Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

Трымаючы ў роце кавалачак шакаладу, яна ўпiсвала: "Дача кiнаактрысы", смокчучы другi кавалачак — "Пераробка будынка грамадскага прызначэння "Сас'етас". Як бы там нi было, клiенты рознiлiся прозвiшчамi i адрасамi, а атрыманыя планы праектаў будзiлi ў ёй адчуванне, што яна ўдзельнiчае ў чымсьцi сапраўдным: цэглу, плiты з штучных матэрыялаў, сталёвыя бэлькi, клiнкер, мяшкi з цэментам — гэта ўсё можна было сабе ўявiць, але аблiччы Шрыта, Кандэрса, Гохбрэта — хоць яна штодня пiсала iх адрасы на канвертах заставалiся для яе нерэальныя. Яна нiколi не бачыла гэтых людзей у бюро, яны нiводнага разу не тэлефанавалi, не пiсалi. Пры разлiках i рысунках, што яны дасылалi ў бюро, не было нiякiх каментараў. "Навошта нам лiсты? — сказаў неяк Фэмель. — Hе будзем жа мы тут займацца збiраннем споведзяў".

Часам яна брала з палiцы энцыклапедыю i шукала назвы мясцовасцей, якiя кожны дзень пiсала на канвертах: "Шыльгенаўэль. 87 жыхароў, у тым лiку 83 катол., парафiяльная царква XII ст. са знакамiтым алтаром". У Шыльгенаўэлi жыў Кандэрс, звесткi пра яго асобу яна ведала з страхавой карткi: "37 гадоў, нежанаты, катал. веравызн.". Шрыт жыў на поўначы, у Глудуме: "1988 жыхароў, у тым л. 1812 пратэст., 176 катол., фабрыка марынадаў, мiсiянерская школа". Шрыту было 48 гадоў, жанаты, пратэст., двое дзяцей, адно — ва ўзросце зв. 18 г. Месца жыхарства Гохбрэта ёй не трэба было спраўджваць у энцыклапедыi: ён кватараваў у прадмесцi Блесэнфэльд — адгэтуль усяго 35 хвiлiн аўтобусам; часцяком ёй у галаву прыходзiла дурнаватая думка: наведаць яго дома, упэўнiцца ў ягоным iснаваннi, пачуць голас, пацiснуць руку. Зрабiць гэткi нахабны ўчынак ёй не даваў толькi яго малады ўзрост — яму было толькi трыццаць два — i тая акалiчнасць, што ён быў нежанаты. Хоць мясцовасцi, дзе жылi Кандэрс i Шрыт, былi апiсаныя ў энцыклапедыi гэтаксама, як у пашпарце пазначаюцца звесткi пра асобу чалавека, а Блесэнфэльд яна добра ведала, нягледзячы на гэта, нiводнага з тых трох чалавек яна не магла сабе колькi-небудзь рэальна ўявiць; пры тым, што кожны месяц ёй даводзiлася пераводзiць за iх страхавыя ўзносы, рабiць розныя паштовыя аперацыi, перасылаць iм часопiсы i таблiцы; яны заставалiся такiя самыя нерэальныя, як той пан Шрэла, прозвiшча якога стаяла на чырвонай картцы, i якога Фэмель быў гатовы бачыць у любы час, i якi, аднак, за апошнiя чатыры гады не зрабiў нiякай спробы з iм сустрэцца.

Яна пакiнула на пiсьмовым стале чырвоную картку, што стала прычынай першай грубасцi з шэфавага боку. Як гэта было прозвiшча таго пана, якi каля дзесяцi прыйшоў у бюро i сказаў, што яму трэба бачыць Фэмеля ў вельмi, вельмi пiльнай справе? Ён быў высокi, меў светлаватыя валасы i трохi пачырванелы твар, ад яго iшоў пах самых дарагiх рэстарацыйных далiкатэсаў, а надчвычайна высокая якасць гарнiтура адчувалася проста носам; уладарнасць, годнасць, прыцягальнасць моцнага спалучалiся ў iм гэткiм чынам, што яму немагчыма было ў чым-небудзь адмовiць; тытул, якi госць з усмешкай прамармытаў, меў нешта агульнае з мiнiстрам — мiнiстэрскi радца, кiраўнiк спраў цi намеснiк мiнiстра; калi ж яна рашуча была адмовiлася гаварыць пра шэфава месца побыту, ён нечакана пайшоў проста на штурм, спытаўшыся адразу: "Ну, цудоўная паненка, скажыце мне тады, калi ласка, дзе яго можна знайсцi", i яна… здрадзiла, сама не ведаючы, як гэта магло здарыцца, бо таямнiцу, што так прыцягвала яе цiкаўнасць, яна хавала глыбока на дне сваёй свядомасцi: "Гатэль "Прынц Генрых". Тут госць прамармытаў нешта наконт "былога школьнага таварыша", штосьцi пра "пiльную, вельмi, вельмi пiльную справу", пра "iнтарэсы абароны", пра зброю; а пасля таго як ён пайшоў, у прыёмнай застаўся пах дыму ад цыгары, да якога гадзiну пазней з захапленнем прынюхваўся Фэмелеў бацька.

— Божа ж мой, божа, якi гэта, вiдаць, быў гатунак!

Стары Фэмель абнюхаў сцены, амаль даткнуўся носам да стала, потым насунуў на галаву капялюш. Праз некалькi хвiлiн ён вярнуўся разам з кiраўнiком тытунёвай крамы, у якой вось ужо пяцьдзесят год ён купляў цыгары; яны абодва стаялi якую хвiлiну ў дзвярах, уцягваючы носам паветра; пасля хадзiлi ўзад i ўперад па пакоi, нiбы патрывожаныя сабакi; крамнiк залез пад стол, дзе вiдавочна вiсела яшчэ цэлая хмара дыму; нарэшце ён падняўся, абцёр адна аб адну рукi, пераможна ўсмiхнуўся i сказаў:

— Ну, пане радца, гэта былi «Партагас-Эмiнэнтэс».

— I Вы б маглi знайсцi такiя мне?

— Вядома ж, у мяне на складзе яны ёсць.

— Гора Вам, калi ў iх будзе iншы пах, чым той, што я тут сёння ўнюхаў.

Крамнiк яшчэ раз прынюхаўся i сказаў:

— "Партагас-Эмiнэнтэс". Даю галаву на адсячэнне, калi памыляюся, пане радца. Чатыры маркi за штуку — колькi Вы жадаеце?

— Адну, шаноўны Кольбэ, адну. Чатыры маркi — гэта столькi, колькi зарабляў мой дзед за тыдзень, а я шаную нябожчыкаў, я сентыментальны, Вы ведаеце. Божа мой, гэтая цыгара перабiла пах тых дваццацi тысячаў цыгарэт, што тут выкурыў раней мой сын.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отверженные
Отверженные

Великий французский писатель Виктор Гюго — один из самых ярких представителей прогрессивно-романтической литературы XIX века. Вот уже более ста лет во всем мире зачитываются его блестящими романами, со сцен театров не сходят его драмы. В данном томе представлен один из лучших романов Гюго — «Отверженные». Это громадная эпопея, представляющая целую энциклопедию французской жизни начала XIX века. Сюжет романа чрезвычайно увлекателен, судьбы его героев удивительно связаны между собой неожиданными и таинственными узами. Его основная идея — это путь от зла к добру, моральное совершенствование как средство преобразования жизни.Перевод под редакцией Анатолия Корнелиевича Виноградова (1931).

Виктор Гюго , Вячеслав Александрович Егоров , Джордж Оливер Смит , Лаванда Риз , Марина Колесова , Оксана Сергеевна Головина

Классическая проза / Классическая проза ХIX века / Историческая литература / Образование и наука / Проза