Читаем Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) полностью

Фэмель падняў галаву, адклаў кiй убок, узяў цыгарэту, запалiў, потым выглянуў на вулiцу, над якой распасцёр свой цень сабор Святога Севярына. Практыканты, грузавiкi, манашкi - вулiчны рух; шэрае восеньскае святло, адбiваючыся ад фiялетавых аксамiтных фiранак, рабiлася амаль срэбраным; прыпозненыя госцi снедалi, аздобленыя велюравымi фiранкамi; пры гэткiм асвятленнi нават яйкi, вараныя ўсмятку, выглядалi як нешта заганнае, а пачцiвыя твары хатнiх гаспадынь, калi на iх падала гэтае святло, здавалiся распуснымi; кельнеры ў фраках з вачыма, поўнымi разумення, былi падобныя да Вельзевулаў, пасланцаў самога Асмадэя; а гэта ж былi звычайныя члены прафсаюзаў, якiя захоплена чыталi пасля працы перадавiцы сваёй прафсаюзнай газеты; тут можна было падумаць, што яны хаваюць свае капыты пад умела сканструяванымi артапедычнымi апаратамi; хiба з iх белых, жоўтых i чырвоных iлбоў не павырасталi зграбныя рожкi? Здавалася, што i цукар у пазалочаных цукроўнiцах - гэта не цукар; пераўтварэннi адбывалiся тут: вiно было ўжо не вiно, хлеб - ужо не хлеб, усё пад уплывам святла рабiлася складнiкам таемных заганаў; тут рабiлася святое дзейства, а iмя божышча не дазвалялася вымаўляць уголас, яго можна было толькi згадваць у думках.

- Што ж табе, хлопча, расказаць?

Яго ўспамiны нiколi не лучылiся са словамi i вобразамi, а толькi з пэўнымi рухамi. Бацька - гэта была яго хада, гарэзлiвая дуга, якую апiсвала яго правая нага, робячы кожны крок, хутка - гэтак, што цёмна-блакiтная стужка, падшытая ўнiзе ў калашыне нагавiцаў, паказвалася на хвiлю, калi ён ранiцой праходзiў каля лаўкi Грэца да Кронэравай кавярнi; мацi - гэта была складаная i пакорлiвая фiгура, якую выпiсвалi яе рукi, калi яна сашчэплiвала iх на грудзях, заўсёды перад тым, як яна вымаўляла якое-небудзь глупства: "Якi благi гэты свет", "як мала ў iм чыстых сэрцаў"; яна ўсё гэта крэслiла рукамi ў паветры, перш чым выказаць у словах, Ота - гэта былi яго ногi, што маршыруюць, калi ён праходзiць у ботах праз сенцы i далей, па вулiцы; "вораг-вораг", - рытмiчна выстуквалi на плiтках тратуара яго ногi, тыя самыя ногi, што яшчэ не так даўно выстуквалi iншы рытм: "брат-брат". Бабуля - рух, якi яна рабiла ўсе семдзесят гадоў i якi цяпер, як ён бачыў шмат разоў штодзень, дакладна паўтарала яго дачка; рух, якому больш як сто гадоў, якi застаўся жыць у пакаленнях i якi кожны раз абуджаў у iм страх; яго дачка Рут нiколi не бачыла сваёй прабабкi, адкуль жа ўзяўся ў яе гэты рух? Нiчога не ведаючы, яна адкiдала валасы рукою з iлба тым самым жэстам, што i яе прабабка.

Фэмель бачыў i сябе самога - як ён нахiляўся па бiту для лапты, шукаючы сваю сярод iншых; як ён круцiў у левай руцэ мячык, пакуль той не ляжа ў далонь так, каб яго можна было дакладна кiнуць туды, куды ён хоча, - так высока, каб час падзення мячыка супаў дакладна з тым часам, што быў яму патрэбны, каб зручна таксама i левай рукой перахапiць бiту i стукнуць па мячыку з усёй сiлы абедзвюх рук - каб мячык ляцеў як найдалей, аж за мету.

Ён бачыў сябе, як ён стаiць на прыбярэжным лузе, у парку, у садзе, нахiляецца, выпроствае, б'е. Усё залежала толькi ад разлiку; iншыя былi дурнi: не ведалi, што час падзення мячыка можна разлiчыць, што з дапамогай таго самага секундамера можна вызначыць, колькi часу трэба, каб зручна перахапiць бiту, i што ўсё астатняе - гэта толькi пытанне каардынацыi i трэнiроўкi; ён штодня па абедзе практыкаваўся рабiць гэта на лузе, у парку, у садзе; iм было невядома, што iснуюць формулы, якiя можна выкарыстаць, вагi, на якiх можна ўзважыць мячыкi. Толькi крыху фiзiкi, крыху матэматыкi i практыкаванняў; але ж яны з пагардаю ставiлiся да абодвух прадметаў, якiя тут былi патрэбныя; яны з пагардаю ставiлiся да трэнiровак, гультаявалi, практыкавалiся з дапамогай сумнiцельных сентэнцый, плавалi ў чоўне па каламутнай вадзе, нават Гёльдэрлiн быў для iх невядома чым; нават такое слова, як "лот", ператваралася ў iх вуснах у нейкую неверагодную лухту: лот - гэта ж зусiм ясна: леска, кавалак волава; яго закiдалi ў ваду, фiксавалi, калi грузiла дакраналася да дна; потым леску выцягвалi i мералi па ёй глыбiню вады; але калi яны казалi "кiнуць лот", гэта гучала як кепская iгра на аргане; яны не ўмелi нi гуляць у лапту, нi чытаць Гёльдэрлiна. Цвёрдае Божае сэрца, нават калi спачувае.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза