Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

— Канчаткова я яшчэ не вырашыў, - адказаў М., - чакаю ўказанняў ад пана К. Як, на Вашу думку, цi ўдалося нам пакуль што пазбегнуць увагi газетчыкаў?

— Удалося, пане М., - адказаў другi.

— А персанал гатэля?

— Тут будзе ўсё абсалютна сакрэтна, пане М., - адказаў трэцi. Указаннi ад пана К. павiнны надысцi неўзабаве.

— Hе люблю гэтых хлопцаў, - сказаў пан М. — Яны яшчэ ў нешта вераць.

— Восемдзесят тысяч галасоў могуць сабе спакойна ў нешта верыць, пане М., - адказаў другi.

Смех. Пазвоньванне кiлiшкаў. Тэлефонны званок.

— Ага. М. каля тэлефона. Цi так я зразумеў? Выказаць сваю сiмпатыю? Добра.

— Пан К. прыняў станоўчае рашэнне, панове, давайце паставiм стол i крэслы на балкон.

— А што падумаюць за мяжой?

— Няхай сабе думаюць. Усё адно яны думаюць не тое, што трэба.

Смех. Пазвоньванне кiлiшкаў.

— Я сыду на вулiцу i скажу кiраўнiку парада, каб яны звярнулi ўвагу на Ваш балкон, — сказаў другi пан.

— Hе, не, — сказаў стары, — я не хачу класцi галаву табе на каленi, не хачу глядзець на блакiтнае неба; цi сказала ты ў Кронэравай кавярнi, каб яны прыслалi Леанору сюды? Яна будзе зусмучоная; ты ж яе не ведаеш, гэта Робертава сакратарка; мiлае дзiця, i я не хацеў бы, каб гэтая ўрачыстасць з яе ўдзелам не адбылася; не, ува мне няма чыстага сэрца, i я добра ведаю, колькi лiха ёсць на гэтым свеце; я адчуваю сябе чужанiцам, яшчэ большым чужанiцам, чымся тады, калi мы хадзiлi ў «Якар», што ў Верхнiм Порце, i насiлi грошы кельнеру, прозвiшча якога было Гроль; там, унiзе, яны становяцца ў шыхты для парада — цёплы летнi вечар, сутонее; аж сюды далятае смех — табе дапамагчы, мая дарагая? Ты, вiдаць, забылася, што ў машыне паклала сваю сумачку мне на каленi; яна цяжкая, але не досыць цяжкая — што ты, уласна, хочаш з гэтым зрабiць?

— Хачу застрэлiць таго тоўстага на сiвой клячы. Бачыш яго, пазнаеш?

— Думаеш, я магу яго забыць? Гэта ён забiў ува мне смех, паламаў схаваную спружыну ў схаваным гадзiннiкавым механiзме; ён загадаў знiшчыць бялявага анёлка, забраць бацьку Эдыт, Гроля i хлопчыка, чыйго iмя мы так i не ведаем; ён навучыў мяне, што адзiн жэст рукi можа каштаваць жыцця; ён зрабiў з Отам тую яго абалонку — i ўсё ж… я не стаў бы забiваць яго. Я часта пытаўся ў сябе самога: дзеля чаго я прыехаў жыць у гэты горад — можа, каб разбагацець? Hе — i ты ведаеш гэта? Дзеля таго, што я цябе кахаў? Hе, тады я цябе яшчэ не ведаў i не мог кахаць. Можа, у мяне былi амбiцыi? Hе. Мяркую, што я хацеў адно пасмяяцца з людзей, крыкнуць iм напрыканцы: "Гэта ж было несур'ёзна". Можа, я хацеў мець дзяцей? Хацеў. I ў мяне яны былi: двое памерла ў маленстве, адзiн загiнуў — i ён быў мне чужы, чужэйшы за тых вунь маладых паноў, што ўнiзе падымаюць свае харугвы. А другi сын? "Як маешся, бацька?" — "Добра, а ты?" — "Добра. Дзякуй, бацька". — "Цi магу я што-небудзь для цябе зрабiць?" — "Hе, дзякуй; нiчога не трэба…" Абацтва Святога Антонiя? Прабач, што я смяюся, дарагая. Усё гэта — пыл, не абуджае ўва мне нават сентыментальнасцi, тым больш — нiякiх пачуццяў; цi хочаш вiна?

— Налi, калi ласка.

Я аддаюся на мiласць пяцьдзесят першаму параграфу; законы гнуткiя… паглядзi: там, унiзе, наш стары сябар Нэтлiнгер; у яго досыць розуму на тое, каб нацягнуць на сябе гэтую форму, але ўсё ж ён паявiўся, каб пацiскаць руку, паляпаць па плячы, памацаць харугвы; ужо калi каго i застрэлiць, дык, можа, лепей гэта Нэтлiнгера — але яшчэ падумаю; можа, не буду страляць па гэтым музеi, што там унiзе, на вулiцы; забойца майго ўнука сядзiць побач на балконе — бачыш яго? У цёмным гарнiтуры, прыстойны, прыстойны; гэты мыслiць iначай, дзейнiчае iначай, плануе iначай i сяму-таму ўжо навучыўся: вольна гаварыць па-французску i па-ангельску, ведае лацiну i старажытнагрэцкую i назаўтра паклаў ужо закладку ў адпаведнае месца хрысцiянскага календара Шота: пятнаццатая нядзеля па Сёмусе: якая ўсхваляльная малiтва сёння? Крыкнуў ён сваёй жонцы ў спальню. Hе, я не буду забiваць гэтага тоўстага мяшка на сiвой клячы; не буду страляць па гэтым чалавеку-музеi… толькi крыху павярнуць i — будзе ўсяго шэсць метраў, абсалютная гарантыя, што не прамахнуся; на што яшчэ можа прыдацца маё сямiдзесяцiгадовае жыццё? Забойства не тырана, а прыстойнага чалавека; смерць верне на ягоны твар вялiкае здзiўленне; хадзем, не трэба дрыжаць, мой даражэнькi; я хачу заплацiць выкуп; гэта будзе для мяне забава; дыхаць спакойна, нацэлiцца, разлiчыць, калi нацiскаць на курок… можаш не затыкаць сабе вушэй, мой дарагi; стрэл не будзе надта гучны: проста нiбы лопне шарык з паветрам; пярэдадне пятнаццатай нядзелi па Сёмусе.

13

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги