Читаем Яжоўскія рукавіцы полностью


Павел Пруднікаў


Яжоўскія рукавіцы





Я к тебе, дружок, не сяду —

Завезешь вдруг по кривой.

Хорошо, коль в сорок пятый,

Ну а вдруг в тридцать седьмой.


Пётр Вегін


  Хапун

Ішоў апошні месяц лета 1937 года, але днём тэмпература паветра не апускалася ніжэй за 25 градусаў. Наадварот, яна час ад часу падымалася да плюс 28—30, што вельмі рэдка здараецца на берагах Нявы — у Ленінградзе. Нават познім вечарам і амаль ужо ноччу яшчэ адчувалася дзённая гарачыня. Старажылы горада гаварылі, што такога цёплага лета, асабліва ў жніўні, яны не памятаюць.

Вось у такі надзвычай цёплы, цудоўны вечар — 10 жніўня 1937 года — гулялі па Марсавым полі дзве закаханыя душы — ён і яна. Ён — выпускнік педінстытута, яна, яго жонка,— студэнтка таго ж самага інстытута. Яго звалі Міхасём, яе—Таісай. Яны нетаропка адмервалі крокі па чыстых сцяжынках гэтага вялізнага пляца. Любаваліся наваколлем і абмяркоўвалі свае жыццёвыя пытанні. Яна з дня на дзень чакала дзіцяці — іхняга першынца. А яму, згодна з размеркаваннем, трэба было ехаць у горад Манчагорск, што на Кольскім паўвостраве. Да ад'езду заставалася ўсяго толькі трое сутак. Там, у адной з сярэдніх школ гэтага зусім яшчэ маладога горада, ён павінен быў пачынаць сваю педагагічную дзейнасць, і, трэба сказаць, ён сам пажадаў такой далёкай «камандзіроўкі». Спачатку і ён сам, і яго жонка хацелі, каб яго пакінулі ў Ленінградзе хоць гады на два-тры, пакуль Таіса закончыць курс сваёй вучобы, але дзе там! Камісія па размеркаванні была няўмольная: бліжэй, як на раёны Ленінградскай вобласці, не згаджалася. Міхась прасіўся накіраваць яго ў распараджэнне Наркамата асветы БССР, пра што ён даўно марыў, але камісія не пайшла і на такую ўступку.

— Мы вучылі вас чатыры гады не для таго, каб пасылаць потым у іншыя рэспублікі,— сказаў старшыня камісіі.— Плаціце 16 000 рублёў і можаце адпраўляцца на ўсе чатыры бакі.

— Я ж не сын капіталіста, што магу раскідацца такімі сумамі. У мяне на сённяшні дзень не толькі шаснаццаці тысяч, але і шаснаццаці рублёў за душой няма,— адказаў Міхаць аўтарытэтнай камісіі.

— А калі няма, то задавальняйцеся тым, што вам прапануюць,— адрэзаў грозны старшыня камісіі.

— Тады пасылайце мяне на Крайнюю Поўнач — на Кольскі паўвостраў. Бо Мурманская акруга таксама Ленінградскай вобласці,— нечакана для камісіі выпаліў Міхась.

— Ну, што, таварышы,— звярнуўся да членаў камісіі старшыня,— задаволім просьбу Асцёрскага?

— Трэба задаволіць,— падаў свой голас прадстаўнік Ленінградскага аблана. Яго падтрымалі і ўсе іншыя члены камісіі.

Так Міхась атрымаў «пуцёўку ў жыццё», якая потым аказалася нерэалізаванаю. Але пра гэта ніжэй...

Вось яны ідуць міма Зімняй канаўкі і, не заўважаючы сустрэчных, мірна гутараць між сабою.

— А можа, Таіска, мне адкласці свой ад’езд, пакуль народзіцца дзіця,— заглядваючы ў вочы жонцы, разважліва гаварыў Міхась.— Не пакараюць жа мяне за тое, што я па ўважлівай прычыне затрымаўся на колькі дзён. Тым больш што заняткі ў школе пачнуцца праз тры тыдні. Як ты думаеш?

— Не, Міхась, трэба ехаць і быць на месцы ў прызначаны тэрмін. Ты лепш прышлеш мне потым грошай, калі атрымаеш рэшту пад’ёмных і зарплату за другую палову жніўня. А я тут і адна як-небудзь уладкую свае справы. У мяне ж побач жыве бабуля, брат, і суседзі неблагія. А там, можа, і маці пад’едзе. Не хвалюйся, усё будзе добра,— пераконвала Міхася жонка.

— Значыць, я павінен буду ехаць трынаццатага, каб на месцы быць пятнаццатага жніўня?

— Не, Міхаська, трынаццаць — нешчаслівы лік, чортавы тузін. Едзь лепш дванаццатага. Мы сабяром цябе, купім білет, і адпраўляйся,

— Чаго ты палохаешся ліку трынаццаць? Вось жывем жа мы з табой у доме пад нумарам трынаццаць — і нічога, жывем так, што нам яшчэ і зайздросцяць сябры і знаёмыя нашы.

— Няхай сабе хто хоча зайздросціць, але на трынаццатае ты білет не бяры.

— Што ж, няхай будзе па-твойму, толькі паеду чатырнаццатага. Таму што за суткі мы не падрыхтуемся да майго ад’езду, ды і білета не набудзем,— згаджаўся Міхась з настойлівай жонкай, а сам сабе думаў: «А можа, якраз у гэтыя дні і з’явіцца на свет наша тварэнне. І тады я са спакойнай душой паеду зарабляць на пражыццё сваёй сям’і».

— Я згодна. Чатырнаццатага дык чатырнаццатага. Праўда, ты спознішся на цэлыя суткі, але за гэта цябе не павесяць,— пагаджалася Таіса.— Толькі давай наперад вырашым адно пытанне: як мы назавём наша дзіця?

— Калі будзе дзяўчынка — бяры на сябе гэты абавязак. А народзіцца хлопчык — дай гэтае права мне.

— Ну, і як жа ты мяркуеш назваць свайго нашчадка? Пэўна, ужо думаў пра гэта?

— Думаў не думаў, а вось зараз, калі ты загаварыла пра імя, мне прыйшлі ў галаву радкі з любімага верша Пушкіна: «Как ныне сбирается вещий Олег отмстить неразумным хозарам...» Назавём Алегам. Ты не супраць?

— А ты ведаеш, Міхаська, добрае імя. Я згодна. Дай я цябе пацалую за гэта. Алег, Алёша, Алік... Цудоўнае імя! — яна абняла і моцна пацалавала мужа.

Не застаўся ў даўгу і Міхась. Ён пяшчотна прыгарнуў да сябе Таісу і тройчы пацалаваў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах
Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах

На нашей планете осталось мало неосвоенных территорий. Но, возможно, самые дикие и наименее изученные – это океаны мира. Слишком большие, чтобы их контролировать, и не имеющие четкого международного правового статуса огромные зоны нейтральных вод стали прибежищем разгула преступности.Работорговцы и контрабандисты, пираты и наемники, похитители затонувших судов и скупщики конфискованных товаров, бдительные защитники природы и неуловимые браконьеры, закованные в кандалы рабы и брошенные на произвол судьбы нелегальные пассажиры. С обитателями этого закрытого мира нас знакомит пулитцеровский лауреат Иэн Урбина, чьи опасные и бесстрашные журналистские расследования, зачастую в сотнях миль от берега, легли в основу книги. Через истории удивительного мужества и жестокости, выживания и трагедий автор показывает глобальную сеть криминала и насилия, опутывающую важнейшие для мировой экономики отрасли: рыболовецкую, нефтедобывающую, судоходную.

Иэн Урбина

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Зарубежная публицистика / Документальное
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии

Джон Дуглас – легендарный профайлер ФБР и прототип детектива Джека Кроуфорда в «Молчании ягнят». Никто лучше его не знает, как нужно вычислять и ловить особо опасных преступников и серийных убийц. Об этом он рассказал в своих книгах, ставших мировыми бестселлерами.Но после выхода на пенсию Джои Дуглас перестал быть связанным профессиональной этикой с правоохранительной системой США. Впервые и без купюр он говорит о том, как не нужно ловить убийц.Не боясь критиковать своих коллег, Дуглас описывает самые спорные дела, с которыми лично он сталкивался. Дела, где преступники остались на свободе, а невиновные люди отправились на электрический стул. А также то, как новаторские следственные методики позволили ему восстановить справедливость там, где это было возможно.В формате PDF A4 сохранен издательский макет книги.

Джон Дуглас , Марк Олшейкер

Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / Психология и психотерапия / Юриспруденция
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера

Андрей Вячеславович Кураев — протодиакон Русской Православной Церкви; профессор Московской духовной академии; писатель и публицист, проповедник и миссионер. Творчество и деятельность Андрея Кураева вызывают различные оценки: от наград за миссионерскую деятельность до обвинений в антисемитизме, в разжигании межэтнических и межрелигиозных конфликтов.В своей новой книге Андрей Кураев выступает с острой критикой сложных и острых проблем современного мироустройства, межнациональных и межрелигиозных отношений в нашей стране. Он не боится касаться «табуированных тем» — пишет о засилье мигрантов в русских городах, о нарастании исламского экстремизма, о непростой и противоречивой роли евреев в жизни России.Кураев касается, конечно, и положения православной Церкви в наше время, поведения священнослужителей и скандалов, связанных с ними. Автор имеет собственный взгляд на причины падения духовности России и предлагает пути укрепления духовных основ нашего общества.

Андрей Вячеславович Кураев , Андрей Кураев

Документальная литература / Публицистика / Прочая документальная литература / Документальное