Читаем Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) полностью

Нарэшце ачуняў капiтан Хвалiбог. Вiдно па ўсяму, яго пёк несуцешны сорам. Такi бравы камандзiр, такi эфектны прыгажун, а тут прыляцела з-за вадасховiшча нейкая прымiтыўная дзiкунская страла, дзеўбанула ў белую руку, i адразу, як кажуць, адкiнуў капыты, засвiстаў носам. Ясна, што вiноўнiцай канфуза была Старая Цывiлiзацыя. I на яе адразу ж вылiў свой гарачы крыўдлiвы гнеў капiтан.

- Зямлi захацела, жыццёвай прасторы? - з'едлiва загаварыў ён, быццам СЦ уласнай персонаю стаяла перад ягонымi вачамi. - Хопiць табе i столькi зямлi, каб уваткнуць iголку. Адну iголку. I тую ў свой саван.

- Капiтан, не трэба раскiсаць, - перапынiў яго Радаслаў Буслейка. Стрэсаператар на час адсутнасцi Хвалiбога, а дакладней, на час ягонага непрадбачанага нiякiмi статутамi сна, узяў на сябе камандаванне i быў у глыбiнi душы, як кожны самалюбiвы чалавек, задаволеяы гэтым, аж тут прачнуўся, працёр вочы няўдалiца-служака i, вядома ж, адразу забраў усю ўладу ў свае рукi.

- Не трэба раскiсаць, - паўтарыў Радаслаў.

Хвалiбог неўразумела зiрнуў на стрэсаператара, варухнуў прыгожымi бровамi, нiчога не сказаў.

Хацелi iсцi на дапамогу Волме, але па рацыi атрымалi загад камандуючага рэспублiканскай гвардыi генерала Журкевiча неадкладна выступiць у накiрунку пасёлка Сосны. Там магла чакацца атака СЦ на ядзерны рэактар Акадэмii навук.

Амфiбii iмчалi па нешырокiх палявых дарогах. Усюды было нязвыкла пуста, бо ўсё жывое схавалася. Толькi грамабойныя каржакаватыя дубы смела ўздымалi ў неба галiны-рукi. На вялiкай хуткасцi перасеклi чорную смуродлiвую паласу, дзе да кораня, да самай зяiялi былi спалены трава i збажына. Тут нядаўна кацiўся вогненны вал СЦ.

Некалькi разоў нiзка над зямлёй непадалёку ад амфiбiй паказвалiся i адразу ж знiкалi КЛА ў форме талерак i дырыжабляў. Аднойчы гвардзейцы нават распачыналi стралянiну з бластэраў.

- Няўжо дабрыня заўсёды павiнна ўраўнаважвацца злом, як жыццё смерцю? фiласофстваваў, седзячы побач з Радаславам, Карл Гакенхольц. - Калi толькi так, то ў чалавецтва i наогул ва ўсёй жывой матэрыi вельмi песiмiстычная перспектыва. Па падлiках амерыканскага астранома Холдэна, выпадковасць узнiкнення жыцця на нашай планеце - 1 з 1,3 х 1930. Разумееце? А вераемнасць знiкнення ўсялякага жыцця - i не выпадковага, а заканамернага, арганiзаванага нейчым хваравiтым iнтэлектам - у шмат разоў большая. Разумееце? Чалавецтва, як тую траву, касiлi чума i халера, войны i сацыяльныя рэвалюцыi, рак i СНIД... Сёння атакуе Старая Цывiлiзацыя. А што будзе заўтра? Пад якiмi нябёсамi прачнуцца нашы ўнукi?

Пытакне засталося без адказу, бо, па-першае, усе пiльна сачылi за наваколлем, а па-другое, нiхто не рашаўся рабiцца прарокам, нават Радаслаў Буслейка.

Моўчкi ўехалi ў пластмасавы лес. Ужо каля ста гадоў па ўсёй Зямлi, асаблiва ў пустынях i паўпустынях, на выжарынах i няўдобiцах саджалi штучныя дрэвы. Зробленыя з негаручых пластмасавых матэрыялаў, яны ўначы назапашвалi вiльгаць i павольна аддавалi яе ў навакольнае паветра днём. Над такiмi лясамi сутыкалiся гарачыя i халодныя вятры, пышна раслi хмары, грымелi навальнiцы, спорна шумелi дажджы. Каб ва ўсёй красе паўстала новае дрэва, у зямлю заганяўся трубчасты "ствол", а ў яго запампоўвалася пластмасавая пена. Пена гэта расцякалася ва ўсе бакi, ствараючы пад паверхняю зямлi "карэннi" даўжынёй да 20 метраў. На поўднi штучныя дрэвы вельмi падобны на пальму, тут жа, у Беларусi, iх цяжка адрознiць ад маладой невысокай сасны.

У спакайнейшы час нехта абавязкова б пажартаваў: "А цi не пашукаць нам пластмасавых грыбоў?" I нехта, вядома жартуючы, пачаў бы ўзiрацца ў траву i мох пад нагамi, дастаўшы з кiшэнi ножык-складанчык. Але сёння было не да гэтага. Напоўнены дымам лес, лес, дзе нiколi не пачуеш мяккага пошуму дрэў, здавалася, хацеў як найхутчэй вышпурнуць людзей i iхнiя машыны ў чыстае поле. А там было толькi адно - дым, трывога...

У Соснах высветлiлася, што шышкагаловiкi i каля сотнi робатаў спрабавалi штурмаваць пасёлак, але былi адбiты. Пакарэжаныя, патрушчаныя робаты валялiся на дарогах i сцяжынках, як самы звычайны металалом. Капiтан Хвалiбог, чакаючы новага загаду, аб'явiў прывал. Радаслаў Буслейка толькi пачаў вылазiць з амфiбii, як мноства ўсхваляваных i здзiўленых галасоў закрычала:

- Глядзiце! Хутчэй глядзiце на неба!

На небе, на цёмным воблаку, якое, нiбы агромнiсты валун, стаяла над зямлёй, вялiкiмi чырвонымi лiтарамi было напiсана: "Жыхары адной з намi планеты, прапануем вам заключыць перамiр'е". Нясцерпна яркiя зiхоткiя лiтары бачылi тысячы, дзесяткi тысяч людзей, i ўсе гэтыя людзi з хваляваннем, з лiпкiм халадком на скуры думалi: "Як i хто напiсаў такiя словы?" Гэты ашаламляльны сваёй нечаканасцю заклiк чыталi ў Менску i Барысаве, у Чэрвенi i Смалявiчах, i ўсюды людзi ўзбуджана выходзiлi на вулiцы, на цэнтральныя плошчы i крычалi:

- Перамiр'е! Перамiр'е!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Укрытие. Книга 2. Смена
Укрытие. Книга 2. Смена

С чего все начиналось.Год 2049-й, Вашингтон, округ Колумбия. Пол Турман, сенатор, приглашает молодого конгрессмена Дональда Кини, архитектора по образованию, для участия в специальном проекте под условным названием КЛУ (Комплекс по локализации и утилизации). Суть проекта – создание подземного хранилища для ядерных и токсичных отходов, а Дональду поручается спроектировать бункер-укрытие для обслуживающего персонала объекта.Год 2052-й, округ Фултон, штат Джорджия. Проект завершен. И словно бы как кульминация к его завершению, Америку накрывает серия ядерных ударов. Турман, Дональд и другие избранные представители американского общества перемещаются в обустроенное укрытие. Тутто Кини и открывается суровая и страшная истина: КЛУ был всего лишь завесой для всемирной операции «Пятьдесят», цель которой – сохранить часть человечества в случае ядерной катастрофы. А цифра 50 означает количество возведенных укрытий, управляемых из командного центра укрытия № 1.Чем все это продолжилось? Год 2212-й и далее, по 2345-й включительно. Убежища, одно за другим, выходят из подчинения главному. Восстание следует за восстанием, и каждое жестоко подавляется активацией ядовитого газа дистанционно.Чем все это закончится? Неизвестно. В мае 2023 года состоялась премьера первого сезона телесериала «Укрытие», снятого по роману Хауи (режиссеры Адам Бернштейн и Мортен Тильдум по сценарию Грэма Йоста). Сериал пользовался огромной популярностью, получил высокие рейтинги и уже продлен на второй и третий сезоны.Ранее книга выходила под названием «Бункер. Смена».

Хью Хауи

Научная Фантастика / Социально-психологическая фантастика