Ты не хочаш слухаць далей? Добра, але дай мне задаволiцца будучыняй; я не хачу ведаць,якая яна робiцца, ператвараючыся ў сучаснасць; хiба яны не стаяць на беразе Волгi? Hе плач, стары; заплацi за мяне выкуп, i я вярнуся з заклятага замку: мне патрэбны карабiн, мне патрэбны карабiн.
Калi будзеш вылазiць адсюль па драбiнах, рабi гэта памалу; выцягнi цыгару з рота: табе ўжо не трыццаць год, i можа закружыцца ў галаве; сёння ўвечары сямейная ўрачыстасць у Кронэравай кавярнi? Мажлiва, я прыйду; зычу табе шчасця ў дзень нараджэння; даруй, што я смяюся; Ёганне было б ужо сорак восем, Генрыху - сорак сем; яны забралi сваю будучыню з сабою; не плач, стары; ты сам захацеў пачаць гэтую гульню. Падымаючыся па драбiнах, рабi гэта памалу.
6