Читаем Бэзавы попел полностью

Але ж... Нядбайліц i недарэкаў Бог беражэ. І пасылае ім у самы кульмінацыйны момант кожнага трагіфарсу фею-чараўніцу. Фея мая была памерам з кафлянку ў нашым наваградскім РДК (раённы Дом культуры), бурчэла, як дзесяць свякрух перад велікоднымі прыборамі, але ж хуценька выкінула скрыню, змайстравала нейкую торбу, адпрэчыла мой пірог („Даражэнькая, наедак на паўгадзіны”), з панагай паставілася да сала i кіўбасаў, гмыкнула на сыр i цукеркі, але выкідваць не стала — няхай сабе, какава пакінула, а каву адпрэчыла”.

Яшчэ нешта ўсмешлівае спрабавала я з сябе выціснуць, хаця адпраўленне пасылкі — малюначак з натуры, i усё выглядала сапраўды вельмі пацешна, мабыць, збоку.

Адказ Міхася падатаваны днём яго нараджэення: 14.02.82 г.

„Mesdames, — ці правільна напісаў я па гэтай тваёй мудрагелістай мове, пра якую ведаю толькі, што слова bistro яна запазычыла ад платаўскіх п'янтосаў-казакоў, што не міналі ніводнай парыжскай забягалаўкі, а таму i прыспешвалі розных гам мусью энергічным: быстро, быстро!

Адным словам, коман ву порто ву?”

Між іншым, захаваўся чарнавік пачатку майго адказу:

„Светлы княжа, Міхась!

Вымушана расчараваць цябе. Excuser-moi (Гэта то ж, што excu­se mc). Калі я чытаю каго лацініцай, дык гэта тых, хто карыстаецца мовай лорда, якога хто лычыў паэтам, хто — дэндзі з Чэлсі, а хто про­ста п'янтосам — спакуснікам бедных дачок Евы. I яшчэ — дзівакоў з крэсаў, якія ўсё пэўняць свет, што nie zginely. А тую грывуазна-куртуазнуто мову люблю, у маім „малым джэнтльменскім наборы” (не ве­даю, як тут зручна высловіцца пар „лэдзі”) з яе затрымалася найбольш. У знанай ніжнегародскай (гародзенскай? наваградскай?) інтэрпрэтацыі. Ну, a ў астатніх мовах знакамітая людаедка Элачка дала б мне фору. Дольчэ віта i о-ля-ля! (Адчуваеш, які дыяпазон?) Муэртэ i но пасаран. Варум i данке тон. Ну, а сакраментальнее Гамлетава to be or not to be для мяне зараз існуе ў адным амаль што варыянце. Выклікаць „хуткую” ці не?

Вось дапісваю праз два дні... Тут, паміж іншым, у нас адбывалася мерапрыемства мясцовага маштабу. Усе, паважаныя i шаноўныя, заклікалі да прынцыповасці i смеласці. Цытавалі толькі што адкрытых імі даўно вядомых (нешта накшталт таго мальераўскага ге­роя, які высветліў, што ўсё жыццё гаварыў прозай). Палымнелі пафасам, нечуванай прагай справядлівасці, але ж прозвішчаў тых, каго анафемавалі i нішчылі, так ніхто i не пачуў. Затое быў пазней Выпадак — не прынялі ў СП хлопца, што некалі паспрабаваў паказытаць імя сёння слыннага i знанага i прызнанага, a галоўнае — таго, хто сёння ўладу мае. Ну, але... Кінем ix на волю ўладнага лёсу. Хай раскашуюцца мііуслівымі прывідамі свету звычаёвага. А вось я лепш некалькі афарызмаў Уайльда табе перакіну:

„Люди воспитанные противоречат другим. Люди умные проти­воречат себе.

Полюбите себя, и у вас начнется роман, который будет длиться всю жизнь.

Вопросы никогда не бывают нескромными. Нескромными бы­вают ответы”.

Некалі, у студэнцтве, мне страшэнна падабаліся гэтыя ігрыскі розуму, гэтыя кульбіты думкі. Зараз я паспакайнела да ix, але цікавасць не згубіла. Мабыць, ты абыякава ставішся да гэтай не вельмі глыбокай натуры, занадта нарцыстычнай, каб быць натуральнай.

А як табе Сальватор Роза? Жыў мастак у XVII стагоддзі, прынамсі, 10 год быў у Фларэнцыі, каля Медычы. I ўвогуле большасць з таго, што ён рабіў, не выходзіла за межы прынятага на тую пару. Маю на ўвазе стыль пісьма. Але ёсць у яго карціна „Смерць Эмпедокла ў бездані”. То кратэр вулкана, у які кінуўся знакаміты праўдалюбца, i ўвогуле няпэўнасць, мройлівасць малюнка — нібыта недзе напярэдадні з'яўлення імпрэсіяністаў. I — аўтапартрэт. Чалавек відавочна не эпохі Сеічэнта, эпохі барока — такі скепсіс, такая хранічная стомленасць душэўная... Хаця... Адраджэнне саступала месца arte nuova, барока. Здаецца, менавіта тады кавалер Марына прамаўляў, што калі паэт не здатны нікога здзівіць, дык можа ўзяць скрабло i выпраўляцца ў стайню. Arte nuova XX стагоддзя, здаецца, тое ж самае вызначала.

Занесла мяне ў далечыні. То пакуль не даімчалася да якога СентЭўрэмона, буду заканчваць. A ўвогуле люблю такія „вандроўкі” — шкада, што пасля студэнцтва толькі зрэдзьчасу даводзілася выпраўляцца ў ix”.

„Я жывы, здаровы, сілкуюся i ласуюся тваімі дарункамі i з жахам перажываю твае пакуты на бласлаўлёных нашых поштах, дзеля нейкага дня нараджэння! А як было б пачувацца мне, каб які вастравокі i быстраногі жыгун ірвануў падручку з тваім паўкажушком? Га? Я i за пяць бы гадоў, седзячы тут, за яго не расплаціўся б! Во жах!

Але я рады, усцешана-расслаблены i адчуваю сябе бадай што замужнім чалавекам — што гэта я? — жанатым. А ты пра тое i не падумала? Вось табе!

Перейти на страницу:

Похожие книги