Міхал доўга чакаў адказу, але дзяўчына маўчала. Ён таксама ішоў моўчкі і глыбокі роздум зноў пачынаў авалодваць ім. Забрахаў за лесам са-бака, і баец спыніўся, пачаў старанна прыслухоўвацца. Яму здалося, што гэта іхні «Шарык» падаў голас, і сэрца радасна, усхвалявана затрапяталася.
— Чаго ты? — спытаў Грыцко, ледзь не наступіўшы хлопцу на пяты.
— Нічога,— адказаў Міхал і цвёрдым крокам пайшоў далей.
***
Яшчэ тыдняў праз два напружанай, амаль бесперапыннай хады байцы сталі заўважаць, што чым далей, тым усё больш i больш траплялася на дарозе немцаў, самалёты раўліі над лесам і ўдзень і ноччу. Часта проста над галовамі байцоў адбываліся паветраныя баі. Ісці ўжо нельга было так, як раней: разведку трэба было рабіць вельмі асцярожна і дасканала, падавацца ў глыбокія абходы, кожную ноч прабірацца праз густыя лясы, мясідь непралазныя балоты, пераплываць рэкі. Часта здаралася так, што тут ужо недаетаткова было разведчыцкага вопыту Зіны i Святланы, трэба было браць праваднікоў.
На ўсё жыццё застануцца ў памяді байдоў гэтыя простыя, сумленныя людзі — праваднікі. Колькі вытрымкі і мужнасді даводзілася праяўляць групе ў часе паходу, а ўсё гэта выглядала малазначным у параўнанні з той самаахвярнасцю, на якую здольны былі праваднікі. Ідзе сабе чалавек наперадзе і крок яго цвёрды, вочы гарадь рашучасцю. Ён ведае, што кожную хвіліну можна наткнудда на ворага, што першая куля пападзе яму, але ідзе без ніякіх хістанняў. Прапануй яму вярнуцда — не вернецца, пакуль не давядзе да належнага месца. А што гэта былі за людзі? Гэта звычайныя беларуекія калгаснікі, у пераважнай большасці дзяды або жанчыны, маткі дробных дзяцей.
Па ўсяму духу на сцежках i дарогах байцы адчувалі, што фронт ужо недалёка. Аб гэтым гаварылі і праваднікі. Прыбаўлялася хвалявання, але радасна было, што фронт прыпыніўся, што запаветная мэта, дзеля якой гэтулькі ўсяго перажыта, была ўжо не за гарамі. Цяпер трэба было выкарыстоўваць кожны, хоць крыху зручны, момант, каб як мага бліжэй падысці да франтавой лініі, выведаць самае тонкае месца ў гэтай лініі i там прарвацца. Няхай дзе ні будзе гэтая лінія: у лесе, на балоце ці хоць нават на суцэльным вадзяным плёсе. Усякую мясцовасць група гатова была пераадоледь i да ўсякай магчымасці прарыву рыхтавала сябе. Можна будзе прабрацца цішком — прабірацца, паўзці, плысці, бегчы; трэба будзе брацца за зброю — дык прабівацца кулямі і гранатамі.
Прыйшла ыарэшце тая ноч, якая павінна была вырашыць усё. Гэта была яшчэ летняя ноч, хоць раса на траве і вада ў балоце былі ўжо халаднаватымі, хоць на плёсе ляснога лужка ці азярца можна было зауважыць пры месяцы шызы асінавы лісток або жоўты бярозавы. Байцы прабіраліся забалочанымі зараснікамі. Ціха было ўсюды, хоць некалькі гадзін таму назад з левага боку адсюль ішоў, відаць, вельмі жорсткі бой: чуліся частыя выбухі онарадаў, залпы нямецкіх гармат, далятала з ветрам і залівістае сакатанне кулямётаў. Цяпер толькі ракеты ўспыхвалі над лесам, і чорт ведае каму патрэбна было іх гэтае халоднае, трапяткое святло.
Па ўсіх вестках, якія былі ў групе, за гэтым непралазным зараснікам павінна пачынацца так званая нейтральная паласа, калі можна ўявіць такую наогул, а там далей, за глыбокім ярам,— пазіцыі нашых войск. Калі-б зараснікі ішлі да самага яру, то болыш зручнага месца для пераходу нельга было-б і ўявіць, але там ёсць адна прагалінка i абмінуць яе нельга: з левага боку нямецкія ўмацаванні, а з правага — вялікае возера. Пашукаць чаго-небудзь лепшага цяпер ужо не было калі, ды і сэнсу ў гэтым ніякага: тут хоць на вузкім прамежку, па ўсіх вестках, няма варожай заставы, а ўзяцца правей, на другі бок возера, то там, магчыма, немец на немцу сядзіць.
Пакуль дабраліся да канца зараснікаў, стала набліжацца к світанню. Гэта i добра, бо ў такую пару акупанты любяць спаць, але гэта-ж i дрэнна: калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок i немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне.
Дрыжучы за кожную хвіліну, за кожны момант, хлопцы выпаўзлі з густога кусцістага лазняку, наскрозь мокрыя, абшарпаныя, адсапліся крыху, агледзеліся і радком, крокаў на тры адзін ад аднаго, паплылі па шчодрай перадсвітальнай расе далей. Зіна са Святланай паўзлі пасярэдзіне. Яны трымаліся бліжэй адна аднае.
Кожны локаць наперад болем і радасцю аддаваўся ў сэрцы. Набліжалася мэта, набліжалася i самая страшная небяспека можа за ўвесь час шляху. А світанне, як-бы нічога не ведаючы пра такое становішча байцоў, не марудзіла, хутка падплывала з усходу, падбельвала i рассейвала туман, надавала снежны колер расе. Што-б яму трохі пачакаць!