Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

У паўсонных лятунках мяне доўга турбавала пытанне, цi можна ў збане схаваць пугу з калючага дроту; у маiх успамiнах рухi ператваралiся ў лiнii, якiя складвалiся ў фiгуры: зялёныя, чорныя, чырвоныя фiгуры былi падобныя да кардыяграм, у якiх адлюстроўваюцца жыццёвыя рытмы пэўнага чалавека; рэзкi рух, якiм Алоiс Трышлер выцягваў вудачку з вады, калi мы лавiлi рыбу ў Старым Порце; рух, якiм ён закiдваў леску з прынадай; яго рука, што плыве ў паветры, паказваючы хуткасць плынi; зялёным па шэрым дакладна вымаляваная рука; тое, як Нэтлiнгер падымаў руку, каб шпурнуць мячык Шрэле ў твар; дрыжанне ягоных вуснаў, раздзiманне ноздраў; ён ператвараўся ў шэрую постаць, што сваёй формай нагадвала павучыны след; нiбыта з дапамогай тэлеграфаў, якiя я не здолеў прывязаць да пэўнага месца, у маёй памяцi адбiвалiся вобразы: Эдыт увечары пасля той гульнi, калi я пайшоў да Шрэлы; твар Эдыт пада мною на траве, у Блесэнфэльдскiм парку; калi мы ляжалi там, яе твар быў вiльготны ад летняга дажджу; на яе светлых валасах блiшчэлi кропелькi вады, сцякалi па яе брывах: вяночак серабрыстых кропляў, што падымаўся i апускаўся ў рытме яе дыхання; гэты вяночак зафiксаваўся ў маёй памяцi як шкiлет марской жывёлiны, знойдзены на ржавым пляжным пяску i памножаны да незлiчоных хмарак аднолькавай велiчынi; лiнiя яе рота, калi яна сказала мне: "Яны цябе заб'юць". Эдыт.

У тых лятунках дратаваў мяне згублены школьны партфель — я ж заўсёды быў такi прыкладны, — я выхапiў з-пад дзюбы худой курыцы свой зялёна-шэры том Авiдзiя; я таргаваўся з касiркаю ў кiнатэатры за верш Гёльдэрлiна, якi яна вырвала з майго падручнiка па лiтаратуры, бо верш надта ёй спадабаўся: "Цвёрдае Божае сэрца, нават калi спачувае".

Фраў Трышлер прынесла вячэру: малако, яйка, хлеб, яблык; яе рукi зрабiлiся маладымi, калi яна прамывала раны на маёй спiне вiном; боль выбухаў полымем, калi яна выцiскала губку, а вiно сцякала па баразёнках ран; потым яна палiвала iх алеем, i я спытаў: "Адкуль Вы ведаеце, як гэта трэба лячыць?"

— Як гэта робiцца, ты можаш прачытаць у Бiблii, — адказала яна, — i я ўжо гэтаксама лячыла твайго дружбака Шрэлу! Алоiс вернецца паслязаўтра, а ў нядзелю адправiцца з Рурорта на Ротэрдам! Табе не трэба баяцца, — дадала яна, — яны ўсё зробяць як мае быць, бо пачуваюць сябе на рацэ як на гэтай вулiцы. Яшчэ крыху малака, хлопча?

— Hе, дзякую.

— Hе хвалюйся. У панядзелак альбо ў аўторак ты будзеш у Ротэрдаме. Што здарылася, што з табою?

Нiчога. Нiчога. Усё яшчэ перадавалi паведамленнi, што шукаецца: чырвоны шнар на пераноссi… Бацька, мацi, Эдыт — я не хацеў вылiчваць дыферэнцыялы пяшчотнасцi, не хацеў надакучваць болю модламi; вясёла выглядала рака i белыя прагулачныя параходы з каляровымi сцяжкамi; вясёла выглядалi таксама фрахтавыя судны — чырвоныя, зялёныя i блакiтныя, — што перавозiлi вугаль i драўнiну адсюль туды i адтуль сюды; на другiм беразе зялёная алея, снежна-белая тэраса кавярнi «Бэльвю», а яшчэ далей за iмi вежа сабора Святога Севярына, ярка-чырвоная пасма святла каля гатэля "Прынц Генрых", за сто крокаў ад дома маiх бацькоў; там усе якраз вячэралi, мелi грандыёзную iмпрэзу, якой, нiбы патрыярх, кiраваў бацька; субота, якую святкавалi як шабас; цi чырвонае вiно не занадта ахалоджанае, а белае — не занадта цёплае?

— Яшчэ не хочаш малака, хлопча?

— Hе, дзякуй, фраў Трышлер, напраўду не хачу.

Ганцы на матацыклах iмчалi па горадзе з плакатамi ў чырвонай рамцы, ад слупа да слупа: "Пакаранне смерцю! Вучань Роберт Фэмель…" Бацька малiўся перад вячэраю: "…Ён адпакутаваў за нас", мацi пакорлiва накрэслiла ў паветры перад сабою крыж i сказала потым: "Свет благi, так мала чыстых сэрцаў у iм", а Отавы боты ўсё яшчэ выбiвалi рытм: «брат-брат» на зямлi, на плiтках тратуара, па вулiцы ўнiз — да Мадэставай брамы. Гэта «Штыльтэ» загучала сiрэнай на рацэ, высокiя гукi прарывалi вечаровае неба, белымi маланкамi рабiлi барозны ў цёмным блакiце. Я ляжаў ужо на парусным палатне, як чалавек, якi сканаў у адкрытым моры i чыё цела павiнна быць яму аддадзена; Алоiс падымаў ужо край палатна, каб укруцiць мяне ў яго; мне быў вiдзён выразны, вытканы белым па шэрым, надпiс "Морыен. Эймёйдэн". Фраў Трышлер схiлiлася нада мной, заплакала, пацалавала мяне, а Алоiс пачаў павольна скручваць палатно, як быццам мой труп быў асаблiва каштоўны; ён ускiнуў мяне сабе на плячо. "Сынку, — крыкнуў стары, — сынку, не забывайся на нас!"

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги