Палявая канюшынка, пырнік, пераспелае шчаўе i розная іншая порасль на прагаліне, якая, відаць, нядаўна засявалася, была густой, спорнай, але невысокай. Святлана, паўзучы, хапалася рукамі то за кусцік шчаўя, то за канюшыну, туліла ў зелень галаву i перажывала дзяўчынка, што ўсе расліны разам не маглі схаваць не толькі ўсю яе, а нават адну галаву. Бадай што ўпершыню паўзла яна па такім адкрытым месцы. Дзе ні даводзілася раней паўзці, усюды былі хоць якія-небудзь кусцікі, купіны, дрэўцы, хоць якое-небудзь прыкрыццё, а тут няма нічога. Здавалася Святлане, што калі вось-вось трэсне нешта збоку або ззаду, то абавязкова пацэліць ёй па галаве. 3 часу першага ранения ў дзяўчынкі кожны раз было такое адчуванне.
Узвілася непадалёку ракета, зрабіла высокую дугу над прагалінай і ўпала, ужо мала што асвяціўшы. Машкін нават пачуў стрэл ракетніцы. Стрэл гэты не толькі яшчэ больш насцярожыў яго, a i ледзяной жудасцю аддаўся ўнутры. Калі адсюль так добра чуцён слабы стрэл, значыць немец зусім блізка, значыць адно з двух: або іхнія весткі былі недакладнымі, або нанач падышла сюды новая застава. Шчасце, калі немец, дрэмлючы, пусціў гэтую ракету. А калі ен сочыць за прагалшаи, то ў кожны момант можа ўзняць трывогу.
— Хутчэй наперад! — падаў Машкін каманду па свайму ланцужку.
Хоць да яра было яшчэ далёка, яму здавалася, што ён ужо нават бачыць яго, мільгала нават думка, што можа i не варта доўга паўзці, а лепш падняцца, узляцець і адным рыўком апынуцца ў яры. Што-б ні здарылася, а група будзе ў яры! Такое рашэнне авалодала ўсёй яго істотай, і ніякая сіла не прымусіць адступіцца ад яго. Ці ад таго, што так пагрозліва навісала небяспека, ці проста ўжо так моцна закалілася сэрца, але ў гэтыя хвіліны Машкін не адчуваў якога-небудзь здранцвення, разгубленасці ад страху. Усімі сіламі ён намагаўся своечасова ўсё заўважаць, правільна ацэньваць і быў гатовы пры неабходнасці аддаваць такія загады, якія абавязкова выратуюць групу.
Яшчэ адзін ракетны стрэл даляцеў да яго вушэй. На пластунскім хаду Машкін павярнуў галаву, паглядзеў на сіняватае ўжо неба. Проста над ім, нібы злашчасная зорка, стаяла ракета. Машкін яшчэ больш намогся, каб паўзці хутчэй, бо яму здалося, што калі хоць крыху прамарудзіць, го ракета ўпадзе яму проста на плечы. Гэта, мабыць, ужо апошняя ракета; дрэмле немец перад золкам i пускае. А як толькі расплюшчыць бельмы, то ўбачыць, ліха яму, што ракеты цяпер ужо мала памагаюць, што, добра вылупіўшыся, ужо можна агледзець прагаліну i без ракет.
Гэтыя думкі Машкіна перабіў яшчэ адзін стрэл, але больш гучны, чым з ракетніцы. Следам за ім другі і трэці, і нават пачулаея Машкіну, што нехта дзіка закрычаў ззаду.
— За мною! — падаў Машкін каманду, ускочыў і, прыгнуўшыся, пабег у напрамку яра. Ён не бачыў, а адчуваў, што за ім пабеглі ўсе. Яшчэ момант, яшчэ. Не чутно пад сабою ног, не чутно, як шуміць рэзкаваты ветрык паўз мокрыя ад расы вушы. Першая кулямётная чарга. Яе таксама быццам-бы не чутно, толькі сам сабою паскараецца рывок, вочы шукаюць наперадзе яра. Пасля другой, вельмі доўгай чаргі Машкін глянуў ўправа ад сябе i спачатку адчуў, а потым ужо ўбачыў, што бягуць не ўсе.
— Лажыся!—скамандаваў ён, зразумеўшы, што рывок не ўдаўся.
Байцы пападалі і ўжо без каманды, а проста па прыкладу камандзіра пачалі хутка выбіраць хоць трошкі зручнейшыя месцы для абароны. На шчасце іх, мясціна была ўжо крыху ніжэй той, дзе яны былі хвіліну назад. Як толькі глянулі на поле, перш чым націснуць на спускавыя кручкі вінтовак, убачылі на прагаліне перад сабою Зіну i Святлану. Яны ляжалі неірухома на самай высокай мясціне гэтай прагаліны. Таксама без каманды Міхал i Грыцко папаўзлі туды. Нямецкі кулямёт біў цяпер кароткімі чэргамі, але прыцэльна то па аднаму байцу, то па другому. На той узгорак, дзе ляжалі Зіна i Святлана, цяпер кулі не ляцелі, відаць немцы рашылі, што гэтыя ахвяры ўжо нікуды не дзенуцца. Аднак, як толькі туды сталі падпаўзаць байцы, агонь па ўзгорку ўзнавіўся. Вінтовачныя залпы ў адказ крыху насцярожылі ворага, але вельмі хутка туды, відаць, прыйшло падмацаванне, бо стралялі ўжо некалькі кулямётаў. .
Калі Грыцко і Міхал падпаўзлі бліжэй да ўзгорка, то адразу заўважылі, што Зіна і Святлана жывыя, толькі варушыцца ім нельга, ботут яны проста на прыцэле. У час кароткага прамежку паміж кулямётнымі чэргамі Грыцко пачуў, што Святлана цярпліва, сціснуўшы зубы, плача, — і ў сэрцы яго заныла.
— Што ў вас? — крыкнуў ён Зіне, каб тая пачула і ў шуме.
— Святлана паранена ў ногі,— адказала Зіна.
— А вы?
— Я не, але трэба выратаваць Святлану.
— Паўзіце ўніз! — як толькі мог сурова загадаў Грыцко. Ён стаў асцярожна, нібы ўціскаючыся ў зямлю, падпаўзаць да Святланы, а Зіна ўсё ляжала i не варушылася.