Міхась Стральцоў не любіў шматслоўе, а нават i дакладную падрабязнасць „не жаловал”. Ведаў цану мастацкаму слову, выснаванаму пачуццём i высокай думкай. Максім Багдановіч, Янка Купала, Кузьма Чорны, Янка Брыль... Астатняе — не тое каб ад нячыстага, але — не для яго. Было, магчыма, патаемнае жаданне: не ніжэй за ix. Ці так, ці ніяк. Тут таксама, на маю думку, загадка „малапрадукцыйнасці” Міхася Стральцова. У канцы 1981 года я выслала Міхасю Лявонцьевічу часопіс з ягонымі надрукаванымі вершамі.
„Дзякуй за часопіс. Пакутлівая гэта справа — бачыць надрукаванымі свае радкі. Купрын недзе пісаў, што той час, калі адзін пагляд на друкаваную старонку з тваім тэкстам i хвалюе i кідае ў прыемныя дрыжыкі, мінаецца скора i што ён цяпер раўнадушным позіркам абягае друкаваныя калонкі i спакойна запісвае ў гросбух сумы прыбыткаў i даўгоў... Максімаліст Брыль з гэтае нагоды нават недзе абураўся, a па-мойму, дарэмна. Не продается вдохновенье... Але вось бяда, дзе тое натхненне возьмеш? I знаўцы творчай псіхалогіі паслужліва адказваюць ужо, что чалавечыя здольнасці на 90% — пот. А Танк, наш мнагадумны i мнагатомны Танк, кажуць, сцвярджае i такі прынцып: бі сароку i варону — можа, i ў сокала патрапіш! Правільна, але навошта чакаць надворных індыкоў? — як ён гэта часцяком i, можа, з прынцыпу робіць. На індыка i лазіна, прабач, любая свіння справіцца з ім.
Адным словам, вершы мне здаліся i халоднымі i прымітыўнымі нават, а на часопіснай старонцы ўся лірыка вытхлася з ix ушчэнт. Але... будзем падлічваць радкі. Пра гэта i пойдзе далей гамонка.
Ці не засталося яшчэ ў Вялюгіна [Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч — паэт, на тую пару — рэдактар (загадчык) адзела паэзіі i часопіса „Полымя”] колькі маіх вершаў? Адзін ці два я прыпомніў — не тэкст, а тое, што такія вершы, здаецца, былі. Пасля: летась я даваў гэтыя вершы (не ўсе, вядома) Макарэвічу на радыё. Передача была, але нешта, мусіць, i засталося. Як даведацца пра гэга? Справа ў тым, што вершы спатрэбяцца для кніжкі ці для друку ў тых жа часопісах нават. Не хочацца, каб згубіліся. А дома — не памятаю, ці ёсць яны ў мяне. А калі ёсць — ix можа не стаць. A ўзнавіць ix я ўжо не здолею...
Уяўляю, якія цябе скора дрыжыкі будуць браць пры адным намёку на вершы — не толькі мае!
А я ж табе тут новых нарыхтаваў цэлы стос!
Вось слухай:
Ліст быў датаваны 18.XII.81 г.
А мне кінулася ў лісце тое, што ён не памятае пэўна, што, калі i каму занёс да друку — не вельмі дбаў пра „бессмяротнасць”. I — „ix можа не стаць”. Апошняе — як канстатацыя. Каменціраваць гэты момант я не бяруся. Прынамсі, не лічу магчымым. Адно відавочна — дом не быў надзейным сховішчам для ягоных вершаў. I не з матываў палітычных.
Тым часам надыходзіў Новы, 1982-гі год. Не ведаю, як яго сустракаў Міхась Стральцоў. Але мне ён даслаў сімпатычную жартаўлівую паштоўку:
А я, меўшы нейкую вольную хвіліну, перагледзела ягоныя лісты i адпісала, што гэта злачынства — толькі я чытаю адна яго вершы. Трэба друкаваць. I Міхась даслаў перапісаныя для публікацыі вершы (усе яны былі ў лістах):
Александр Исаевич Воинов , Борис Степанович Житков , Валентин Иванович Толстых , Валентин Толстых , Галина Юрьевна Юхманкова (Лапина) , Эрик Фрэнк Рассел
Публицистика / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Эзотерика, эзотерическая литература / Прочая старинная литература / Прочая научная литература / Образование и наука / Древние книги