Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Войстры, як брытва, голас. Навокал дрыжачых ад нечаканага нападу сялянаў пагрозьлiва тарчэлi настаўленыя рулi стрэльбаў i аўтаматаў. Вочы карнiкаў не варажылi добрага.

— Тыхо! — крыкнуў побач Немца падафiцэр. — Зыбралы вас, шчоб поговорыты. Давайтэ спокiйно!

Крыху апанаваўшыся, людзi маўчалi, адно скуголiлi дзеткi. Сяржаньцiха Юргель не магла сваiм вачом паверыць. Так, сумлеву ня было. Тойсамы шрам наўскасяк левае шчакi, вочы, што ва ўпор глядзелi. Але тады яны, здаецца, больш лагодныя былi. I тады на iм быў польскi мундзiр з адзнакамi афiцэра, дый ласкавы, хоць стрыманы голас. Жанчыне ў вачох пацямнела.

Жаўнеры цягнулi з хаты лысага, сiвога мужчыну. У зрэбнай бялiзьне, ён стагнаў i баранаваў па вулiцы нагамi.

— А каб вас… Ён-жа хворы!

Старэйшая жанчына кiнулася да жаўнераў, што цягнулi хворага.

— Цiкай, курво!

З гэткiмi словамi адзiн зь iх з усяе моцы стукнуў сялянку прыкладам стрэльбы ў грудзi. Яна ўпала, кiнулася ў мольбы й праклёны. Вывалаклi з хатаў яшчэ пару чалавек. I тады рэзка сьвiснуў нямецкi падафiцэр.

— Марш!

Карнiкi пачалi насядаць на сялян. Маршы трываў нядоўга, Прыгналi на край вёскi ды напiраючы рулямi зброi, загналi ў гумно, тое, самае, на страсе якога стаяла бусьлянка. Закрылi скрыпучыя вароты й злажылi iх жардзiнай. Гэтта-ж з пад'ехаўшай хурманкi жаўнеры хапiлi канiстры й аблiлi сьцены бiнзiнай. Iншыя клалi побач снапы кулявой саломы.

Сьцямiўшы, як выгладала, найгоршае, рос у гумне трывожны гоман i лямант. Успыхнула салома й агонь вялiзнымi языкамi ахапiў сьцены. Зь сярэдзiны выбухнуў марозячы кроў у сэрцы крык i енк.

— Так вам, вражы ляхi! — адказаў з гэтага боку карнiк.

Магутным напорам людзi намагалiся выпхнуць з гумна вароты. Яны ўжо трашчэлi, вось-вось меклi рашчынiцца. I тады гаркнулi кулямёты. Пачулiся прыглушаныя стогны, кашаль. Пiсклiвыя дзiцячыя галасы мяшалiся з трэскам дрэва й праклёнамi старых. Над страхой распрасьцерлiся крыльлi, бусьлiха пакiнула гняздо. Полымя з дымам раптоўна паглынула гумно. Калi абвалiлася страха, дзьве фiгуры, з палаючай вопраткай, выкулiлiся пераз зруб у бульбоўнiк з другога боку. Карнiкi iх не заўважылi.

Пакiнуўшы колькi людзей пры дагараючым гумне, карнiкi цяпер рассыпалiся па вёсцы, зьбiралi ў месца хатнюю жывёлу й птушку ды неўзабаве пачалi падпальваць усе будынкi. У гэны час па чыгунцы iмчаўся наладаваны аграмаднымi танкамi цягнiк.

Пад вечар ля папялiшчаў Залатухi хадзiлi людзi з суседнiх вёсак. З усiх жыхароў невялiкай вёскi ўцалелi мужчына й жанчына, што пераз зруб гумна выскачылi ў бульбоўнiк, ды пасьля вылячылiся ў Даўгiнаўскiм шпiталi. I яшчэ ўцалелi дачушка й сынок Юргялiхi, якiх жанчына шмат раней чым патрэбна выслала ў школу ў Вярэнькi, загадаўшы, каб падарозе з патрэбай да сваякоў заглянулi.

Жудасны, навет для ўяўленьня цяжкi, злачын напоўнiў жахам ваколiцу. Доўга не змаўкала пад саламянымi стрэхамi гутарка. Злачын абмяркоўвалi на розныя лады. Шмат дакладалi самi апавядальнiкi. Янук пачуў пра Залатуху ад Антося Дзеркача, якi скупiўся на словы. Магчыма, што ня ладзiў зь Нiнай бо тая, як выявiлася, дамагалася шлюбу, а жанчыны казалi, што зацяжарыла.

Антось расказаў Януку самае галоўнае. I ў гэны дзень Янук, быццам адурманены, хадзiў-блудзiў па гародзе, садзе, нiдзе не знайходзiў супакою. Навокал у самую сiлу ўбралася лета. Буйнела, цьвiла ўся прырода. Як i кажны дзень, гулi ля вульлёў працавiтыя пчолкi. Усё, здавалася, як нармальна. Ды не… Дзесьцi ў вагнi спапялiлiся нявiнныя нi ў чым жыхары аднэй вёскi. Што яму да iх? Цi ён iх знаў, цi што?

Як мог, супакойваў сябе, выдумляў цi адно апраўданьне, але раўнавагi не знайходзiў. Чаму? Ужо iз школы ды зь беларускiх газэтаў неяк улажыўся погляд, проста прыняўся ды здабыў права грамадзянства факт, што Немцы ёсьць прыяцелямi Беларусаў. Папростаму гэта тлумачылася, што яны далi Беларусам правы, якiх апошнiя даўно ня мелi, гэта значыць далi школы ў роднай мове, мясцовую ўладу ды яшчэ сёе-тое.

Калiсьцi для Януковай наiўнай галавы падзел на сваiх i чужых, ворагаў i прыяцеляў быў куды прасьцейшы. Маскалi й Палякi былi ворагамi. Ад iх беларускi народ дазнаў найбольш крыўдаў i ганьбаваньня, зь iмi вельмi доўга змагаўся за волю. Ад няпамятных стагодзьдзяў, як нейкая ненажэрная й прагавiтая хэўра, лезьлi яны на зямлю, прасякнутую крывёй i потам беларускiм, умошчаную касьцямi нашых продкаў. Быццам свайго iм было мала, мусiць не маглi пражыць на сваiх Мазурах цi Памор'i, Тамбоўшчыне цi Разаншчыне. Вiдаць, што ў гэтых народаў пераважна рабаўнiчы нахiл хi яшчэ што ў нацыянальным характары. А такiя сумежныя народы, як Латышы, Летувiсы цi Ўкраiнцы былi прыяцелямi. Здавалася, што яны таксама жылi пад пагрозаю Масквы цi Варшавы. Праўда, Летувiсы заўсёды гарлапаняць, што беларуская Вiльня — гэта iхны горад. Дык тут, — цi яны нашы ворагi, цi прыяцелi, — на двое бабка варажыла.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза