Читаем Галасы продкаў полностью

  НастальгiяНашае пакаленьнеIншае ўсё ж было.Мора сьнягоў па каленаГодна яно прайшло.Як нам было ўсё проста,Простага нават прасьцей!Моцным было сяброўства,Вербы расьлi гусьцей.Ну а якiя красунiШпацыравалi паўсюль!Вам у цяперашнiм сумеГэткiх ня ўзяць нiадкуль.Гэх! не паўторыцца заўтраСьнег мiнулай зiмы.Хутка, нiбы дыназаўры,Зьнiкнем з планэты i мы.



  Аб чым пяе мэрытэрыйДайце мне хоць хто-небудзьХобат!Каб патрапляў у небаХобат!Каб вытыркаў мiж бiўняўХобат!Каб увесьчас трубiў мнеХобат!Дапамагаў абедацьХобат!I ратаваў ад бедаўХобат!Дайце мне хоць хто-небудзьХобат!Цi хоць маiм нашчадкамХобат!


  ТрыялетЁн мамант, яна — мастадонтка,Страйнюткая, быццам таполя.Кувае зязюленька тонка.Ён мамант, яна — мастадонтка.Ён толькi сябровец, ня болей.Сяброўка яна, а ня жонка.Ён мамант, яна — мастадонтка,Страйнюткая, быццам таполя.


  ДвухрадкоўеЯ — краманьёнец.А ты — нэандэрталец.


  ДыпладокДыпла-дыпла-дыпладокДокдокдокДокдокдок!Дыпла-дыпла-дыпладок,Доўгi дыпладок!Дыпладойдзе-даплывеПа травеI дрыгве,ДододойдзеДокдокдокЛёгкi дыпладок!Дыпладок,дыпладок,Мы дамо табе пладоў,Мы дамо аладак,Дыпладоў-дыпл'а'дак!Птэрадактыль на нагу сеўБыццам буселабо гуся.Дыпладок i птэрадактыль —Докдокдок i дактыль-дактыль!Птэрадактыль паляцеў,А дыпладок на попу сеў.


  Ля вогнiшчаДаўней было цяплей,Сланы хадзiлi лысыя,I веяў ветравей,I песенькi лiлiся.Тады яшчэ зямляНя знала пiтэкантрапаў —I люд лясны гуляў,I вецер лесу кант трапаў.Тады ляцелi днiДы доўгiмi нядзелямi,Тады памiж раднiЛя печы не нудзелi мы.I сто вякоў так жыўНаш люд памiж арэлямi,Ды вецер закружыўЗiмовымi завеямi.Ды вецер так абняў,Што запалiлi полымя,I сiвер распачаўЭпоху леднiковую.А нас не задушыць,Хоць вымерзлi атраманты,А мы працягнем жыць,Хоць не сланы, а маманты!А мы будзем — пiсацьРандэлi выкшталцоныя!А мы будзем — сьпяваць!Сланiхам! Барытонамi!Пакуль наша зямляУглыб не правалiлася,Пакуль сланы страляцьСланоў не навучылiся,Пакуль вярбы паўсюльАб'ёмы дастатковыя —Мы вытрываем ўсюЭпоху леднiковую!


Рабiў В. Мiх. ЛУПАСIН


Post Scriptum.

1. Гэтэратрофны плянктон пратэразойскае эры (1 увах.).

2. Трылябiты (2 увах.). Канатацыi велiчы i пыхлiвасьцi.

3. Дыназаўры (6 увах.), у тым лiку:

3.1. Тыраназаўры (1 увах.). Канатацыi легендарнасьцi, мiфовасьцi, пакараньня за грахi.

3.2. Дыплядокi (1 увах.). Канатацыi гульлiвасьцi ды нязграбнасьцi.

3.3. Птэрадактылi (1 увах.). Канатацыi гульлiвасьцi, свойскасьцi ды зграбнасьцi.

3.4. Дыназаўры без удакладненьня вiду (3 увах.). Канатацыi велiчы, вымерласьцi, пагрозы (1 увах.). У тым лiку:

3.4.1. Дыназаўры верхняга мелу (1 увах.), паводле апiсаньня позьнiя заўраподы. Канатацыi спажывецтва, традыцыйнасьцi, спакою i прыхаванай пагрозы.

I гэтак далей :-)

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже