Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Трывогай поўнiлася Янукова сэрца. На колькi быў ён пэўны сваей Дунi? Вайцяхоўскi, бяз сумлеву, iз сваiм «неадлучным роварам» разьведаў ужо ўсё навакольле. I напэўна не паехаў да аднэй цi другой звычайнай i неадукаванай вясковай дзяўчыны, цi, як ён называў, паненкi, а насамперш аб'езьдзiў усiх настаўнiц у ваколiцы.

Прыгадваў Янук як засьценкавы шляхцiц да жаночага полу падыходзiў: стаiць Аблiзаная Авечка амаль упрытык да дзяўчыны, упорыста зазiрае ў ейныя вочы, празь ледзь адкрыты рот цэдзiць перабольшаныя лiсьлiвыя камплiмэнты. Дзяўчынiн твар пакрываецца чырваньню, а заварожаная галава ня ведае цi гэты нахабнiк усур'ёз языком меле, цi адно для пацехi забаўляецца. I вось у такi момант Аблiзаная Авечка, бязь нiякага папярэджаньня, цапне дзеўку за грудзi. Часта тады чуваць ёмкi плясь. Але дзяцюк, анiчуць не зьбянтэжыўшыся, без малейшага сораму прадаўжае далей расхвальваць дзяўчыну.

Прыгадалася Януку казка пра лiсiцу й варону з сырам у дзюбе. Цi Дуня можа даць такому чалавеку належны адпор ды ня станецца казачнай варонай? Ня дай, Божа! Янук пачаў дрыжэць, прачытаўшы далей:

«I што за чалавек! Ты на яго с…, а ён кажа, што дождж iдзець. Ты яму па мордзе, а ён, бязь нiякага сораму, падзякуе й далей да цябе дабiраецца. Хацелася-б калi, Янучок, закiнуць яму на галаву спаднiцу ды накамшыць, накамшыць…»

Так, Дуня магла-б такое зрабiць. Бяда, што Аблiзанай Авечцы вельмi паспрыяла-б закiнутая на галаву спаднiца… «Чорт лазаты, — думаў Янук, — ён тамака да маей мiлай дабiраецца, а я тутака сам сяджу. Што рабiць?» Зайздрасьць i злосьць. Злосьць на свой, можа ня зусiм прадуманы, крок, аграмадня злосьць на Аблiзаную Авечку. I чаму пакiнуў Дуню? А што будзе, калi Авечка дабярэцца? Бываюць-жа ў дзяўчат часiны слабасьцi…

Нечакана думкi зьвiхнулiся ў зусiм iншы бок. Пазаўчора ягоны сябра Лявон Загорны, немалы гуляка, што апынуўся ў шостай клясе гiмназii, адважыўся пайсьцi ў ведамы дом на вулiцы Субач. Намаўляў i Бахмача, але хлапец адмовiўся. Адзiны сын багатага гаспадара, Лявон меў на гэта грошы. Дадому вярнуўся распраменены, зьзяў задавальненьнем.

— Ну i як, разгавеўся? — падняў Янук з-над кнiжкi галаву.

Загорны зiрнуў на Янука зь нейкай, здавалася, недасягальнай адлегласьцi, адтуль, дзе Бахмачу нiколi не давялося яшчэ бываць.

— Золатца, а нi баба! Трохi старэйшая за мяне, але якая пекная i фiгурная! А як яна ўмеiць, — каб яе халера! — як паддасьць, як падкiнiць, ай-яй-яй!

Янук адно нарыхтаваўся сквапна лавiць кажнае слова пра тое, чаго сам нiколi ня зьведаў, як Лявон спынiўся, дзесьцi ў уяўленьнi бачачы тое «золатца».

— Ну i?

— I шэпчыць мне, знаiш, — я так цешуся, бо так даўно Паляка ўжо ня мела…

— Як гэта Паляка? Дык хто-ж туды прыходзiць?

— Найболi Немцы.

Янук задумаўся.

— Дык калi тамака Немцы, то як цябе пусьцiлi?

Лявон распрамянiўся шырокай, задаволенай усьмешкай. Глядзi, маўляў, якi зь мяне хiтрун.

— Дудкi, браце! Папершае я там нiводнага Немца ня вiдзiў. Байзальмама хацела мяне за дзьверы, дык я ей паперку ў руку, некалькi марак значыцца… Грошы-ж нi сьмярдзяць, знаеш. Дык яна мне ня толькi дзьверы шырака адчынiла, але й гэту самую лепшую бабу…

Лявон змоўк, зноў, вiдаць, заварожаны згадкамi пра салодыч побыту ў доме на Субач.

— Казаў-жа табе, — хадзi разам. От i паспрабаваў-бы…

Янук зачырванеўся, маўчаў. Гэта здарылася пазаўчора, а цяпер ягоны сябра Лявон дзесьцi з Рандуўнай у Вэрках. Хто ведае, можа зноў у вабдымках.

Бальшыня вучняў вiленскай Беларускай гiмназii выводзiлася зь мясцовага польскага насельнiцтва. Беларускую мову адно ўжывалi на лекцыях, калечылi яе на ўсе лады. У школы зь лятувiскай мовай навучаньня ня йшлi, пабеларуску iм лягчэй было. Гэтта-ж усё-ж пятае перазь дзесятае нешта зразумееш. Янук адносiўся да iх холадна, гаварыў выключна й дэманстрацыйна навет пабеларуску, каб iншыя вучнi зь сялянаў, якiх было можа з чвэрць усяго лiку, чулi й насьледвалi яго.

Выключэньнем мо была цёмнавалосая, грацыёзная ў рухах, прыгожая Рандуўна Янiна. Заўсёды вельмi акуратная, з смакам апранутая, прыгожа прычэсаная, яна адразу зьвярнула Янукову ўвагу. Мяркаваў, што ў такую мог-бы надта лёгка закахацца, бачыў, што iншыя хлопцы дарылi яе асаблiвай увагай. I цi раз падчас лекцыi, — сядзела ў трэцiм радзе зьлева ад яго, у тым-жа шэрагу, — забыўшыся пра выкладчыка, сквапна пазiраў на яе сiлуэт, роўны носiк, кругленькую шчочку, поўныя вусны, ледзь завойстраны падбародак, буйныя мяккiя валосы й добра аформленыя, поўныя грудзi. Падпёршы левай рукой шчаку, Янiна, здаецца, уважна слухае, жыве тэмай творчасьцi Казiмiра Сваяка. Але, быццам рэагуючы на Янукову ўвагу, яна лёгка паварочвае свой прыгожы падоўжаны тварык у Янукоў бок. На iм спакусьлiвая ўсьмешка.

— Ага, злавiла я цябе, такога зуха! — гавораць яе вочы. У карых, вымоўных, крыху прыплюснутых, пад дугамi доўгiх расьнiц, вачох гнезьдзяцца нейкiя, выклiкаючыя на паядынак, жыўчыкi.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза