Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

— Куды вы, цёмныя, дурныя, адсталыя мужыкi, лезеце? Дзяржавы сваей вам захацелася? У вас няма нi нафты, нi солi, нi вугля, нi жалеза. Як жыць будзеце? — пачаў падсумоўваць дырэктар. — Гэткiмi вось нападамi ворагi народу нашага, апякуны няпрошаныя, накiнулiся адразу на нас, каб затукаць-загукаць i зруйнаваць новаствораную дзяржаву. А цяпер падумайце самi: калi-б наш край быў сапраўды такой праклятай Богам плямай на зямлi, калi-б у нас зусiм нiчога ня было, як яны цьвердзяць, дык чаго тады гэтыя людзi лезуць да нас цьма-цьмой, апякунамi нашымi хочуць быць, што як ад заядзi сьляпнёў ад iх абаранiцца цяжка?

Цiха прысела побач Дуня й зiрнула Януку ў вочы.

— Ну як я?

Задуманы, Янук не адказаў.

— Чаго маўчыш? Скажы, цi добра я прачытала.

Хлапец зiрнуў на мiлы тварык, на якiм вялiкiмi колерамi задавальненьне зьзяла. Усьмешка шмыгнула ля вуснаў.

— Выдатна. Давай, пацалую цябе за гэта.

Ня думаў так сказаць. Само вырвалася. Зачырванеўся. Макатунiшка ўсьмiхнулася.

— Пасьля. Добра?

Ня ведаў цi дзяўчына жартуе, цi што. Уважна зiрнуў у ейныя вочы. Зьбянтэжыўся. Тымчасам Сабалеўскi канчаў.

Янук узыйшоў на сцэну паважна, не сьпяшаючыяся i, як раней ужо меў намер зрабiць, паволi акiнуў зрокам залю, зiрнуў уздоўж i ўпоперак на падвязаныя пад жаночыя падбародкi хусткi, на школьных сяброў i прадстаўнiкоў ад уладаў у крэслах на самым перадзе. А ў вушах гучэў яшчэ голас Сабалеўскага:

— Малады паэт, вучань нашай школы Янук Бахмач цяпер прадэклямуе свой верш, прысьвежаны вялiкаму дню Сакавiка!

I ў гэны момант ведаў Янук, што страх прайшоў, што на залi зацiкаўленьне. Вярнулася пэўнасьць. I пачаў гучным голасам:

Сакавiк ладзiць слаўнае веча,а ў тэатры гудзе, бы ў вульлi,пазьяжджалiся зблiзку й з далечыпасланцы беларускай зямлi.Каб палепшыць свой лёс, сваю долю,селi побач сяўбiт i жаўнерВон чужынцаў! Зямлю нашу й волюаддаём мы народу цяпер!Затаiў Менск сталiчны дыханьне,сустракае народжаньня дзень.I зазьзялi зарнiцы сьвiтаньня,у нябыт адыйдзе ночны цень.Прэч Расею, прыгон i няволю!Беларус стане сам гаспадар,прыйдзе шчасьце на месцы нядолi,запануе свабодны ўладар.

Спасьцярог Бахмач, дэклямуючы, што навет смаркаты Стась рот разявiў, зацiкавiўся. Але думка сканцэнтравалася на наступных радках, а ў такой сытуацыi амаль нiчога, апроч агульнае масы людзей, ня бачыш. Верш канчаўся. Апошнюю зваротку Янук запаволiў, iз смакам, галасьней, падчыркнуў:

Сьцеражы, Беларус, сваю долю,каб чужу не вярнуўся прымус,няхай згiнуць кашмары няволi,хай заўсёды жыве Беларусь!

Вялiзная бура воплескаў. Янук нязграбна пакланiўся й зь вялiкiм паднечаньнем зыйшоў са сцэны. I ў момант зыходжаньня зiрнуў на Стася. Той плёскаў у далонi, а ў вачох яго шэрых, такiх звычайна нянадта кемлiвых, здалося Януку, паказалася iскрынка зьдзiўленьня. Перад Януком стаяла Дуня й ейныя вочы сказалi ўсё.

— Маладзец. За гэта цябе варта пацалаваць.

Дзяўчынiна рука моцна сьцiснула ягоную далонь i дрыжыкi разьлiлiся па юнацкiм целе. Цяпер тое нецярпеньне й страх, што поўнiў яго перад дэклямацыяй, адыйшоў, адплыў… замянiўся першай гарачай усёпаглынаючай хваляй пахвалы. Яна была тымбольш значная, бо прыйшла ад самых блiзкiх людзей. I калi першая хваля адыйшла, Янук, задаволена сьцiскаючы Дунiну руку, разглянуўся навокал. Дырэктар яшчэ штосьцi гаварыў на сцэне. I потым зноў былi харавыя песьнi, i наапошку гiмн «Мы выйдзем шчыльнымi радамi».

Задаволеная грамада доўга яшчэ не разыходзiлася дамоў. Адно не хапала музыкi. Нехта раней прапанаваў, каб пасьля ўрачыстасьцi патанцаваць пад сваю школьную аркестру, але замiнаў гэтаму вялiкi пост i забарона хадзiць вечарамi. Хаця-нехаця людзi разыйшлiся. А Дунiн пацалунак падарозе дадому доўга помнiўся Януку.

21

Асьвеньцым, Гулаг, Бухэнвальд, Дрэздэн i Ковэнтры, Катынь, Хатынь i Лiдычэ… Гiрашыма… Нагасакi… Апэрацыя «Кiлгол»…

Пералiк можна прадоўжыць…

Выдатныя помнiкi варварства цывiлiзаванага, «прагрэсыўнага» чалавека 20-га Стагодзьдзя. Помнiкi, што так цi накш у нашу сьведамасьць уелiся. Вобразы пакут, суцэльнага зьнiшчэньня, нэгацыя Бога й Ягонае навукi. А дзе ў параўнаньнi з гэтымi гiстарычнымi гiгантамi дробненькая макулiнка попелу, што звалася Залатухай?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза