Вершы я перадрукавала i занесла па згаданых Міхасём адрасах. Між іншым, перадрукоўваць папрасіла адну сімпатычную душу — сама я друкую пасрэдна. А была тая сімпатычная душа i знешне вельмі прывабная, i мела вышэйшую адукацыю, i была машыністкай экстракласу. Да таго ж мела тонкі літаратурны густ. I давяла на маю спробу разлічыцца: „За такія вершы грошы не бяруць”. Святлана Кухарчык (у замужжы — Рэсенчук), яна i зараз робіць у „Мастацкай літаратуры”, на другім службовым месцы. Згадваю тое нездарма — да сакавіка 1982 года Міхась Стральцоў пісаў мне на выдавецтва — i добра памятаю, з якім грэблівым i пагардлівым выглядам прыносіла мне лісты Стральцова другая службовая істота. Усім было вядома, што Міхась Стральцоў не ў Арганізацыві Аб'яднаных Нацый i не ў творчай камандзіроўцы ў якім прэстыжным месцы планеты Зямля. I жанчына ў канцылярыі — таксама з вышэйшай адукацыяй, з вялікімі амбіцыямі — ледзь не ў хірургічных пальчатках несла той ліст. I глядзела на мяне, як на стварэнне ніжэйшага парадку. Не ведаю, ці чытала яна Міхася Стральцова. Празаіка, паэта, крытыка, філософа... Можа, толькі бачыла — i не ў самыя лепшыя яго хвіліны... Ці проста мела звесткі — трапіў чалавек ва ўстанову не турэмную, але паднявольную...
Я заўсёды ведала Міхася Стральцова з лепшага боку. I ў лепшыя хвіліны. Больш здалёк. На той самай дыстанцыі. Хаця — для мяне не было таямніцай... Хто не ведаў пра яго відавочную слабасць? Якую ён не хаваў.
Ці спрабавала ў нечым яго пераканаць? Не. Грэшная. Не спрабавала. Хіба можа чалавек спасцігнуць чужую душу? I трагедыю яе? I таямніцу яе, душы?
Грэшная. Грэшная. Я ніколі не адмаўляла, калі Міхась Стральцоў прасіў пазычыць грошы. Звычайна нейкіх 5-10 рублёў. Зразумела, для чаго. (Гэта былі грошы па цэнах 70-х — пачатку 80-х гадоў.) Кажуць, разумныя i цвярозыя людзі не пазычалі яму. Мабыць, яны былі правыя. Я ж не пачувала сябе выратавальніцай. I ніколі не ведала, дзе яно — выратаванне для яго. I адкуль туга? Адкуль пакуты? „Надзея марная... ”
Фаталісткай я, здаецца, не была. Але ролю суддзі не прымервала для сябе. „Дзе яны? дзе твае мудрацы?” „Кожная мудрасць — ад Госпада i з ім трывае адвеку” Я не адчувала сябе валадаркай, ахоўніцай той мудрасці.
Лісты ж... Тут я — чым далей, тым болей — разумела: яны яму патрэбныя. Хаця часам i зацягвала трохі, адказваючы: „хуткая дапамога” была у нас сталым госцем, ці госцяй. Мы ведалі ўсе кардыялагічныя i так званыя тромбаэмбаліцыйныя (ТЭБ) брыгады. Цяжка хварэла маці — i гэтая машына (здзек лёсу — бел-чырвона-белая) часцяком прыязджала да нас i ўночы, ды разы са тры на ноч. Маё здароўе на той момант таксама не адпавядала, так бы мовіць, агульнапрынятым стандартам. Вось i пісаў Міхась 31.1.82 г.:
„Дарагая Ала Іванаўна!
Даўнавата нешта не чуваць ад цябе нічога: а я табе цэлых два канверты з вершыкамі паслаў i не ведаю, ці атрымала. Папраўдзе, не так вершыкі мяне турбуюць, як тваё маўчанне. У мяне такое ўражанне, што я занадта назаляю табе, а табе даць зразумець мне гэта няёмка — вось i рыпіць, каўдобіцца воз перапіскі нашай.
Адным словам, адгукніся. Тады i напішу, калі будзе цікава (табе), падрабязней”.
Той год быў цяжкі. У студзені памёр мой свёкар, добразычлівы, лагодны чалавек. Да скону веку гаварыў, як i яго землякі з вёскі Лявонцавічы з-пад Менска — на роднай беларускай мове. Не падлабуньваўся пад „сталічнага” жыхара.
Быццё вышнуроўвалася ў вузенечкую шчыліну: аптэкі, шпіталі, крамы, могілкі... Хварэла маці. Увесь час „пасклізвалася” я сама. Праца — якой не было аніякай цікавасці да маіх згрызот. Графік, якасць. „Давесці, зрабіць, выцягнуць...”
Зразумела, пра тое я магла весці аповед толькі пупкцірамі: прычыны майго маўчання. Затое я блазнавала, як магла, апісваючы, як я дасылала яму пасылку. Надыходзіў яго дзень нараджэння — 14 лютага. I я нешта купіла, нешта спякла — i рушыла на Галоўпаштамт.
„Варыянт” дзядзькі ў Вільні”. Прыходзіць такая порсткая цётачка. У кажуху. Адстаяла ў адной чарзе, у другой, у трэцяй — а тут кажуць: выкідай паўтара кіло. Аказваецца — 5 кг брута, хай яно гарыць. Стыхійная ньютанава сіла. Тым часам набліжаецца перапыпак на абед, а тут робіцца відавочна, што кажух — не самая спрыяльная адзежына для загортвання пакункаў. Адчуванне — ці то ты па патэльні, ці то ў самы полудзень з візытам у якога племені мумба-юмба, на самым экватары. Дык вось — кацяцца тыя аўчыны з плечукоў, што сайкі з горкі, i ix падымаюць з падлогі то нейкія спагадлівыя салдацікі, то презрительные дамы, то ўсмешлівыя дзяўчынкі.
Александр Исаевич Воинов , Борис Степанович Житков , Валентин Иванович Толстых , Валентин Толстых , Галина Юрьевна Юхманкова (Лапина) , Эрик Фрэнк Рассел
Публицистика / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Эзотерика, эзотерическая литература / Прочая старинная литература / Прочая научная литература / Образование и наука / Древние книги