Читаем Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) полностью

- З якой нагоды ў нашай сямейцы ўведзена каменданцкая гадзiна? па-блазенску, з непрыхаваным здзекам пацiкавiўся Клён. Ён быў вышэйшы ростам за бацьку, пазiраў на яго зверху ўнiз.

Ды Гай Дубровiч не стаў дыскутаваць, крыкнуў:

- Вярнiдуб! Каратыст! Да мяне! У пакой адразу ж увайшлi, сутыкнуўшыся плячамi ў дзвярах, два робаты.

- За тое, што мы вельмi добра адносiмся да Чарлi, Упраўленне Хатнiх робатаў накiравала да нас сваiх стажораў, якiя шэсць месяцаў будуць працаваць у нашай сям'i, - растлумачыла Клёну мацi i дадала: - Яны будуць працаваць бясплатна.

- Пагуляйце з маiм сынам у дамiно, - загадаў Гай.

- Слухаемся, Абаронца Робатаў, - сiнхронна адрапартавалi Вярнiдуб i Каратыст.

- Дык у цябе ўжо i тытул з'явiўся, - цямнеючы тварам, сказаў Клён бацьку. - I хатняя палiцыя пад рукою. А куды ж дзеўся плюралiзм? Дзе яго, бедненькага, шукаць? Можа, пад сталом?

Ён зрабiў выгляд, што нешта ўважлiва разглядвае пад шахматным столiкам.

- Усё робiцца для твайго шчасця, сын, - цвёрда прамовiў Гай Дубровiч i выйшаў з пакоя.

- Сынок, не крыўдуй на нас, але доктар Берг (у нас зараз новы сямейны доктар) параiў, каб ты дзён дзесяць пабыў дома. Аказваецца, вiрус з планеты Вар не выдумка, - хвалюючыся, страшэнна перажываючы, умольна зiрнула на сына Бярозка.

- Хочаце дамiно? Будзе вам дамiно, - быццам не пачуўшы яе слоў, бадзёра i нахабнавата рагатнуў Клён i, звярнуўшыся да робатаў, крутнуў пальцам каля скронi. - Як у вас наконт iнтэлекту, хлопчыкi?

- Норма, - сiнхронна выгукнулi тыя.

- Малайцы, - пахвалiў ён iх i нават не зiрнуў на мацi.

Бярозка, учарнелая ад крыўды i ўласнай бездапаможнасцi, хвiлiнку пастаяла пасярод пакоя, уздыхнула i цiха зачынiла за сабой дзверы. А на сына, на Клёна, быццам наплыў-навалiўся нейкi вясёлы, на мяжы з iстэрыкай, шал.

- Хто з вас Каратыст? - гучна ляпаючы костачкамi дамiно, амаль крычаў Клён. - Ты? Цi, можа, ты? Вы падобныя, як дзве жалезныя каструлi. А мой бацечка, значыцца, Абаронца Робатаў? Ха-ха. А цi ведаеце вы, каструлi, што ўсе мы: i я, i вы, i нават Абаронца Робатаў жывем на фальшывай планеце? Не ведаеце? Дык я вам трохi прапаласкаю мазгi, прабачце, клемы. Згода? Слухайце. Мы носiмся з ВЭП, як некалi барадатыя i вусатыя, а ў дадатак безбародыя, бязвусыя i абсалютна лысыя, адным словам, розныя мудрацы насiлiся з камунiзмам. Курыца не знесла нiводнага яйка, а кудахтання было на ўвесь свет. Разумееце?

Робаты, пазiраючы на Клёна, сiнхронна кiвалi галовамi. Аднак калi ён, тэмпераментна захапiўшыся сваiм маналогам, памкнуўся ўстаць з-за стала, адзiн робат балюча прыцiснуў яму нагу, другi паклаў на плячо цяжкую ўчэпiстую руку.

- Пiльнуеце? - пагардлiва ўсмiхнуўся Клён. - Сабачая ў вас, хлопчыкi, служба. Думаеце, уцяку, збягу? А я б i хацеў збегчы адсюль. Напрыклад, на Марс, на Вар. Там Аюс жыве, кароль жывёл. Не чулi пра такога? Ды адкуль вам пачуць.

- Гавары цiшэй, - раптам сказаў Вярнiдуб. Ён адрознiваўся ад Каратыста жалезнай трохкутнай заклёпкай на левым калене. У Каратыста якраз на гэтым самым месцы была медная заклёпка.

Клён здзiўлена паглядзеў на яго.

- Гавары цiшэй, - зноў сказаў Вярнiдуб.

- А костачкамi дамiно стукаць можна? - падкалоў робата Клён.

- Костачкамi можна стукаць моцна, а гаварыць трэба цiха, - паважна растлумачыў Вярнiдуб.

- Тады, як кажуць амерыканцы, о'кэй, - ляпнуў што ёсць моцы па стале Клён. - Пуста - пуста, хлопчыкi.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Укрытие. Книга 2. Смена
Укрытие. Книга 2. Смена

С чего все начиналось.Год 2049-й, Вашингтон, округ Колумбия. Пол Турман, сенатор, приглашает молодого конгрессмена Дональда Кини, архитектора по образованию, для участия в специальном проекте под условным названием КЛУ (Комплекс по локализации и утилизации). Суть проекта – создание подземного хранилища для ядерных и токсичных отходов, а Дональду поручается спроектировать бункер-укрытие для обслуживающего персонала объекта.Год 2052-й, округ Фултон, штат Джорджия. Проект завершен. И словно бы как кульминация к его завершению, Америку накрывает серия ядерных ударов. Турман, Дональд и другие избранные представители американского общества перемещаются в обустроенное укрытие. Тутто Кини и открывается суровая и страшная истина: КЛУ был всего лишь завесой для всемирной операции «Пятьдесят», цель которой – сохранить часть человечества в случае ядерной катастрофы. А цифра 50 означает количество возведенных укрытий, управляемых из командного центра укрытия № 1.Чем все это продолжилось? Год 2212-й и далее, по 2345-й включительно. Убежища, одно за другим, выходят из подчинения главному. Восстание следует за восстанием, и каждое жестоко подавляется активацией ядовитого газа дистанционно.Чем все это закончится? Неизвестно. В мае 2023 года состоялась премьера первого сезона телесериала «Укрытие», снятого по роману Хауи (режиссеры Адам Бернштейн и Мортен Тильдум по сценарию Грэма Йоста). Сериал пользовался огромной популярностью, получил высокие рейтинги и уже продлен на второй и третий сезоны.Ранее книга выходила под названием «Бункер. Смена».

Хью Хауи

Научная Фантастика / Социально-психологическая фантастика