Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

У сям'i даўно нядоля й над усiм, каб неяк утрымаць, каб жывот напоўнiць i цела пакрыць, трывае бацькава вока пiльнае. Цi гэта той-самы чалавек, якi меў калiсьцi можа большыя лятуценьнi, чымся Янук? У думках юнацкiх «адвечная песьня» прадаўжалася: бацька-сын, канфлiкт, над якiм многа думалi фiлязофы, пра што пiсалi пiсьменьнiкi. Аналiзавалi, рацыяналiзавалi, пад нейкi агольны назоўнiк падганялi.

Вось цяпер, у гэты прыгожы дзень, прыгорблены Пракоп Бахмач, сквапна граблi аблапiўшы, пракос сена варочае. Спынiцца, рукою навотмаш абатрэ пот са лба, разгледзiцца навокал, што дзе суседзi робяць i зноў на граблi налягае. А сэрца яму па жонцы балiць. Куды ня кiнься, а ўсюды сам. I на пустым месцы паўстае яна, такая стройная, але спрацаваная гаротнiца. Вось у руках ейных вязьмо, а на плячы серп. I ўздых: — Божа мой, Божа! Працуеш во й стараешся, iзь сiлаў апошнiх выбiваешся, а як памрэш дык цi хто калi цябе ўспомнiць…

А пасьля, — гэта ўжо ад бацькi, доўгiм вечарам увосень. На пяколку падкорчаныя бацькавы босыя ногi, а гэтта-ж побач — Януковы й Мiколавы. I дзьве, авечымi нажнiцамi ў пасы пастрыжаныя, галовы побач вусаў, што вось цяпер варушыцца пачалi.

— Эх, сынкi! Гэта-ж як прыпомню маладыя гады й Пiцярбург!

I лiтоўскiя падлёткi падарожнiчаюць з бацькам над Нявой, даведваюцца пра нейкую самарынскую, падцягваюць з бацькам «каробушку», або навет пачуюць рэха пра тыя «арудзiя ў рады» i «геройскую гiбель Варага» зь японскае вайны…

Дзе было спалучэньне? Той — чалавек зь iншага сьвету, самародны iнтэлiгент, якога безьзямельле на чужы бераг некалi выплюнула… Лiпеў пры пiсарскiм, цi не апошiм, стале слаба аьветленай канторы. I ўпарта, кажны дзень пяром акуратна выводзiў свой надта-ж прыгожы почырк. А потым вечарам, пасьля таго пiсарскага стала, апрануўшы новы касьцюм iз такiмi сьмешнымi цяпер порткамi, — калошы як тонкiя дудкi, — вандраваў можа тымi самымi завулкамi, дзе калiсь валачыўся, баючыся чарговае трасцы, тварэц Раскольнiкава й сквапнае старое… I сын… Бадзёры юнацкi крок на менскiм ходнiку, а ў галаве поўна гарачага патрыятычнага пылу. Перад iм Верхнi горад, Пляц Волi й ягоны, новы Парнас. У таго былi немалыя жыцьцёвыя прыгоды. З iмглiстага гораду, пад градам куляў рэвалюцыi вярнуўся да родных гоняў. Высокалётныя мары, жаданьне нейкiм чынам перабудаваць сьвет уперлiся нарэшце ў вузкую палоску зямлi. Зiрнеце на яго сяньня: згорблены, зьняможаны, ён усё трывае, упарта валочыць жыцьцёвы цяжар. Ахвяра незалежных ад яго абставiнаў, яму не дадзена было нiчога зьмянiць, як нi намагаўся. Але чаму з такiм жарам стараўся запярэчваць поглядам сына? Цi таму, што адвечная галеча назаўсёды сьвятло засланiла? А калi-б навет i так, дык цi гэта давала яму права не спанукаць сына да росту, да сьвятлейшае будучынi? Цi ня лепш было-б замiж таго «сынок, скруцiш галаву», добрым словам сына ў дарогу праводзiць?

Думкi Януковы пераключылiся. Перад iм станулi незнаёмыя да ўчарашняга людзi з Камароўкi, пра iснаваньне якiх кагадзе зусiм ня ведаў. Перадусiм добразычлiвая й гасьцiнная гаспадыня з лагоднымi мацярынскiмi вачмi. I клопаты: а што, а як, а куды пойдзеш? Як удома. Апавяданьнi пра яе родную, прыгожую Лагойшчыну. Удава з суседамi Бахмачовымi нейкай тонкай нiткай зьвязаная. Апавяданьне пра копныя суды, што ад свайго дзеда яшчэ чула. А пасьля пра бомбы й полымя, што слаўны горад над Нямiгай жэрла.

Уражаньнi, уражаньнi! Колькi сьветаў. У кажнага свой. I цяпер перад юнаком зусiм новы, няведамы, нязьведаны, чыста ягоны сьвет распрасьцёрся. «Дуня, дарагая сяброўка мая! Каб ты цяпер са мной была», — зьвярнуўся Янак у думках да мiлай дзяўчыны. — «Узяў-бы я цябе за шурпатую ад зьбiраньня зёлак руку, прыгарнуў-бы, i пайшлi-б мы супольна гэты няведамы сьвет пазнаваць». Шчымлiвае юнацкае сэрца, ты зноў да лёту паэтычным iмпэтам акрыляешся. Колькi-ж тваё хваляваньне й цярпеньне й колькi юнацкае галавы трызьненьне на розныя лады паэты апiсвалi.

Хацелася прысесьцi на гэнай сiратлiвай, пад абсмаленым дрэвам, лавачцы, за алавiк узяцца. Але вакольныя руiны, рэдкiя прахожыя, што як перапалоханыя сабакi аглядалiся, вайсковыя машыны, што за сабой хмару пылу ўзьнiмалi, усё гэта руйнавала натхненьне. У грудзе цэглаў ляжала пажоўклая, абарваная, вiдаць, тэатральная афiша:

…тэатры. Тодара Лебяды

ЗАГУБЛЕНАЕ ЖЫЦЬЦЁ

Загубленае жыцьцё, амаль дашчэнту зьнiшчаны горад. Пусьцее Пляц Волi. Яшчэ ўчора кiнулася юнаку ў вочы, што мала цывiльных па вулiцах бачыў. Дый дзе-ж iм было быць? Пэўне-ж, шмат перабiлi, а многа паўцякала. А ўсё-ж… Цi тыя, што жылi, баялiся па вулiцах хадзiць?

I вакол гэтае плошчы мала чаго ўцалела. Зь левага боку высiлася абшарпаная, асколкамi пабiтая сьвятыня зь дзьвюмя барокавымi вежамi, падобная на тыя, што бачыў у Пархвенаве, Будславе цi Бярэзьвiчах. Мусiць усе яны, — i гэта, i тыя таксама, — будавалiся цi не ў адным стагодзьдзi. На помач, мабыць, паклiкалi з далёкае Iталii нейкага Манджэлётты цi iншага Сквiранчэлi. Магнаты машнамi золата мералi, а за таннымi мясцовымi рамесьнiкамi затрымкi ня было.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза