Читаем Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) полностью

- Пане тайны радца, мы зарэзервавалi нумар 212 для Вас i Вашай шаноўнай жонкi... пардон, для Вашай шаноўнай жонкi i для Вас; багаж на вакзале? Hе? Што-небудзь прывезцi з Вашае кватэры? Таксама не трэба? Ах, толькi на дзве гадзiны, пакуль доўжыцца феерверк i парад "Саюза змагароў"? Вядома ж, у нумары будзе досыць месца шасцi асобам, вялiкi балкон, i, калi жадаеце, мы можам пасастаўляць разам ложкi. Hе трэба? Гуга, Гуга, завядзi шаноўных спадароў у нумар 212 i вазьмi з сабою картку вiн; маладых пана i паненак я правяду ў Ваш нумар сам; само сабою, пан доктар, бiльярдавы пакой зарэзерваваны для Вас i для пана Шрэлы; на гэты час я пашлю да Вас Гугу; напраўду, ён добры хлопец: палову дня вiсеў во на тэлефоне, накручваў ды накручваў Ваш нумар; мяркую, што ён ужо нiколi не забудзе анi Вашага нумара, анi нумара пансiяната "Мадэрн"; а чаму сёння ў "Саюза змагароў" парад? Дзень нараджэння якога-небудзь маршала - здаецца, героя Гузенвальда; мы зноў пачуем цудоўную песню: "Айчына, хiстаюцца ўсе твае апоры..."; ну, няхай сабе хiстаюцца, пане доктар. Што? Заўсёды хiсталiся? Калi б Вы мне дазволiлi выказаць мой асабiсты палiтычны погляд, я б сказаў: увага, калi апоры зноў пачнуць хiстацца; увага!

- Я ўжо калiсьцi тут стаяла, - прамовiла яна ледзь чутна, - i глядзела, як ты маршыруеш там, унiзе; то быў парад з нагоды прыезду кайзера ў студзенi 1908 года; надвор'е было як замоўленае кайзерам, даражэнькi: траскучы мароз - гэтак, здаецца, пiшуць у вершах; я дрыжала, хвалюючыся, цi вытрымаеш ты апошняе i самае цяжкае выпрабаванне - выпрабаванне вайсковай формай; на суседнiм балконе стаяў генерал i разам з бацькам, мацi i мною падымаў свой келiх; тады ты вытрымаў выпрабаванне, стары; не глядзi на мяне так пiльна... менавiта пiльна; ты гэтак нiколi яшчэ на мяне не глядзеў; пакладзi галаву мне на каленi, запалi цыгару i прабач мне, што я вось дрыжу: мне боязна... цi бачыў ты твар таго хлопца? Хiба ён не мог быць братам Эдыт? Мне боязна, i ты павiнен зразумець, што я яшчэ не магу вярнуцца ў нашу кватэру, магчыма, нiколi ўжо ў яе не вярнуся; не магу зноў увайсцi ў гэтае кола... мне боязна, куды больш, як даўней; вы, вiдавочна, папрывыкалi ўжо да гэтых твараў, а я пачынаю сумаваць па маiх цiхiх вар'ятах; хiба вы сляпыя? Хiба вас так лёгка можна падмануць? Яны заб'юць вас нават не за нейкi жэст рукi, не за кавалак хлеба з маслам - проста так! Hе трэба нават быць цёмнавалосым цi бялявым, не трэба нават паказваць метрыкi хрэсьбiнаў тваёй прабабкi... яны вас заб'юць, бо iм не спадабаюцца вашыя твары; хiба ты не бачыў плакатаў, якiмi залеплены сцены? Хiба вы паслеплi? Кажу табе, мой даражэнькi, яны ўсе пакаштавалi бычынага прычасця; дурныя як бот, глухiя як пень i страшэнна нявiнныя, як апошняе ўцелясненне быка; прыстойныя, прыстойныя... мне боязна, стары: нават у трыццаць пятым цi ў сорак другiм годзе я не пачувала сябе такою чужою сярод людзей; мажлiва, мне патрабуецца час, але ж не хопiць i стагоддзяў, каб прызвычаiцца да гэтых твараў; прыстойныя, прыстойныя - i нiзвання смутку на твары; што гэта за людзi, зусiм без смутку? Дай мне яшчэ кiлiшак вiна i не глядзi падазрона на маю сумачку: вы ведалi лекi, але ўжыць iх мушу я сама; у цябе чыстае сэрца, i ты не можаш сабе ўявiць, колькi лiха ёсць на гэтым свеце; а я патрабую сёння ад цябе яшчэ адну вялiкую ахвяру: не праводзь сёння ўрачыстае вячэры ў Кронэравай кавярнi, разбуры гэту легенду, не заклiкай сваiх унукаў апляваць твой помнiк, а зрабi так, каб помнiка не было; сыр з папрыкай табе ж нiколi не быў смачны... няхай кельнеры i пасудамыйкi сядуць за святочны стол i зжаруць тваю святочную вячэру; мы застанемся тут на балконе, атрымаем асалоду ад летняга вечара ў сямейным коле, вып'ем вiна, паглядзiм феерверк i парад "змагароў"; супраць чаго яны змагаюцца? Цi магу я патэлефанаваць у Кронэраву кавярню i адмовiцца ад святочнай вячэры?

Перад парталам сабора Святога Севярына збiралiся людзi ў блакiтнай форме; яны стаялi групамi, курылi цыгарэты; у iхнiх руках былi блакiтна-чырвоныя харугвы з вялiкай чорнай лiтарай "К"; духавы аркестр ужо рабiў рэпетыцыю песнi "Айчына, хiстаюцца ўсе твае апоры"; кiлiшкi для вiна цiха звiнелi на балконах, вядзерцы з шампанскiм пазвоньвалi металам, коркi стралялi ў вячэрняе блакiтнае неба, званы Святого Севярына абвясцiлi без пятнаццацi сёмую; трое паноў у цёмных гарнiтурах выйшлi на балкон дзвесце дванаццатага нумара.

- Вы сапраўды думаеце, што яны могуць нам прыдацца? - спытаў М.

- Я ўпэўнены, - адказаў другi.

- Няма нiякiх сумненняў, - дадаў трэцi.

- Але цi не адпалохаем мы больш выбаршчыкаў, чым iх здабудзем, дэманструючы гэтым свае сiмпатыi?

- "Саюз змагароў" не лiчыцца гэткiм ужо радыкальным, - сказаў другi мужчына.

- Прайграць Вы нiчога не прайграеце, - сказаў трэцi, - а выйграць можаце.

- Колькi гэта будзе галасоў у найлепшым i ў найгоршым выпадку?

- У найлепшым - каля васьмiдзесяцi тысяч, а ў найгоршым - недзе пяцьдзесят тысяч. Давайце вырашайце.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза