Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

Нiводнага разу, седзячы насупраць яго ўранку, ад паловы дзевятай да паловы дзесятай, яна не бачыла, каб ён займаўся чым-небудзь iншым, спраўляў звычайныя чалавечыя патрэбы: еў або пiў; у яго нiколi не было нават катару; чырванеючы, яна думала пра больш iнтымныя рэчы. Toе, што ён курыў, не магло ўсяго гэтага кампенсаваць: занадта бездакорна выглядала бялюткая цыгарэта, адно попел i недапалак на дне папяльнiчкi давалi ёй пэўную ўцеху: прынамсi, гэта былi нейкiя адкiды; яны даводзiлi, што нешта было спажыта. Paней яна працавала ў розных уплывовых шэфаў, пiсьмовыя сталы iх нагадвалi камандзiрскiя масткi, аблiччы якiх будзiлi сполах; але нават гэтыя вялiкiя людзi калi-нiкалi выпiвалi кубак гарбаты або фiлiжанку кавы цi з'ядалi якi бутэрброд; яе моцна ўражвала, калi яна бачыла, што гэткiя магутныя людзi ядуць або п'юць: на стале заставалiся хлебныя крошкi, каўбасныя шкуркi цi рэшткi тлушчу ад з'едзенай вяндлiны; гэтыя вялiкiя людзi мусiлi мыць рукi, выцягваць з кiшэняў насоўкi. Штосьцi дэмакратычна-прымiрэнчае выглядала з-пад гранiтных iлбоў тых, што камандавалi цэлымi армiямi; яны выцiралi сабе губы, што былi часткай тых аблiччаў, якiя калi-небудзь, адлiтыя ў бронзе i ўстаноўленыя на п'едэсталах, будуць сведчыць пра iх велiч перад будучымi пакаленнямi. Фэмель жа, сыходзячы а палове дзевятай з кватэры ў бюро, нiколi не даваў падстаў заўважыць, што ён толькi што паснедаў; ён нiводнага разу не быў нi занадта нервовы, нi занадта сканцэнтраваны, як гэта часцяком бывае ў такiх людзей; яго подпiс, нават калi ён саракавы раз ставiў яго пад словамi "з глыбокай павагай…", быў аднолькава чытэльны i акуратны. Фэмель курыў, падпiсваў паперы, вельмi рэдка зазiраючы ў планы праектаў, i дакладна а палове дзесятай насоўваў капялюш, апранаў плашч, гаварыў "ну, да заўтрага" i выходзiў. Памiж паловай на дзесятую i адзiнаццаццю яго можна было знайсцi ў гатэлi "Прынц Генрых", з адзiнаццацi да дванаццацi — у Цонавай кавярнi, iнфармацыя тычылася толькi яго "маткi, бацькi, дачкi, сына i пана Шрэлы"; пасля дванаццацi ён выходзiў на шпацыр, а першай гадзiне ён прыходзiў у рэстаран "Пад iльвом" — каб папалуднаваць разам з дачкой.

Яна не ведала, як ён праводзiў увесь астатнi час пасля абеду i ўвечары; ёй было вядома толькi, што кожнае ранiцы a сёмай ён ходзiць слухаць iмшу, ад паловы восьмай да васьмi сядзiць з дачкой, з васьмi да паловы дзевятай снедае, сам з сабой. Неспадзяванай кожны раз для яе была тая радасць, з якой Фэмель успрымаў вестку пра сынаў прыезд; тады ён раз-пораз расчыняў акно, выглядаў на вулiцу, узiраючыся ўдалеч аж да Мадэставай брамы; у кватэры паяўлялiся кветкi, на час сынавага побыту наймалася пакаёўка; ад узбуджанасцi ў яго чырванеў рубчык на пераноссi; у пакоях змрачнаватага дома было поўна жанчын-прыбiральшчыц, яны збiралi парожнiя пляшкi з-пад вiна i выстаўлялi iх у калiдоры — для гандляра старызнаю; бутэлек тых збiралася ўсё болей; спачатку iх ставiлi ў радкi па пяць, потым — па дзесяць штук, бо даўжынi калiдора ўжо не хапала: гэта быў цёмна-зялёны мёртвы лес-штыкетнiк, вяршынi якога яна, чырванеючы ад сваёй непрыстойнай цiкаўнасцi, пералiчыла: дзвесце дзесяць бутэлек, апарожненых за час ад пачатку мая да пачатку верасня — больш як адна штодня.

Ад Фэмеля нiколi не пахла алкаголем, рукi ў яго анi не дрыжалi. Цёмна-зялёны мёртвы лес рабiўся нерэальны… Цi яна сапраўды яго бачыла альбо ён iснаваў толькi ў яе снах? Яна нiколi на свае вочы не бачыла нi Шрыта, нi Гохбрэта, нi Кандэрса; усе яны жылi паасобку, далёка адзiн ад аднаго, у невялiкiх каморках. За ўвесь час толькi два разы здарылася, што адзiн з iх знайшоў памылку ў другога: калi Шрыт няправiльна разлiчыў падмурак гарадскога басейна i Гохбрэт убачыў памылку. Яна была вельмi ўсхваляваная праз гэта, але Фэмель адно папрасiў яе вызначыць, якiя лiчбы з пазначаных на палях чырвоным алоўкам — былi напiсаныя Шрытавай рукой, а якiя — Гохбрэтавай; тады яна ўпершыню ўсвядомiла, што Фэмель — таксама добры спецыялiст у гэтай галiне: паўгадзiны ён праседзеў за сталом з лагарыфмiчнай лiнейкай i навостранымi алоўкамi, а пасля сказаў: "Гохбрэт мае рацыю, басейн абвалiўся б самае позняе праз тры месяцы". I — нi словам не папракнуў Шрыта, нi словам не пахвалiў Гохбрэта. Падпiсваючы ўласнаручна — гэты адзiн-адзiны раз — дакументацыю на будоўлю, Фэмель засмяяўся, i ад смеху гэтага ёй зрабiлася гэтаксама несамавiта, як i ад яго штодзённай ветлiвасцi.

Другi раз памылка здарылася ў Гохбрэта: калi ён рабiў разлiкi статычных нагрузак вiядука над чыгункай каля Вiльгельмавага рова, i памылку гэтую тады знайшоў Кандэрс; яна другi раз за чатыры гады ўбачыла, як Фэмель схiлiўся над паперамi за пiсьмовым сталом. Ёй зноў прыйшлося iдэнтыфiкаваць нанесеныя чырвоным алоўкам Гохбрэтавы i Кандэрсавы лiчбы; пасля гэтага здарэння Фэмелю прыйшла ў галаву iдэя прызначыць кожнаму супрацоўнiку свой колер алоўка: Кандэрсу — чырвоны, Гохбрэту — зялёны, Шрыту — жоўты.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отверженные
Отверженные

Великий французский писатель Виктор Гюго — один из самых ярких представителей прогрессивно-романтической литературы XIX века. Вот уже более ста лет во всем мире зачитываются его блестящими романами, со сцен театров не сходят его драмы. В данном томе представлен один из лучших романов Гюго — «Отверженные». Это громадная эпопея, представляющая целую энциклопедию французской жизни начала XIX века. Сюжет романа чрезвычайно увлекателен, судьбы его героев удивительно связаны между собой неожиданными и таинственными узами. Его основная идея — это путь от зла к добру, моральное совершенствование как средство преобразования жизни.Перевод под редакцией Анатолия Корнелиевича Виноградова (1931).

Виктор Гюго , Вячеслав Александрович Егоров , Джордж Оливер Смит , Лаванда Риз , Марина Колесова , Оксана Сергеевна Головина

Классическая проза / Классическая проза ХIX века / Историческая литература / Образование и наука / Проза