Читаем Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) полностью

Вялiкая Эра Плюралiзму (або ВЭП, як любiлi гаварыць сябры Гая Дубровiча - маладыя энергiчныя фiзiкi) зрабiла адносiны памiж мужчынам i жанчынай больш гнуткiмi, болып рухомымi i нестандартнымi. Той, хто хацеў, меў адну жонку i адпаведна аднаго мужа. Такiх сем'яў (прынамсi, у Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi) была большасць. Але мелiся i так званыя пашыраныя сем'i, дзе разам, у шчасцi i ў поўнай згодзе, жылi тры мужчыны i тры жанчыны. Мужы i жонкi ў пашыраных сем'ях звярталiся адно да аднаго са словамi: "Каханая", "Каханы". Гай Дубровiч i Бярозка Дубровiч былi адналюбамi, вось чаму Бярозка сказала, пяшчотна i мiлагучна: "Адзiны".

Гай пацалаваў жонку. Яна ўважлiва паглядзела на яго, пацёрлася шчакой аб ягоны плячук, потым твар спахмурнеў.

- Ведаеш, Гай, не вельмi добрыя навiны...

- Зноў нехта бачыў мяне ў iдыёцкiм сне? - не даў ёй дагаварыць Гай.

- Так. Тэлефанавала Вера Хрысцiнюк... Голас у Бярозкi быў нясмелы, прыдаўлены.

- I што ж?

- Казала, што прыснiлася ёй ядзерная катастрофа. Казала, што ўсе мы паспелi забегчы ў сховiшча, нават таўстун Каласоўскi, а ты чамусьцi не ўскочыў за бранiрованыя дзверы. Не змог. I разам з табой там, пад ядзерным выбухам, застаўся ксёндз Баляслаў.

- Ксёндз? - здзiвiўся Дубровiч.

- Але. Ксяндза цяжка паранiла. Нейкая цяжкая стальная бэлька ўпала на грудзi. Ён сваёй крывёю намаляваў на зямлi крыж, пацалаваў яго i памёр. А ты... Вера Хрысцiнюк бачыла, як ты стаў на каленi, горка плакаў i прасiў, каб цябе ўпусцiлi ў бамбасховiшча. Ды нiхто не адчынiў дзверы. А ты ўсё стаяў на каленях i прасiў, прасiў...

- Перастань, - рэзка сказаў Гай Дубровiч. - Ты ж бачыш, што мне непрыемна слухаць.

- Прабач, Адзiны, - пачырванела Бярозка. - Я не хацела... Але ж такi сон... Прашу цябе - будзь асцярожны... Пастарайся гэтымi днямi нiкуды не выходзiць з дому, пасядзi над сваiмi рукапiсамi, пагуляй з Чарлi ў шахматы...

Чарлi быў хатнiм робатам Дубровiчаў - вялiкае металiчнае цела, чырвоныя пранiзлiвыя вочы, хрыплы, як прастуджаны, голас.

- Гуляць з гэтай бляшанкай? - Гай крыва ўсмiхнуўся.

- Робата мы маем права замянiць толькi праз чатыры месяцы, - напомнiла Бярозка, радуючыся, што размова аддаляецца ад злашчаснага сну.

Ды, вiдно па ўсiм, у галаве ў Гая моцна засела навiна, прынесеная жонкай. Ён пстрыкнуў пальцамi, што рабiў у хвiлiны душэўнага ўзрушэння, спытаў:

- Скажы, Адзiная, а якi я быў там, за дзвярыма сховiшча?

- Як - якi? - не зразумела Бярозка.

- Ну, твая дарагая сябровачка Хрысцiнюк, вядома ж, не прамiнула ўбачыць у сваiм iдыёцкiм сне, што я стаяў на каленях, лiў слёзы, як бабёр. I, пэўна ж, кулакамi грукаў у бранiрованыя дзверы. I густы дым наплываў... I ўся зямля гарэла... I ў мяне была скрыўленая ад жаху фiзiяномiя... Чарлi ў параўнаннi са мной здаўся б пераможцам усепланетнага конкурсу прыгажуноў.

- Не трэба, - цiха папрасiла Бярозка.

- Але ж я павiнен быў быць там голы, - не пачуў яе Гай. - Разумееш? На мне б спалiла ўсё адзенне, да апошняй нiткi... Усе валасы... Разумееш? I зямлю б вакол мяне выпалiла ўшчэнт... Голы чалавек на голай зямлi! Здорава! Чым не апакалiпсiс?

- Навошта толькi я табе сказала? - сумна ўздыхнула жонка.

- А ты абавязана была сказаць. Хiба ты забылася пра восьмае правiла Штодзённага Этыкету? "Зрабi ўсё магчымае i, калi можаш, немагчымае, каб пазбавiць свайго блiжняга i кожнага жыхара планеты ад няшчасця, ад трывогi i дэпрэсii, ад суму". Ты, Адзiная, зрабiла абсалютна правiльна, - Гай пацалаваў жонку ў шчаку. - Значыць, да мяне можа прыйсцi Вялiкi Жах, а ён прыходзiць толькi ўначы. Так-так... I нiчога не кажы, ты ж ведаеш... Ён можа прыйсцi. А я i думаю - чаму гэта сёння ранiцой, калi я толькi прачнуўся i яшчэ ляжаў у ложку, мне проста на твар упаў чорны павук? Ясна - Вялiкi Жах папярэджвае.

- Павук? - пабялела жонка. - Якое мярзоцце! А куды ж глядзiць Чарлi? Ён жа, як кожны хатнi робат, абавязаны прыбiраць кватэру. Абiбок! Зноў, пэўна, у шахматы пачаў гуляць з суседскiмi робатамi. Вось не дам яму пахучай змазкi цэлы месяц, хай паскрыгоча нязмазанымi шарнiрамi.

- Змазку трэба даць, - спалохаўся Гай, успомнiўшы непрыемны рэзкi скрыгат, якi ляцеў ва ўсе бакi ад вялiзнага робата, калi канчалася, высыхала змазка.

- Я ўсё роўна паскарджуся на яго ва Ўпраўленне Хатнiх Робатаў, - цвёрда прамовiла Бярозка. - Няхай нават яго ад нас забяруць. Чатыры месяцы здолеем абысцiся i без робата. Але дамовiмся, Адзiны, што гэтыя днi мы будзем толькi дома. Добра? Жывi, як калiсьцi казалi нашы продкi, дамаседна.

Яе вочы глядзелi на Гая з каханнем, з цеплынёй i пранiклiвасцю. Яе вочы, здавалася, хацелi нырнуць у самую глыбiню ягоных вачэй. Шаснаццаць год прайшло, як яны ўзялi шлюб, як цела ад цела агнём занялося, а Гай Дубровiч i сёння ў час кароткiх цi доўгiх разлук (а ён часта ездзiў i лётаў у навуковыя камандзiроўкi) з трапятаннем, быццам зялёны юнак, чакаў сустрэчы з жонкай. Бярозка таксама кахала яго, i ў iх нарадзiўся сын Клён, Клён Дубровiч.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Укрытие. Книга 2. Смена
Укрытие. Книга 2. Смена

С чего все начиналось.Год 2049-й, Вашингтон, округ Колумбия. Пол Турман, сенатор, приглашает молодого конгрессмена Дональда Кини, архитектора по образованию, для участия в специальном проекте под условным названием КЛУ (Комплекс по локализации и утилизации). Суть проекта – создание подземного хранилища для ядерных и токсичных отходов, а Дональду поручается спроектировать бункер-укрытие для обслуживающего персонала объекта.Год 2052-й, округ Фултон, штат Джорджия. Проект завершен. И словно бы как кульминация к его завершению, Америку накрывает серия ядерных ударов. Турман, Дональд и другие избранные представители американского общества перемещаются в обустроенное укрытие. Тутто Кини и открывается суровая и страшная истина: КЛУ был всего лишь завесой для всемирной операции «Пятьдесят», цель которой – сохранить часть человечества в случае ядерной катастрофы. А цифра 50 означает количество возведенных укрытий, управляемых из командного центра укрытия № 1.Чем все это продолжилось? Год 2212-й и далее, по 2345-й включительно. Убежища, одно за другим, выходят из подчинения главному. Восстание следует за восстанием, и каждое жестоко подавляется активацией ядовитого газа дистанционно.Чем все это закончится? Неизвестно. В мае 2023 года состоялась премьера первого сезона телесериала «Укрытие», снятого по роману Хауи (режиссеры Адам Бернштейн и Мортен Тильдум по сценарию Грэма Йоста). Сериал пользовался огромной популярностью, получил высокие рейтинги и уже продлен на второй и третий сезоны.Ранее книга выходила под названием «Бункер. Смена».

Хью Хауи

Научная Фантастика / Социально-психологическая фантастика