Читаем Бэзавы попел полностью

Тры месяцы я пісала Міхасю Стральцову акуратна — у свой бюлетэнны час. I з імпэтам чалавека, якому было даравана наноў жыццё. Дарэчы, пазней, у апошнія месяцы Міхася, я, пры кожнай сустрэчы ў бальніцах, згадвала свае эмпірычныя стасункі. Ён слухаў уважліва. А я нешта мармытала пра TOe, што магутная валадарніца, сусветная ахмістрыня Натура карае нас, але дае нам пасля хваробы ра­дасць свайго спазнання, вяртае вясну, водар паветра, шчасце існавання.

“І лёс вяртае нам сяброў...” I ўлюбёныя мелодыі, i кнігі. Я слухала i слухала Шапэна. Давёўшы гэта Міхасю.

„Дзень добры, Міхась!

Калі пачынаеш з той міжнароднай папулярнай тэмы, аднолькава прыдатнай каля вясковага калодзежа i ў вытанчанага густу гасцінай, дык сёння ў нас такі стракаты-паласаты дзень, — паўгадзіны снегавей, як у лютым, паўгадзіны — натуральнае красавіцкае сонца, а са­мая пара б яму ачомацца i папрацаваць: вялікдзень неўзабаве, a Wiel­kanoc дык i праз колькі гадзін. Вось табе — вселенская гармония.

Я лайдакую — немаведама чаму гартаю старыя i менш старыя ангельскія раманы. Таўшчэзныя. Закалыхваюць мяне ўіульныя інтэр'еры i экстэр'еры Old England. Можа, даімчуся ў сваім апрашчэнні да дэтэктываў. А можа, выратуюць тыя абраннікі, у якіх i печаль была светла. Сёння нешта пачалі ix радкі тоўпіцца ў галаве з раніцы. I ўзнікла банальная ідэя банальна параскашавацца, ну, скажам, Шапэнам... Дзякуй Богу, магу яе спраўдзіць.

Опять Шопен не ищет выгод,

Но, окрыляясь на лету,

Один прокладывает выход

Из вероятья в правоту.

А гэта ўжо зусім далёка ад таго абранніка сонечнага Феба. Але блізка шляхцшу з Жалязовай Волі.

Вось зноў з'явілася сонца — прыемна-цёплае, нават праз аконную шыбу. І так захацелася тыцнуцца носам у паветра. Вясновае, дзе нешта няўлоўнае i няўмольнае. Хоць ты гаўкні на неспазнаны струмень немаведама чаго.

Якраз атрымала ад цябе ліст, то i пребываю ў кампаніі з табой, панам Кузьміцкім. А яшчэ Пітэрам Усцінавым, Гюнтэрам дэ Бройнам i Андрэ Мальро. Праглядаю „Иностранную литературу” — сёе-тое з мінулага года — „Крамнэгел”: шкада, Вера Сямёнаўна [Палтаран] „зачытала” першую частку, самую цікавую; i сёлетняе. Шкада, што Ан­дрэ Мальро — ўсё ўрыўкі (былі ў „Вопросах литературы’ ў 1979 годзе, ты, мабыць, чытаў). І вось зараз. „Бренный человек и литература”. Як ты пераклаў бы? Хаця — як яно па-французску? Між іншым, там ёсць такое: „... у Індыі з-за процьмы багоў нельга было ставіць помнікі зямным валадарам”. Можа, у тым была свая праўда? I яшчэ згадаю адно: „Мір-Свецкае ўяўленне дасягае вышыні рэлігінага ўяўлення толькі та­ды, калі літаратура будзе роўнай выяўленчаму мастацтву. Пераемнікамі Мікеланджэла i Тыцыяна будуць не мастакі, але Шэкспір, Монтэвердзі, Карнэль”. Увогуле там шмат цікавых думак, адно не люблю на­шу дурную заангажаванасць, зацыкленасць на адмаўленні i маргіналіях. Невялічкі кавалачак тэксту, але ж каментар — удвая большы за яго. Як у нас любяць каментары, тлумачэнні! Каб, не дай Божа! — не падумалі не так, як трэба, не зразумелі ў інакшым ракурсе. Ну, i калі каментар робіць Самарый Велікоўскі, то гэта каментар: ён неяк умее абыходзіцца без спрашчэнняў, a калі Зоніна, як тут, дык чытаць i сумна, i ўвогуле нецікава.

Перейти на страницу:

Похожие книги