Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

— Браток, Антось, я многа думаў пра тое, што можа быць. Уключу радыё на Маскву й што ты думаеш адтуль барабаняць? Яны цэлы час пра народную партызанскую вайну, от пра што. А цi ты знаеш што гэта паiхнаму значыць народная вайна? Гэта ня тое, што наськiдаць сваiх чэкiстаў, цi прывязуць якiя гатовыя палкi на парашутах, каб Немцаў бiлi. Не! Саўсiм не! Вядома-ж, спэцыялiстаў i палiтрукоў то яны ўжо ськiдаюць i вунь колька наськiдалi. Але заданьне iхнае, — i з гэтым яны ня скрываюцца, — змабiлiзаваць усiх нашых баяздольных людзей, значыцца ўсякага, якi стрэльбу можыць у руках дзiржаць. От як. А як гэта, ты думаеш, яны мабiлiзаваць будуць? Ты знаеш як бальшавiкi робяць. Ня пойдзеш дык кулю ў лоб. I м на наш народ напляваць. Цi тое, што яны справакуюць Немцаў, каб нашы вёскi палiлi разам зь людзьмi, цi тое, што Немцы будуць за аднаго свайго па сто нашых расстрэльваць, гэта, думаеш, iх абыходзiць? Наадварот. Кажу-ж, iм на нас напляваць. Мы чулi колька Сталiн людзей у Сiбiр на сьмерць пазаганяў пакуль свае праклятыя калгасы пазакладаў. А цяперака вайной, калi яго самога Немiц за горла схапiў…

Доўга сядзелi, разважалi, думалi.

— Што-ж рабiць? Трэба неяк арганiзавацца, баранiцца, — сказаў Антось.

— А ты думаеш, што нашы над гэтым ня думаюць? Вось хацеў табе расказаць, што нашыя ў Менску стараюцца самаахову арганiзаваць i даўно ў Немцаў парогi абiваюць. Самаахова, — як самое слова гаворыць, — значыць сваё войска для аховы, для абароны самiх нас. Я ўжо чуў, што быццам нашы атрымалi дазвол арганiзаваць свае батальёны самааховы, разумеецца пад нямецкай камандай. Недзе мусiм пачынаць, сваё войска трэба. А я спадзяюся, што як напор бальшавiцкiх бандаў узмоцнiцца дык Немцы ня дзе нi дзенуцца, нам i большую армiю дазволяць i аружжа дадуць. I тады такому, як табе, трэба туды было-б… Ну а да гэнага часу, сам ведаеш. Той Шпунт, каторага ты ня выканчыў, як у сваiх руках меў, табе, пэўня-ж, нi даруiць. Сам вiдзiш, што ня можаш у шапку спаць…

Упоцемку, сочачы за сьцежкай, Антось прыгадваў тую гамонку. Найцiкавейшае было пра самаахову. Калi-б яна зарганiзавалася, прыкладна, у Глыбокiм… Што тады? Пайсьцi? А як-жа зь мясцовай палiцыяй? Левандоўскi больш да яго не заглядаў. Мусiць ня было за што зачапiцца. Але што рабiць з гэтым Лявонам? Пагайскi слушна яму ўпiкнуў, што тады ў лесе басяка ня выканчыў. Як гэта сталася? Усяго адзiн патрон… Нiхто, апроч Янука, ня ведаў-бы, а гэты хлопец зусiм надзейны. Дык-жа не, у апошнi момант рука задрыжэла. Больш таго, яшчэ стрэльбу Лявонаву аб пень раструшчыў, плюнуў. Няйнакш нейкая нянавiсьць да гвалту, да прылады забойства на такi крок таўханула. А можа што глыбейшае, што ў беларускай сялянскай натуры сядзела. Памылка. Цябе за гэта ворагi не памiлуюць. Навет свае вырадкi сваймi-ж рукамi задушаць… I што рабiць з гэтым брыдой Лявонам, калi ў рукi трапiць? Цi яго палiцыi ў Гацях аддаць? I што з гэтага? Падзяку ад Левандоўскага атрымаеш? Фiгу. Падумае сабе, што калi ты гэтага басяка ўночы дапiльнаваў, дык чаму дзядзька такi спрытны, як ты, ня мог некалi Бронхэра забiць? Яшчэ прычэпiцца… Не, гэта выключана.

Каля Шпунтовага двара было цiха. Усьведамiўшы, што ўжо ноч на зыходзе, Антось устаў i мяркаваў, цi йсьцi дахаты. I тады раптоўна, амаль зьнiкуль, зьявiлася выдатная думка. Здалася такой надзвычайнай, што Антось аж зьдзiвiўся, як гэта яна раней яму ў галаву ня прыйшла. Ня трэба будзе болш спаць у гумне цi падпiльноўваць таго Шпунта ў Гараватцы. Нармальнае жыцьцё зноў пачнецца. Ня трэба будзе баяцца, што Шпунт цi iншая брыда якая яго ў пасьцелi зь Нiнай знойдзе. А кажны дзень, не ўкарацiўшы вартаваньнем злыдняў ночы, можна будзе спарней ля гаспадаркi папанатужыцца.

I зьдзiвiлася на наступны дзень Нiна, калi Антось, памяркаваўшы й расплянаваўшы ўсё, як належылася, дзiрку ў падлозе праразаць узяўся.

— Гэта што такое? — спыталася спакойна, бо ведала Антосеву разважлiвасьць.

— Нару рабiць буду, — усьмiхнуўся Дзяркач.

— Нару?

— Ага.

Нiна пазiрала на шчацiнай аброслы Антосеў твар i намагалася нешта вымяркаваць.

— Вiдзiш, як зраблю нару, тады пачну спаць з табой, у гумно на сена болей нi пайду. Калi сам ён цi зь кiм прыдзiць, тады я яго ў руках маю.

Нiна падумала i ўсьмiхнулася.

— Калi ён прыйдзiць, дык ты шмыг, як мыш, у нару?

— Нiхай сабе як мыш, — усьмiхнуўся Антось, але нi ад ката. I мая нара два выхады будзiць мець.

Колька ночаў, асьцярожна, каб нiхто зь вясковых не спасьцярог, Антось добра папрацаваў. Пры гэтым трэба было вырашыць цi дну праблему, як, прыкладам, куды падзець выкапаную зямлю, або куды адвесьi сьцёк на ваду. Трба-ж, каб нара была сухая, калi лiвень здарыцца. I як-жа тады дзякаваў Антось будаўнiку гэнай хаты, што калiсь паставiў яе на высокай каменнай аснове.

23

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза