Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Калi гэта запраўды так, дык выходзiць, што Немцы або павар'яцелi, або зусiм ня ведаюць, што яны робяць. I адно й другое выключалася. Калектыўна Немцы ня былi вар'ятамi дый ведалi яны, вiдаць, што рабiць. На пытаньне анiяк нельга было адказаць. А можа пытаньне дрэннае? Давай, разваж па слоўцу: Немцы мардуюць сваiх прыяцеляў… Два ключовыя словы: Немцы й прыяцелi…

Янук пачаў з заклапочаньня церабiць свае вясной ужо пабялеўшыя валосы, прадчуваючы, што блiжэй да карэньня дабiраецца. Немцы й прыяцелi, Немцы й прыяцелi… Немцы i… Нешта тут не ў прадку. Немцы абапiраюцца на безагляднай сiле. А цi чалавеку, цi народу, якi базуе ўсё на сiле, надта на прыяцелях залежыць? Скарэй слабому сябра патрэбны, а моцны, значыцца дужы, ён сам чуецца як Бог. Згода. Дык цi адпавядае гэтта слова прыяцель цi навет хаўрусьнiк? I хто яму сказаў, што Немцы прыяцелi цi хаўрусьнiкi Беларусаў?

Раптам нарадзiлася думка. Падсьведама адчуваў Бахмач, што гэта й быў той асноўны, галоўны адказ, да якога вобманцкам, саматугам дабiраўся. Запраўды, калi прыняць мяркаваньне, што Немцы, як Палякi цi Маскалi, прыйшлi на гэтую пакрыўджаную зямлю як рабаўнiкi, новыя паны, махляры, прыгнятальнiкi, дык усё, што навокал адбывалася становiцца ясным, як сьветлы сонечны дзень. Немцы ў лiку ворагаў! Жахлiвая, але праўдападобна добра абаснованая, думка. Адно якая-ж будучыня? Цяпер во спалiлi, разам з жывымi людзьмi, Залатуху. А можа гэткiх злачынаў будуць яшчэ сотнi цi тысячы?

Жах, жах!

У ваблiччы такога нячуванага варварства якое значэньне мае тое, што народ атрымаў права навучаць дзетак у школах у сваей мове, цi тое, што ёсьць пару газэтаў цi часопiсаў беларускiх? Якую вагу мае беларуская нiжэйшая адмiнiстрацыя? Цi калi якi шваб зьбярэ сваюэ здысцыплiнаваную банду, возьме на прыпрэжку якiх Украiнцаў, як у Будславе, ды задумае паехаць i спалiць цэлую вёску разам з жыхарамi, у тым лiку дзеткамi, жанчынамi й старымi, усiмi зусiм безбароннымi й нявiннымi людзьмi, — дык цi яго спынiць якi старшыня вёскi цi старшыня воласьцi зь беларускай адмiнiстрацыi? Няхай адно пiкне, сам першы кулю ў лоб дастане. Гэта хто калi чуў цi бачыў, каб Немец слухаў якога чужога задрыпанага старшыню воласьцi?

А калi так, дык значыцца гэта мясцовая, свая адмiнiстрацыя ня мела ў вачох акупанта зусiм нiякая вагi. Ды не, пачакай-жа. Нейкую вагу мела бо для нечага-ж яму была патрэбная. А для чаго? Зусiм ясна: яна памагала акупанту зьбiраць харчы, падаткi, гнаць людзей на працу, iншымi словамi — ссаць жывыя сокi з паняволенага народу. Няйнакш, так яно й было.

I на пацьверджаньне гэткiх сваiх выснаваў Янук пачаў згадваць нямецкiя зьдзекi над сваймi людзьмi, якiя ён сам бачыў. Амаль ня было чаго згадваць, адно хiба той вуж хурманак, што на гару глыбоцкага пяшчанага гасьцiнцу ня мог з наладаванымi вазамi ўзабрацца, а ён iз Дуняй задалёку прыглядалiся як Немцы сялянаў лупцавалi. Мо й шчасьлiвы, што большага ня бачыў. Ня дай, Божа, бачыць якую Залатуху, цi трапiць у рукi польскай, пад нямецкай камандай, палiцыi, ды стануць перад руляй стрэльбы на расстрэл. Або цярпець цi гiнуць разам з Жыдамi. Жыды, якiя-б яны ня былi, усё-ж гэта людзi. I калi гэта праўда, што Немцы пагалоўна iх вынiшчаюць, дык ганьба Немцам! Што гэта за народ такi? Немец — вораг! Немец — кат беларускага й iншых народаў. Значыцца, як выглядала, найбольш зьдзеклiвая сiла на сьвеце ўзьлезла нам на плечы. Вось адкрыцьцё!

Янук i задаволены быў з таго, што ён сам, бязь нiчыя помачы, дайшоў да разгадкi такое тайны. Не сказаў яму пра гэта простымi словамi анi Антось Дзяркач, анi Кастусь Падгайскi, анi хто iншы. Пэўне-ж, яны пра гэта ведалi, але чамусьцi яму, проста ў рот, пажваўшы, улажыць не хацелi. Хто-ж iх ведае… Цяжка было сумлявацца, што такiя разумныя й пранырлiвыя дзядзькi ня бачылi таго, што яму, як-нiяк, наiўнаму юнаку, раптам стала зусiм зразумелым. Трэба будзе калi, як кажуць, проста з мосту спытацца iх пра гэта.

Тымчасам, думкi вялi далей. Калi Немцы ёсьць нашымi ворагамi, дык на iх палягаць нельга. Наадварот, каб свайго дамагчыся, дык мо калi змагацца зь iмi прыйдзецца. Але як i чым? I каго на помач клiкаць? I як змагацца з такой магутнай, няпераможнай сiлай?

Рад i ня рад быў Янук з прычыны такога жахлiвага адкрыцьця. I ў гэныя юначыя гады падсьведама адчуваў, што яму наканавана было не стаяць бязьдзейна з боку. Ясна, можна было рабiць i так, як захоўвалася вунь бальшыня людзей: пасыўна прыглядалася ўсей гэтай разьнi, забойствам, вынiшчэньню свайго насельнiцтва. Абы iх не краналi. Ого! Што не, дык не! Янук да такiх авечак сябе не залiчаў. Ужо калi прыйдзе момант, што да сьцяны прыпруць, дык ён бяз супрацiву ня дасца. Але, цьфу! Усё-ж, якая дурнiца зь яго: перш, — i самае галоўнае, — трэба ня дацца, каб якi чужы цi свой нячысьцiк да сьцяны цябе прыпёр. Гэта самае галоўнае!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза