Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

Дык вось, дзевятага лютага, калi толькi пачалася адлiга, невядома адкуль з'явiўся ў Айпiнгу дзiўны незнаёмец. На наступны дзень, у слоту i бездараж, яго багаж даставiлi ў карчму, i багаж таксама аказаўся не зусiм звычайны. Абодва чамаданы, праўда, нiчым не адрознiвалiся ад тых, якiмi звычайна запасаюцца падарожнiкi; але, акрамя iх, была яшчэ скрынка з кнiгамi - вялiзнымi тоўстымi кнiгамi, прычым некаторыя былi не надрукаваны, а спiсаны надзвычай неразборлiвым почыркам, - з тузiн, калi не больш, кошыкаў, скрынак i каробак, у якiх ляжалi нейкiя прадметы, загорнутыя ў салому; Хол, якi не прамiнуў паварушыць салому, вырашыў, што там былi шкляныя бутэлькi. У той час як Хол балбатаў з Фiрэнсайдам, фурманам, рыхтуючыся дапамагчы яму перанесцi багаж у дом, з дзвярэй выйшаў незнаёмец у нiзка насунутым капелюшы, у палiто, пальчатках i шалiку. Ён выйшаў з дому i нават не зiрнуў на сабаку Фiрэнсайда, якi лянiва абнюхваў ногi Хола.

- Нясiце скрынкi ў пакой, - сказаў незнаёмец. - Я i так ужо доўга прачакаў iх.

З гэтымi словамi ён спусцiўся з ганка i падышоў да задка павозкi, як быццам хацеў уласнаручна занесцi невялiкi кошык.

Убачыўшы яго, сабака Фiрэнсайда дзiка загыркаў i ашчацiнiўся; калi ж незнаёмец спусцiўся з ганка, ён падскочыў i цапнуў яго за руку.

- Куш! - шарахнуўшыся, крыкнуў Хол, якi заўсёды пабойваўся сабак, а Фiрэнсайд закрычаў:

- Кладзiся! - i схапiўся за бiзун.

Яны бачылi, як зубы сабакi слiзганулi па руцэ незнаёмца, пачуўся трэск раздзiраемых штаноў. У гэты момант бiзун Фiрэнсайда дастаў сабаку, i ён, заскуголiўшы ад крыўды i болю, схаваўся пад павозку. Усё гэта адбылося за паўхвiлiны. Нiхто нiчога не казаў, але ўсе крычалi. Незнаёмец хутка зiрнуў на разарваныя пальчатку i калашыну, зрабiў рух, быццам бы хацеў нагнуцца, затым павярнуўся i ўзбег на ганак. Яны пачулi, як ён паспешлiва прайшоў па калiдоры i застукаў абцасамi па непакрытай дываном лесвiцы, якая вяла ў яго спальню.

- Ах ты, жывёлiна гэтакая! - вылаяўся Фiрэнсайд, злазячы з павозкi з бiзуном у руцэ, у той час як сабака пiльна сачыў за iм з-за колаў. - Iдзi сюды! - крыкнуў ён. - Iнакш будзе горш.

Хол стаяў, разiнуўшы рот, у поўнай разгубленасцi.

- Ён укусiў яго, - загаварыў Хол. - Пайду пагляджу, што з iм. - I закрочыў следам за незнаёмцам. У калiдоры ён сустрэў жонку i сказаў ёй: Пастаяльца пакусаў сабака Фiрэнсайда.

Ён падняўся па лесвiцы; дзверы незнаёмца былi прыадчынены, Хол расчынiў iх i ўвайшоў у пакой без асаблiвых цырымонiй, каб хутчэй выказаць сваё спачуванне.

Штора была апушчана, i ў пакоi стаяў паўзмрок. Хол паспеў заўважыць штосьцi надзвычай дзiўнае, падобнае на руку без кiсцi, занесеную над iм, i твар, якi складаўся з трох вялiкiх расплывiстых плям на белым фоне, вельмi падобны на бледную кветку браткоў. Потым моцны штуршок у грудзi адкiнуў яго ў калiдор, дзеры зачынiлiся з трэскам перад самым яго носам, i ён пачуў, як шчоўкнуў ключ у замку. Усё гэта адбылося так хутка, што Хол не паспеў нiчога ўцямiць. Мiльгаценне нейкiх цьмяных ценяў, штуршок i боль у грудзях. I вось ён стаiць на цёмнай пляцоўцы перад дзвярыма, пытаючыся ў сябе, што ж гэта такое ён бачыў.

Крыху пазней ён далучыўся да кучкi людзей, што сабралiся на вулiцы перад карчмой. Тут быў i Фiрэнсайд, якi ўжо ў другi раз расказваў усю гiсторыю з самга пачатку; i мiсiс Хол, якая паўтарала, што яго сабака не мае нiякага права кусаць яе пастаяльцаў; тут быў i Хакстэрс, уладальнiк лаўкi насупраць, таксама моцна зацiкаўлены здарэннем, i Сэндзi Ўоджэрс з кузнi, якi слухаў Фiрэнсайда з глыбакадумным выглядам; збеглiся жанчыны i дзецi, i кожны выказваў якое-небудзь глупства, накшталт: "Паспрабаваў бы ён мяне ўкусiць", "Нельга трымаць такiх сабак", "А чаму ён яго ўкусiў?" i так далей.

Мiстэр Хол глядзеў на iх з ганка, прыслухоўваўся да размовы, i яму пачало ўжо здавацца, што нiчога незвычайнага ён наверсе ўбачыць не мог, напэўна, гэта проста здалося. Ды яму i слоў не хапiла б, каб перадаць свае ўражаннi.

- Ён сказаў, што яму нiчога не патрэбна, - толькi i адказаў ён на пытанне жонкi. - Я думаю, трэба занесцi багаж.

- Трэба адразу прыпячы, - сказаў мiстэр Хакстэрс, - асаблiва калi атрымалася запаленне.

- Я прыстрэлiла б гэтага сабаку, - сказала адна з жанчын.

Раптам сабака зноў загыркаў.

- Давайце рэчы, - пачуўся сярдзiты голас, i на парозе з'явiўся незнаёмец, захутаны, з паднятым каўняром i апушчанымi палямi капелюша. - Чым хутчэй вы ўнясеце мае рэчы, тым лепш, - працягваў ён. Па сведчаннi аднаго з вiдавочцаў, ён паспеў перамянiць пальчаткi i штаны.

- Моцна ён вас пакусаў, спадар? - спытаўся Фiрэнсайд. - Мне вельмi непрыемна, што мой сабака...

- Дробязi, - адказаў незнаёмец, - нават не абадраў. Паспяшайцеся лепш з рэчамi.

Тут ён, па сцвярджэннi мiстэра Хола, вылаяўся сам сабе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аччелерандо
Аччелерандо

Сингулярность. Эпоха постгуманизма. Искусственный интеллект превысил возможности человеческого разума. Люди фактически обрели бессмертие, но одновременно биотехнологический прогресс поставил их на грань вымирания. Наноботы копируют себя и развиваются по собственной воле, а контакт с внеземной жизнью неизбежен. Само понятие личности теперь получает совершенно новое значение. В таком мире пытаются выжить разные поколения одного семейного клана. Его основатель когда-то натолкнулся на странный сигнал из далекого космоса и тем самым перевернул всю историю Земли. Его потомки пытаются остановить уничтожение человеческой цивилизации. Ведь что-то разрушает планеты Солнечной системы. Сущность, которая находится за пределами нашего разума и не видит смысла в существовании биологической жизни, какую бы форму та ни приняла.

Чарлз Стросс

Научная Фантастика