800 000 000 год да н. э.Зямля пад лёдам. Па-над лёдам неба.Ад полюсу да полюсу зiма.На ўсёй прасторы нi вады, нi хлебаНяма — мiльён гадоў вады няма.Вялiкi Месяц i малое СонцаНя грэюць сьнегу белага. Зiма.Зiма, якая цягнецца бясконца,I iншага нiчога тут няма.Усё ў мiнулым: i гэтэратрофы,Што склалi маладой Зямлi планктон,I вулканiчных жахаў катастрофыУ тысячы магутных гiгатон;Усё у будучынi: трылабiты,Якiх дагэтуль не было нiдзе,I дыназаўры, i мэтэарыты,I ўсё, што ё цяпер сярод людзей.
Паэза верхняга мелуIНаша справа — еш ды какай,Дыназаўрык, дыназаўрык.Нам усё жыцьцё за ранак,Нам паўсюль хваёнак смачных,Кветак-папарацяў хопiць,Каб напружыць свой жывоцiк.Нi садоў, нi агародаўНам ня трэба агародзiць.Як ты вылупiўся з яйка,Трэба дзеiць: еш ды какай.Хiтрасьцi яно нiякайАд цябе не вымагае.Гэта выгадуе сiлу,Каб нага цябе насiла;Гэта выгадуе шыю,Каб дастала да галiнак.Быў маленькi дыназаўрык —Пройдзе заўтра i пазаўтра,Станеш мажны i цыбаты,Будзеш думаць i пра самак.Каб адну хаця паймецi,Трэба нам хвастом грымецiI страсаць усё паветра,Прабiваючы бар'еры.А для гэтага — парада,Маё мiлае дзiцятка:Еш ды какай, еш ды какай,Не турбуйся пра парадак.IIУсяго па калена, а нiчога няма.Усяго па пояс, а нiчога няма.Усяго па шыйку, а нiчога няма.Па са-ме-нькую шыйку!Чагосьцi нестае.Дыназаўрык падляцеўНа 4 ножкi сеўI пабёг, i пабёгУ малюткi закуток.— Мама, а былi тыраназаўры?— Не былi, даўно ўжо не былi.Iх нiхто ня помнiць на Зямлi.Смачна еш i какай патаўсцей.— Мама, а чаго з намi будзе?— Усё з намi будзе.Будзем i есцi, будзем i какаць.Не хвалюйся.— Мама, а чаго вымерлi тыраназаўры?— Есьцi не хацелi,Какаць не хацелi,Маму не-эслу-ха-лiся.IIIЕш ды какай, дыназаўрык.Вас няма на кантынэнце.На адной вялiкай выспеВы пакуль яшчэ жывеце,Што плыве ў глыбокiм моры,Што вандруе ў дзiкiм моры.Мэзазойскай засталосяЭры 100 тысячагодзьдзяў.
Старая песьняЯк на Лысай гарыТрое мамантаў,А на Белай гарыДвое мамантаў,А на Мохаўскай гары —Пяцёра мамантаў!Пяцёра мамантаўДы з маманцiхамi,А маманцiхi ўсеЗ маманцяняткамi,Маманцяняткi з блошкамi.А на Лысай гарыЗабiлi мамантаў,А на Белай гарыЗабiлi мамантаў,А на Мохаўскай гарыЗабiлi мамантаў.Забiлi мамантаўДы з маманцiхамi,А маманцiхi ўсеЗ маманцяняткамi,Маманцяняткi з блошкамi.