Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Зусiм што iншае — Немцы. Яны й супраць Маскалёў i Палякаў. Адных на лапаткi палажылi, а зь iншымi цяпер змагаюцца. Значыцца, калi згадзiцца з аксiёмай, што вораг твайго ворага ёсьць тваiм прыяцелем, дык Немцы, бязумоўна, маюць быць хаўрусьнiкамi Беларусаў. I цi-ж ня доказам гэткае дружбы было тое, што яны далi Беларусам мясцовую адмiнiстрацыю, дазволiлi адкрыць беларускiя школы? Паадчынялiся вунь беларускiя бiблiятэкi, выходзяць амаль бяз цэнзуры беларускiя газэты й часопiсы.

Праўда навокал такое, здавалася-б, простае аксiёмы, грамадзiлiся некаторыя сумлевы. Як вытлумачыць тое, што Немцы, ворагi Палякаў, пусьцiлi столькi Палякаў у мясцовую, цi, як яе завуць, чорную палiцыю? Чаму гэта палiцыя, з помачай Немцаў, вымардавала так шмат найлепшых, навет выдатных Беларусаў? Чаму пры такiх начальнiках, як акруговы камiсар цi каманданты жандармэрыi загнязьдзiлiся польскiя прастытуткi наводля тае «пiрды» Закшэўскай у Гацях, што супольна з палiцыяй намагаюцца вынiшчаць Беларусаў?

Цi-ж льга паверыць, што гэта ўсё сталася прыпадкам? Бяручы на ўвагу ведамую нямецкую плянавасьць, грунтоўнасьць i дысцыплiну, як гэта ўсё вытлумачыць? Цi-ж магчыма, што ўсё вышэйзгаданае было Немцамi плянаванае й прадугледжанае? А можа… Не, немагчыма… Жах падумаць! Але як вытлумачыць Залатуху? Чым завiнiлi тыя сяляне? Пры чым тут жанчыны, старыя й дзецi? Як гэта можна так усiх, цэлую вёску ў вагонь?

Няхай сабе, па праву прыроды, няма роду бяз выраду. Пэўне-ж, у лесе лындаюць бальшавiцкiя баньдзюгi, рабуюць вакольных сялян, сiлай забiраюць у банды людзей, начамi раськiдаюць афiшкi, у якiх страшэнна адважна «змагаюцца з фашыстамi». Калi ў вёсцы ёсьць iхныя памочнiкi дык трэба iх знайсьцi й пакараць. Але навошта тут масавая адказнасьць? Няхай сабе, як чуваць, бралi ўдзел у тым злачыне Ўкраiнцы… Але-ж яны дзеялi не на сваю руку, а пад загадам Немцаў. Дык чаму Немцы так робяць?

Янук забрыў аж на Гараватку, спынiўся пад дубам Архiпам. Магутны дуб самы надзейны сябра. Пад iм так добра думаецца. Зiрнi ты, Архiп, як сэрца юнака поўнiцца горычай, зрок ягоны блудзiць у цемры, а розум нiяк ня можа натрапiць на нiтачку, каб разматаць прыказачны клубок. Патрэбны новы падыход. Адносна аднаго ня было сумлеву: зьнiшчэньне Залатухi не прыпадковае. Злачынная рука дзеяла ў сiлу нейкага закону. Якога? Трэба, здаецца, пачаць разважаць ад элемэнтарнага. Значыцца, перш за ўсё трэба адказаць на пытаньне: на якiм практычным праве аснована жыцьцё? Гэта ведама ўжо кажнаму дзiцяцi, хаця й не асэнсавана яшчэ iм. Права сiлы бачыш на кажным кроку; яно тарнуецца ўсюды, ад найменшай да найбольшай iстоты, што ходзiць, лётае, поўзае цi плавае. Чалавек, спрабаваў замянiць гэтае прыроднае права сiлы правам маралi, значыцца душы й сумленьня. Вядома, на помач тут прыйшла рэлiгiя, няважна цi хрысьцiянства, мусульманства, буддызму цi гэбрайства. Усе яны блiзкiя ў сваiх прынцыпах. Але колькi людзей карыстаецца iмi?

А нагласьць сiлы вiдаць на кожным кроку, асаблiва-ж вайной, бо вайна ёсьць ня што iншае, як паядынак дзьвюх цi некалькiх фiзычных сiлаў. Гэтта выяўляецца максымальнае практычнае права жыцьця й суадносiнаў мiж людзьмi: хто дужэйшы, той возьме. Дарма, што церпяць нявiнныя. Як права, дзе два дужыя б'юцца, там абавязкова слабому пападзецца.

Янук паставiў пытаньне накш: калi той, што мае сiлу, стараецца яе ўжываць, дык цi-ж ня кiруе ён ею? Ён-жа ня зьнiшчае ўсё i ўсiх безаглядна; ужыцьцё сiлы мае сваю мэту й накiраванасьць. Згода. Дык калi ўзяць, што Немцы лiчаць Беларусаў нейкiмi сваймi хаўрусьнiкамi, даюць iм мясцовую ўладу й свае школы, дык навошта яны спалiлi Залатуху? У вёсцы-ж жылi iхныя хаўрусьнiкi, што прыязна да iх адносiлiся, плацiлi падаткi, старалiся памагчы як мага. Дык пытаньне практычна зводзiлася да наступнага: чаму Немцы, хоць у даным выпадку й рукамi ўкраiнскiх наймiтаў, паляць сваiх хаўрусьнiкаў, мардуюць прыяцеляў?

I вось перад такiм, здавалася зусiм ясным, пытаньнем Янук стануў у тупiку. Пакуль дайсцi да найважнейшага, мусiў узважыць, абмяркаваць i адкiнуць шмат другараднага й наiўнага. Дый запраўды ў ягоных гадох навет дабрацца да такога галоўнага пытаньня ўжо было немалым асягненьнем. Ягоныя равесьнiкi, хаця-б гэны Стась цi навет старэйшы Ўладзiк, нiколi-б такiмi катэгорыямi не патрапiлi думаць. I м навет у галаве не мясьцiлася думка пра нейкiя глыбейшыя разважаньнi. Працэс сялянскае думкi быў просты: калi аднекуль зьяўлялася вестка, перш за ўсё чалавек хацеў дакладна ведаць «што», а ўжо радзей каторы селянiн запраўды намагаўся адказаць на пытаньне, як сьлед грунтоўна, «чаму» нешта збылося цi здарылася. А гэтта Янук разважаў пра адну з найцяжэйшых праблемаў жыцьця: суадносiны сiлы з мараляй, дабра iз злом i з гэтага выводныя. Дык канкрэтна: чаму Немцы мардуюць i паляць сваiх прыяцеляў i хаўрусьнiкаў?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза