Читаем Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) полностью

- Масейкiн? - Гай Дубровiч iранiчна ўсмiхнуўся. - Гэты ўсявед можа... Схапiць дзiця, пасадзiць у верталёт, прывалакчы дзiця ў Дом Пераўтварэнняў. Слухай, Клён, я абяцаў узяць цябе з сабой на Астэроiд. Памятаеш?

Сын кiўнуў галавой.

- Дык я не вазьму цябе. Зразумеў? Хiба ты не ведаў i твой Масейкiн хiба не ведаў, што да шаснаццацi год нiхто не мае права i нагой ступiць на парог Дома Пераўтварэнняў? У першым пункце вердыкта доктара Метэора сказана аб гэтым.

Сын пакутлiва пачырванеў.

- Вядома, я чытаў вердыкт доктара Метэора, - сказаў ён. - Але ж я высокi, тата, i мне ўсе ўжо даюць з выгляду шаснаццаць гадоў. Не думай, я ўсё разумею... Мне яшчэ зарана пераўтварацца. У мяне яшчэ не акрэпла воля.

Ён пазiраў проста ў вочы бацьку, пазiраў з адчайнай рашучасцю, i была ў сынавым паглядзе нечаканая ўпартасць ("Як ён узмужнеў!" - мiжволi падумаў Гай), прасветленасць i мудрасць, быццам пражыў ён уга колькi гадоў, быццам ён на той бок Сонца лётаў. Але ў размовах з дзецьмi, як заўсёды лiчыў Гай Дубровiч, неабходна праяўляць разумную цвёрдасць i нават суровасць, вядома, таксама разумную.

- Навошта ты прыляцеў? - рэзка спытаў ён.

- Мне мацi ўсё расказала. Хачу дапамагчы табе, калi прыйдзе Вялiкi Жах. У мяне моцнае бiяполе, падобнае на тваё. Разам мы пераможам на Чорным Хутары.

Што можна было адказаць на такiя словы? Гай паляпаў сына па плечуку, i яны селi ў верталёт. Зноў заквiтнела, пабегла ўнiзе ранiшняя бадзёрая зямля.

- Як ты адносiшся да Напалеона? - пацiкавiўся Клён.

Нiчога нечаканага ў сынавым пытаннi не было. Сын рыхтаваўся стаць гiсторыкам, хацеў пайсцi па бацькавых слядах. Вялiкая Эра Плюралiзму, як гэта нi падасца нечаканым, раз'яднала людзей (у тым лiку i людскiя пакаленнi) болыд знешне: у словах, паводзiнах, жэстах, воблiку. Духоўна ж людзi згуртавалiся, усвядомiўшы хуткацечнасць i непаўторнасць жыцця.

- Нармальна адношуся, - адказаў Гай, пазiраючы праз шкляную лабацiну кабiны на зялёныя чародкi бяроз. - Iмператар-рамантык. Гэта някепска гучыць. А ў гербе ягоным былi пчолы.

- Ён любiў мёд? - засмяяўся сын.

- Ён паважаў руплiвых людзей, даваў iм магчымасць поўнасцю раскрыцца. Я, дарэчы, апошнiм часам таксама думаю пра Напалеона - бачыш, нам з табой адно i тое ж стукаецца ў галаву.

Пры гэтых словах Клён паклаў сваю далонь на бацькаву.

- I мяне здзiвiла, - працягваў Гай, - падабенства жыццёвага лёсу Напалеона на лёсы - ведаеш каго? - Гiтлера i Сталiна.

- Дыктатары, - упэўнена сказаў сын.

- Я б не спяшаўся гаварыць такое. Прынамсi, Гiтлера з яго партыяй абраў народ, абраў у час дэмакратычных выбараў. А падабенства мiж iмi надзвычайнае, можна сказаць, ашаламляльнае. Усе трое - сыны невялiкiх (маецца на ўвазе колькасць) народаў, народаў - як мякчэй сказаць? гiстарычна непрэстыжных у тыя часы. Карсiканец, аўстрыец, грузiн. Усе трое прыйшлi да сваёй неабмежаванай улады, у свае метраполii-iмперыi з поўдня. I ўсе зрабiлiся вялiкадзяржаўцамi, шавiнiстамi, пачалi з пенаю на губах услаўляць Францыю, Германiю, Расею, адразу забыўшы пра тое гняздо, з якога вылецелi. Што гэта? Псiхоз улады? Перараджэнне генаў? Выпадак? Заканамернасць?

Гай Дубровiч, упэўнена ведучы верталёт, услых разважаў пра няпростыя, дужа сур'ёзныя рэчы i ведаў, што сын выдатна разумее кожнае слова, кожную ўспышку ягонай думкi. Вялiкая Эра Плюралiзму, няспынна шлiфуючы людскi iнтэлект, абуджала мозг да напружанай творчай працы ў вельмi юным узросце.

Прыляцелi на Чорны Хутар. Кожны грамадзянiн Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi меў уласны ўчастак зямлi, быў абавязаны мець яго. Шырока адзначаўся Дзень Антэя, калi юнакi i дзяўчаты, якiм споўнiлася шаснаццаць год, у прысутнасцi сваiх родзiчаў i сяброў станавiлiся на каленi i цалавалi зямлю, а потым, запалiўшы вечаровыя вогнiшчы, танцавалi наўкруг iх. У адпаведнасцi з гiстарычнай традыцыяй такiя зямельныя надзелы ў розных мясцiнах называлiся па-рознаму: вiла, ферма, ранча... Беларусы называлi iх, вядома ж, хутарамi. Хутаранскае цяпельца, над якiм кплiва насмiхалiся ганарыстыя дасцiпнiкi мiнулых стагоддзяў, шчаслiва дажыло да Вялiкай Эры Плюралiзму.

У першую чаргу Гай з Клёнам пайшлi да Магiл Продкаў. На ўзгорку, абсаджаным лiпамi i дубкамi, стаялi тры высокiя каменныя крыжы. I на кожным былi выбiты тры словы: "Помнi пра нас". Каменныя сцiплыя надгробкi бялелiся памiж зялёнай шаўкавiстай травы. Пырхаў чырвона-чорны матылёк. Звонка шчабятала птушка.

- I нас з табой пахаваюць тут? - цiха спытаў сын.

- Тут, - цiха адказаў бацька.

Сын пiльна, вельмi пiльна паглядзеў на бацьку, шкадаванне i роспач мiльганулi на iмгненне ў чыстых сiнiх вачах, страх перад халодным небыццём, але ён быў мужчынам, рыхтаваўся стаць грамадзянiнам Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi i ён цвёрда, як i патрэбна ў такiх выпадках, сказаў, пакланiўшыся надгробкам:

- Спiце спакойна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Укрытие. Книга 2. Смена
Укрытие. Книга 2. Смена

С чего все начиналось.Год 2049-й, Вашингтон, округ Колумбия. Пол Турман, сенатор, приглашает молодого конгрессмена Дональда Кини, архитектора по образованию, для участия в специальном проекте под условным названием КЛУ (Комплекс по локализации и утилизации). Суть проекта – создание подземного хранилища для ядерных и токсичных отходов, а Дональду поручается спроектировать бункер-укрытие для обслуживающего персонала объекта.Год 2052-й, округ Фултон, штат Джорджия. Проект завершен. И словно бы как кульминация к его завершению, Америку накрывает серия ядерных ударов. Турман, Дональд и другие избранные представители американского общества перемещаются в обустроенное укрытие. Тутто Кини и открывается суровая и страшная истина: КЛУ был всего лишь завесой для всемирной операции «Пятьдесят», цель которой – сохранить часть человечества в случае ядерной катастрофы. А цифра 50 означает количество возведенных укрытий, управляемых из командного центра укрытия № 1.Чем все это продолжилось? Год 2212-й и далее, по 2345-й включительно. Убежища, одно за другим, выходят из подчинения главному. Восстание следует за восстанием, и каждое жестоко подавляется активацией ядовитого газа дистанционно.Чем все это закончится? Неизвестно. В мае 2023 года состоялась премьера первого сезона телесериала «Укрытие», снятого по роману Хауи (режиссеры Адам Бернштейн и Мортен Тильдум по сценарию Грэма Йоста). Сериал пользовался огромной популярностью, получил высокие рейтинги и уже продлен на второй и третий сезоны.Ранее книга выходила под названием «Бункер. Смена».

Хью Хауи

Научная Фантастика / Социально-психологическая фантастика