуня.

— Нi знаю. Вiдзiў, як зь нейкiм Немцам на развалках жабраваў. Да нас заходзiлiся, фiгу дасталi. А навошта мне ведаць?

— Я ўчора да цёткi Вульляны забеглася, мацi мяне была па нешта паслала. Казала Вульляна, што ад яе адзiн кажух вымантажылi. Ды знаеш як? Прывёз ёй дзiравы шляхцiц паштоўку, што праз Чырвоны Крыж прыйшла, пра ейных сыноў-галубкоў.

— Што ты кажаш? Дзяцюкi жывыя, абое?

— А як-жа, жывыя. Дый разам яны сядзяць, значыцца ў адным абозе. Дык Вульляна так узрадавалася, — нi жарцiкi гэта, яна-ж вочы сабе за гэтыя гады выплакала! — што чаго таго Немца й дзiравага шляхцiца з радасьцi нi расцалавала. Таму, мусiць, лёгка было ад яе кажух вымантажыць.

— Няўжо-ж…

— Казала, што кажух гэны Паўлюкоў, ужо падношаны. Наце вам, кажа, кажух майго сына-галубка, нiхай вам Бог здаровейка дасьць за такую вестачку.

— А ты паштоўку гэну чытала?

— А як-жа. Зьверху нейкi «сталяг» i нумар яго, гэта значыць абоз палонных зазначаны. А пасьля якiх пятнаццаць слоў усяго, мусiць болей пiсаць нi даюць. «Дарагая мама. Мы твае сыны Антон i Паўлюк цяпер у лягеры пленных. Добра маемся, здаровыя, есьцi досiць. Нi бядуй, вернемся» Дый падпiсалiся. От i ўсё.

— I напiсана, што «добра маемся»?

— Ага. Я тры разы перачытвала, а Вульляна дык напамяць знаiць.

— Можа так добра маюцца, як гэтыя ў Бярэзьвечах?

— Што ты! Нi дай, Божа! Кажу, што чытала. Ды гэтыя-ж савецкiя, дык iх голадам мораць i страляюць, а яе-ж сыны былi ў польскай армii. Казаў яшчо дзiравы шляхцiц Вульляне, што польскiя палонныя ў нямецкiх лягерах каторыя, дык iм пасылкi зь ежай Чырвоны Крыж з Англii прысылаiць…

— Дзякуй Богу за гэта. Кажаш, пiшуць, што вернуцца?

— Ага, сама чытала.

18

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза