Аж самому няёмка, што так надакучаю табе пісьмамі, — i гэта я, катораму яшчэ нядаўна старонку Дзюма (во дзе кара!) было б алолець лягчэй, чым адказаць каму-небудзь на ліст або напісаць па сваей ахвоце. Таму будзеш думаць, што ўплываеш ты на мяне дабратворна, калі змагла збудзіць ва мне гэтую, я думаю, атавістычную страсць або хэнць. Я, можа, глядзі, i раскалыхаюся душэўна, а ты, значыцца, як гаварыў незабыўны Броўка, а ты пішы, а ты пішы...
I па тэатрах, вядома, хадзі, не надта турбуючыся, што паселіш у маёй душы чорную зайздрасць. Тэатрал я невялікі, мне ўсё роўна, ходзяць больш у тэатр ці кіно — або наадварот. I хто там каго пераможа, якая дзесятая ці адзінаццатая муза — мне справа сапраўды дзесятая. Сучасны тэатр не ведаю, не бачыў, вядома, нічога з рэжысёрскіх феноменаў Грашэўскага (?), панявежцаў якіх-небудзь нават не бачыў, не ведаю, што там вырабляў у сваім тэатры Любімаў, а вось з ягоным вучнем Раеўскім (так ён сябе называе) рабіў Купалу, бо тут сапраўды было нешта (у Купалы) ад „паэтычнага” тэатра. I спрэчкі розныя пра дыктат рэжысуры i акцёрскае самавызначэнне неяк абходзяць мяне: я не за надакучнае выдыганне i выкаблучванне аднаго правінцыйнага Рэйнхарда перад другім, я i не за „салонны” нейкі рэжысёрскі стыль, асабліва ў трактоўцы класікі, як i не за аголены мадэрны; а проста ўбогі, т.зв. сучасны. Я быў бы проста, можа, за тэатр, але што гэта такое? Жорсткія псіхачагічныя канструкцыі Раеўскага пры абструганым ці неабструтаным дэкоры якога-небудзь Герлавана? Палавінчатасць Луцэнкі? Луцэнка трохі як бы на маіх вачах рабіў „Раскіданае гняздо” — там было тое-сёе, але нейкай лініі, нават рэжысёрскай, ён не дабіўся, што амаль заўсёды робіць Раеўскі, хоць i рацыяналістычна вельмі — так, што глядач бачыць часам адваротнае таму, што ён хацеў.
А так, я не ведаю, дзе той сучасны тэатр i дзе той стыль. У макаёнкаўскай „Верачцы” хіба? Даруйце. На санвузле, прабач, i якаянебудзь Пегі сучасная глядзіцца не надта каб, а тут яшчэ Пульхерыя нейкая Іванаўна, чамусьці завецца аж Арынай Радзівонаўнай. Авохці нам!
Гэта, вядома, не значыць, што я не хацеўбы, скажам, пайсці з табой у тэатр — хоць на „Запарожца за Дунаем” — калі ласка! I людзі няхай ходзяць у тэатр i ў кіно i на танцпляцоўкі, ці на „карчы”, як ix называюць у парках”.
Тэатр i кіно засталіся „незасвоенымі” творцам Стральцовым. Пераклады, кінапарафразы — i ўсё. Апошняй яго вясной вяліся, здаецца, перамовы наконт экранізацыі аповесці „Адзін лапаць, адзін чунь”. Ажно нешта не чутно, каб што рабілі. Адышоў майстар? Але ж твор застаўся. Хаця... Можа, i добра? Ka^i не ўдалася інтэрпрэтатарам Караткевіча данесці Дух яго ўсё ж вострасюжэтных (!) твораў, дык ці ўдалася б каму „падняць”, ператварыць у зрокавыя, відовішчныя вобразы найтанчэйшую філасофскую лірыку Міхася Стральцова?
Што да „стылю”, пра які згадвае Міхась Лявонцьевіч, дык што памеркаваў бы ён, калі б дажыў да 89-90-91-х гадоў? Калі ўжо рэалізм выйшаў не толькі з берагоў, не кажучы пра каноны, a паставіў за мэту рабіць такія кульбіты з норава i характараў нашага часу, што Нагорная казань прамаўляецца побач са споведдзю — не, не сучасных Магдалін (гэта ўжо занадта высока — было ўсё ж пакаянне), а нейкай сённяшняй пароды дачок Евы, якім не ўласцівыя ні гонар, ні сорам, ні пакаянне. Хаця — прычым тут сучаснасць? Усё гэта было вядома да з'яўлення Нагорнай казані... Проста час ад часу ўсё гэта плыве на паверхню, палонячы жыццё.
Але... Гэта было ў 1982-м...
I ў траўні 1982 года я пісала Стральцову:
„Любите ли вы театр?”
Розныя былі ўражанні тэатральныя. I не толькі... Былі i нейкія памкненні...
На першых курсах у тэатр амаль не хадзіла, складана прыжывалася на асфальце. Затое курса з трэцяга i пазней, у 60-70-я гады, была аматаркай тэатра, i вялікай. Тэатра Мілцініса ў Паневежысе не бачыла, але да „Ванемуйне” ў Тарту дапяла. „Давалі” на тую пару (недзе 76-ты) „Танга” тысячу разоў забароненага тады Славаміра Мрожака. Чытала допісы i самога тартускага жраца Каарэла Ірда. У Маскве, як здаралася наязджаць, хадзіла ў тэатр нават по два разы на дзень, глядзела ранішнія i вечаровыя спектаклі. У нашых, купалаўскім i горкаўскім, чаўплася бясконца. Дарэчы — чаму ён горкаўскі? А не Буйніцкага? Кумельскага? Кістава?
A гастролі! Гастролі! Акімаўскага, Ленінградскага — „Дон Жуан”, з Варапаевым, „Здань” Я.Шварца, „Дванаццатая ноч” У.Шэкспіра! А тэатр Маякоўскага! У 60-я, пры Ахлопкаве, i адразу пасля яго смерці. A „Мілы лгун” МХАТа з А.Сцяпанавай i А.Кторавым! Ці той жа „Лгун” — у Массавеце — з Арловай i з Плятам!
Александр Исаевич Воинов , Борис Степанович Житков , Валентин Иванович Толстых , Валентин Толстых , Галина Юрьевна Юхманкова (Лапина) , Эрик Фрэнк Рассел
Публицистика / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Эзотерика, эзотерическая литература / Прочая старинная литература / Прочая научная литература / Образование и наука / Древние книги