Читаем Бэзавы попел полностью

А чытаючы, прыгадваю чамусьці ліставанне Канецкага — з кім бы ты думаў? — ca Шклоўскім. Ці наадварот — дзівіць ліставанне Шклоўскага з Канецкім, хаця супраць Канецкага я нічога не маю: на­ват часам гэты марскі воўк з ягонай жорсткай іроніяй мне i падабаецца. Там ёсць i такое: „Мы плывём сваёй дарогай, праз прыбрэжную праталіну паўз берага i усё ж наперад”. „Рукапісы разумнейшыя за аўтараў. Магчыма, рукапіс Шэкспіра нават не схацеў бы размаўляць з аўтарам”. Але гэта я паціху сунуся да галоўнага: „Чытаць вас абавязкова трэба з пяром у руцэ i паперай: вельмі многа з'яўляецца ў галаве рознага. ...бег Вашай думкі — парывісты i лукаваты, як у салдатаў пад агнём, — прыносячы мне асалоду i ўзбудзіўшы падскакванне маіх мазгоў, нясе ўзнікшыя геніяльныя думкі за бачны далягляд або ў струмені „зэфіра”. Калі я чытаю цябе — у кожнай іпастасі — думаю прыблізна тое ж. Не магу згадаць, што ў мяне ўзнікаюць геніяльныя думкі, але што недзе за небасхілам разыходзяцца ў нябыт i тыя, што ёсць, ператвараюцца ў нешта цьмянае i невыразнае — факт. I какецтва, якое мне не зашкодзіла б мець, як неабходную жаночую зброю, таксама сплывае некуды у эфіры, стратасферы. А я, дурніца, i не лаўлю яго — плыве i хай сабе плыве. Але на той плыннай хвалі, можа, нешта i застаецца аб нічым не растлумачаных захадаў чапкоўскіх, зорычаў, чугуеўскіх (маю да ix самае блізкае генетычна i радаводна пазначанае дачыненне). Выхоўваць мяне нікому з ix нават на самай постэмбрыянальнай стадыі не давялося. Але стракацца — стракаліся. А яны мецілі ў сваю пару свае жыццёвыя сцежкі так, што шляхі кіраваліся больш у Сібір. А сёння адзін чын, важны, як некалі тыя афіцыйныя чыны, што выпраўлялі ix за Урал, супіць бровы: маўляў, непатрыятычна, як гэта чалавек мог мець дурасць нарадзіцца так далёка ад межаў родных, на Камчатцы.

Ну, ды хай сабе той чын хмарыцца i выціскае з сябе шэдэўры. А мы згадаем яшчэ літоўскія хутары, якіх непадалёк ад Гародні яшчэ ладна засталося. З нашага боку хутароў мала. A ў Летуве ёсць. Акраса краю. Мара ўсіх антыўрбаністаў. I нават рэальны прытулак для прыхільнікаў НТР. I вольных людзей. Але хто з нас вольны? Ці мы самі выбіраем свае крыжы i ланцугі? Ці яны нас?

Бывай.

A.C.”.

i душэўных рэакцый, i вось, думаю, раззлаваўшыся, неадноечны крычала нешта накшталт: „Пракляты пшэк!” Нешта падобнае, мусіць, было з Апалінэрам i той, якой прысвяціў ён сваё „Sorry”. Гэтыя кажанеўскія, кастравіцкія [сапраўдныя прозвішчы Дж. Конрада i Апалінэра] — не цацы, адным словам. Майго дзеда, Міхаіла Ігнатавіча Кузьміцкага, па маці, таксама, памятаю, за натуру не хваліла бабка Хрысця, але дзед быў, на мае сённяшняе разуменне, не ябы-які чалавек — дай Бог мне б ад яго трохі. <...>

Але нешта, даражэнькая, я не ў тыя аглоблі падахвоціўся запрэгчыся i стаць. Ды яшчэ ўздыхнуў i закусіў цуглі. Даруй. Але амаль разгаварыўся, толькі не вершыкам. Вершыкі, ведаеш, апошнім часам нешта не пішуцца, душэўна аслабнуў, саслабеў, а на прозу — часу няма. Рэцэнзіі на мне нейкія вісяць, ніяк падступіцца не магу. А трэ было б, дзеля хрумсткіх паперак: калі вырвуся калі-небудзь адсюль, уцяку куды-небудзь на хутар, да літоўцаў. Колю Старшынава адшукаю ці каго яшчэ, — няхай раяць, ях схавацца. (Старшынаў некалі жыў на нейкім хутары ў Літве, ажаніўшыся ці прыжаніўшыся там, — i некалі мяне падбіваў прыехаць. Даўно гэта, праўда, было. Я i Старшынава таго пасля таго, можа, адзін раз i бачыў. Наогул, адасобіўся я ад усяго. Але ж „шапачны” стрыкулізм твайго любімага St. цяпер не даспадобы, — не па мне. Хоць St. i хітры — не давяраецца „сябрам” i душэўна не прыляпляецца да ix — мае рацыю, га? Толькі гэта таксама не выхад.)

Ну, мусіць, пара закругляцца — пакаціўся я, як таварняк з сартыровачнай горкі.

А ты мне пішы, як i што хочаш. Калі-некалі лірыкі якой падпусці, па галоўцы пагладзь. Я ўжо супакоіўся трохі, не кідаюся ўжо, пальчык не адкушу.

P.S. А на літоўскія хутары з'ездзіць трэба будзе калі. Вось толькі дабрацца да Гародні — таксама даўно там не быў, але Ласасянку ўспамінаю калі-некалі. Ад Гародні да тых хутароў блізка, завітваў некалі”.

На канверце дата — 19.IV.82 г., у лісце не прастаўлена. Увогуле Стральцоў акуратна датаваў свае лісты. Можа, гэтая думка — „адасобіўся я ад усяго”, можа, яшчэ нешта адвяло ўвагу, магчыма, вось тыя літоўскія хутары — марыў ён пра хату, пра свойскае жытло, так бы мовіць, „на пленэры”. Пра хутар, пра хату дзе на ўскрайку вёскі — адасобленую, негаманкую. Не пра дачу — менавіта хату. Мара ягоная так i не збылася. Хаця нават у апошнія ўжо месяцы жыцця, калі з'явіліся нейкія грошы, i пасля аперацыі ў Бараўлянах пачынала цепліцца надзея, ён выпраўляў сваю сярэднюю дачку Вераніку (малодшую дачку ад першага шлюбу) паглядзець які пляц з будынінай.

Перейти на страницу:

Похожие книги