Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

— Пазней я паспрабаваў iншы спосаб: зачынiў на ключ дзверы ў доме, заставiў iх мэбляю, усiм, што папалася пад руку: скрынямi, розным хломаздам, матрацамi; тады яны выклiкалi палiцыю, i палiцыянты прыйшлi, каб вывесцi вучня-гультая; яны атачылi дом, крычалi: "Гэй ты, вiсус! Выходзь!"; але я не выйшаў; тады яны ўзламалi дзверы, адсунулi мэблю i выцягнулi мяне, завялi ў школу — я зноў быў адлупцаваны, кiнуты ў прыдарожную канаву, абазваны "авечкай божай". Ён сказаў: "Пасвi авечак маiх"; але яны не пасвiлi яго авечак, калi гэта ўвогуле былi яго авечкi. Усё марна, пане доктар: марна дзьме вецер, марна падае снег, марна квiтнеюць дрэвы i ападае лiсце — яны ядуць сваю бульбу з падлiўкай альбо свае скваркi з зелянiнай.

Часам нават мая мацi была дома, п'яная i брудная, пахнучы смерцю, трупнымi выпарэннямi; яна крычала: "навошта-навошта-навошта-навошта"; выкрыквала гэта часцей, чым усялякiя "злiтуйся з нас" ва ўсiх магчымых модлах; я трацiў розум, калi яна гэтак цэлымi гадзiнамi крычала: навошта-навошта-навошта-навошта; i я ўцякаў з дому, бег па дажджы, галодны, да ботаў, да ўсяго цела прыляплялася глiна; я ўвесь быў аблеплены мокраю глiнаю; я хаваўся на бурачных градках, але ахвотней ляжаў у суглiнкавых барознах: хай лепш на мяне лiецца дождж — адно каб не чуць таго жахлiвага «навошта-навошта»; i здаралася, што часам хтосьцi меў лiтасць да мяне, адводзiў мяне дахаты, у школу, у тую багадзельню, што называлася Дэнклiнген; i яны зноў лупцавалi мяне, абзывалi "авечкай божай", а мацi зноў мармытала сваю бясконцую жахлiвую малiтву: "навошта-навошта-навошта-навошта"; i я зноў уцякаў, i зноў да мяне мелi лiтасць, але гэтым разам мяне завялi ў прытулак. Там мяне нiхто не ведаў — нiхто з дзяцей i нiхто з дарослых, — ды не прайшло i двух дзён, там, у прытулку, як яны таксама пачалi называць мяне авечкай божай — i я спужаўся, хоць яны мяне не бiлi: яны толькi смяялiся з мяне, бо я не ведаў гэтулькi слоў; я не ведаў слова «снедаць», я ведаў толькi «есцi» — у любы час дня, калi толькi было што есцi альбо я што-небудзь знаходзiў; але калi я прачытаў на дошцы: "Снеданне: 30 г масла, 200 г хлеба, 50 г мармеладу, кава з малаком", — я спытаўся ў аднаго хлопца: "Што гэта значыць, "снеданне"?" I ўсе яны абступiлi мяне, дарослыя прыйшлi таксама; яны смяялiся i пыталi: "Снеданне, хiба ты не ведаеш, што гэта такое, хiба ты нi разу не снедаў?" "Hе", — адказаў я. Тады нехта з дарослых спытаўся: "А ў Бiблii хiба ты нiколi не сустракаў слова "снеданне"?" А яшчэ адзiн дарослы спытаў у таго першага: "А Вы ўпэўненыя, што ў Бiблii можна сустрэць слова "снеданне"?" "Hе, — адказаў першы, — але дзесьцi, у нейкай чытанцы цi дома, павiнен жа ён быў пачуць слова «снеданне», яму ж хутка будзе трынаццаць; гэта ж горш, як у дзiкуноў; можна цяпер уявiць сабе ступень заняпаду яго мовы". Я не ведаў таксама пра тое, што нядаўна была вайна, i яны пыталiся ў мяне, цi я таксама нiколi не бываў на могiлках, дзе на надмагiльных камянях было напiсана "Паў смерцю…", i я адказаў iм, што, вядома, бачыў гэткiя надпiсы; а калi яны спыталiся, як я гэта разумею, я сказаў, што я ўяўляю гэта так: тыя, што там пахаваныя, упалi, бо былi мёртвыя; тады яны пачалi смяяцца яшчэ больш, чым тады, калi пыталiся ў мяне пра слова «снеданне», а потым вучылi нас гiсторыi ад найстаражытнейшага часу; але хутка мне споўнiлася чатырнаццаць, пане доктар, i ў наш прытулак прыйшоў дырэктар гатэля; мы, чатырнаццацiгадовыя хлопчыкi, мусiлi выстраiцца ў шарэнгу перад кабiнетам кiраўнiка нашага прытулку; ён выйшаў адтуль разам з дырэктарам гатэля. Яны абодва прайшлiся перад намi, заглядваючы кожнаму ў вочы i кажучы адно i тое ж: "Да службы; мы падбiраем хлапцоў, прыдатных да службы"; але выбралi яны аднаго мяне. Я мусiў зараз жа ўпакаваць у кардонную каробку свае рэчы i адправiцца разам з дырэктарам сюды; у машыне ён сказаў мне: "Спадзяюся, што ты нiколi не даведаешся, чаго сапраўды варты твой твар. Ты ж сапраўдная "авечка божая", a я пачаў баяцца, пане доктар, i дагэтуль усё яшчэ баюся, чакаючы ўвесь час, што яны будуць мяне лупцаваць".

— Цябе б'юць?

— Hе, нi разу не бiлi. Я толькi вось вельмi хацеў бы даведацца, што такое — вайна, бо школу ж я мусiў пакiнуць, перш чым мне тое растлумачылi. А Вы ведаеце, што такое вайна?

— Ведаю.

— Вы былi на вайне?

— Быў.

— А што Вы там рабiлi?

— Мая спецыяльнасць была — выбухi, Гуга. Цi гэта табе што-небудзь гаворыць?

— Ну, бачыў, як падрывалi каменяломнi за Дэнклiнгенам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги