Читаем Яжоўскія рукавіцы полностью

Так яны блукалі па Марсавым полі, а потым і па Летнім садзе аж да ночы, як быццам адчувалі, што гэта была іх апошняя сумесная прагулка. Дамоў вярталіся ў дванаццаць гадзін ночы. Жылі яны на Ліцейным праспекце, які ў той час чамусьці называўся Валадарскім. Словам, побач з любімымі мясцінамі для прагулак — Летнім садам і Марсавым полем.

— Нешта есці захацелася,— сказаў жонцы Міхась.— Можа б, ты хоць чаю скіпяціла і да чаю чаго-небудзь сабрала?

— Чайнік ты і сам можаш падагрэць на прымусе ці на газоўцы, а ўсё астатняе я бяру на сябе. Дамовіліся?

— Разумная парада. Я згодзен. Калі дружна возьмемся ўдваіх, хутчэй павячэраем.

— Ну, тады ідзі распальвай прымус, а я займуся сваім. Ды глядзі, будзь асцярожны, не запэцкай свой парадны касцюм,— папярэдзіла мужа Таіса.

— Не турбуйся, усё будзе добра,— запэўніў Міхась жонку і хуценька пайшоў на кухню, якой карысталіся пяць гаспадынь камуналкі. Але ўсе яны, акрамя Асцёрскіх, ужо адпачывалі.

Не паспеў Міхась распаліць прымус, як прагучаў званок. «Каго ж гэта нясе ў такі позні час?» — падумаў Міхась. А калі адчыніў дзверы, то ўбачыў свайго домакіраўніка і двух чалавек у міліцэйскай форме.

— Асцёрскі Міхаіл Раманавіч тут жыве? — спытаўся адзін з міліцыянераў.

— Не, тут такі не пражывае,— жартам адказаў Міхась.— Можа, вышэй...

Домакіраўнік і малодшы па чыне міліцыянер павярнуліся былі ісці, але старэйшы стаяў нярухома і разважліва гаварыў:

— Не можа быць, ён павінен знаходзіцца іменна ў гэтай кватэры.

Тады Міхась засмяяўся і сказаў:

— Асцёрскі Міхась Раманавіч — гэта я. Чым магу служыць?

— Мы вось з домакіраўніком прыйшлі праверыць вашу прапіску,— сказаў той жа старэйшы па чыну міліцыянер.— Пашпарт у вас пры сабе?

— Пашпарт у мяне ёсць, але ён у пакоі. Я зараз прынясу,— наіўна адказаў Міхась.

— Не, лепш давайце туды зойдзем разам. Вы не супраць?

— Не, калі ласка. Я толькі папярэджу жонку, а то яна там пераапранаецца, збіраецца на кухню.

— Добра, папярэдзьце.

Калі зайшлі ў пакой, Міхась падаў свой пашпарт і спытаў:

— Жончын таксама трэба?

— Не, не трэба, хопіць аднаго,— іранічна вымавіў міліцыянер. Ён уважліва выверыў усе даныя і паклаў дакумент сабе ў кішэню, з якой дастаў паперку і гучна сказаў:

— Вось ордэр на вобыск і на ваш арышт. Прачытайце і распішыцеся.

— Вы спачатку растлумачце, у чым справа? — абурыўся Міхась.— Гэта нейкае напаразуменне.

— За што? Што ён каму дрэннага зрабіў? — не стрымалася і Таіса.— Я буду скардзіцца на недазволеныя начныя налёты! Гэта самавольства!

— У чым справа і за што, вы даведаецеся пасля. І скардзіцца — гэта ваша права. Калі памыліліся, папросім прабачэння. А пакуль суд ды справа, мы будзем рабіць вобыск. Можна пачынаць?

— А калі мы скажам — няможна, не адважыцеся? — падкалоў Міхась.

— Чаму не адважымся — адважымся.

— Дык навошта ж разыгрываць такую камедыю, паважаныя стражы парадку?

— Такая ўжо ў нас завядзёнка. Мы — людзі ветлівыя і тактоўныя,— адказаў старэйшы.

— Не давядзі божа знацца з такой тактоўнасцю, а яшчэ больш — ветлівасцю! — абураўся Міхась.— Пачынайце рабіць тое, што вы даўно вырашылі і чаго сюды прыйшлі,— закончыў Міхась.

І закруцілася даўно заведзеная машына.

Спачатку «стражы» абмацалі кішэні — і ў той вопратцы Міхася, у якой ён стаяў перад імі, і ў той, якая вісела ў шафе і на вешалцы. Потым перабралі кожную рэч у скрынях шафы і чамаданах. Дарэчы, як гаспадарчых, так і асабістых рэчаў у Асцёрскіх было не так ужо і багата, каб прымусіць няпрошаных гасцей доўга ў іх поркацца. Адкуль у студэнтаў будзе тое багацце? Ёсць на змену што-небудзь адзець і абуць — і добра. Ды і час такі быў, што і за грошы, калі яны меліся б, цяжка было знайсці патрэбную рэч. Напрыклад, касцюм, у які быў апрануты Міхась і які Таіса называла «парадным», набыць было не так проста. Для таго каб яго пашыць, Асцёрскія адстаялі ў чарзе ля швейнай майстэрні, што знаходзілася ў Апраксіным двары, роўна трое сутак. Затое пашылі «тройку». Гатовых жа нідзе не было. Матэрыял касцюмны таксама нельга было набыць ні ў якім магазіне.

Затое, калі чарга дайшла да кніг і рукапісаў, тут ужо ў начных візіцёраў хапіла работы, бо Міхась Асцёрскі быў не толькі студэнтам педінстытута і будучым настаўнікам, але яшчэ і маладым беларускім паэтам, яго імя ў Беларусі было ўжо даволі вядома па тых творах, якія публікаваліся на старонках перыядычнага друку, і па вершаваным зборніку «Мазалёвыя рукі». Яго вершы неаднойчы гучалі па беларускім радыё, іх чыталі са сцэны прафесійныя і самадзейныя артысты. Ды і сам ён неаднойчы выступаў перад чытачамі сваёй рэспублікі, а таксама ў глядзельных залах Ленінграда, у тым ліку і ў Доме пісьменніка імя Маякоўскага. А таму яго невялікі пакой быў завалены рознымі кнігамі і рукапісамі. Асабліва багата было паэтычных кніг на беларускай, рускай і замежнай мовах, як сучаснай, так і класічнай паэзіі. Побач з выданнямі Белдзяржвыдавецтва, ГІЗа, «Акадэміі» і іншымі ляжалі кнігі, выдадзеныя выдавецтвам Сыціна, Маркса, Бракгаўза і Эфрона ў раскошных вокладках.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах
Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах

На нашей планете осталось мало неосвоенных территорий. Но, возможно, самые дикие и наименее изученные – это океаны мира. Слишком большие, чтобы их контролировать, и не имеющие четкого международного правового статуса огромные зоны нейтральных вод стали прибежищем разгула преступности.Работорговцы и контрабандисты, пираты и наемники, похитители затонувших судов и скупщики конфискованных товаров, бдительные защитники природы и неуловимые браконьеры, закованные в кандалы рабы и брошенные на произвол судьбы нелегальные пассажиры. С обитателями этого закрытого мира нас знакомит пулитцеровский лауреат Иэн Урбина, чьи опасные и бесстрашные журналистские расследования, зачастую в сотнях миль от берега, легли в основу книги. Через истории удивительного мужества и жестокости, выживания и трагедий автор показывает глобальную сеть криминала и насилия, опутывающую важнейшие для мировой экономики отрасли: рыболовецкую, нефтедобывающую, судоходную.

Иэн Урбина

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Зарубежная публицистика / Документальное
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии

Джон Дуглас – легендарный профайлер ФБР и прототип детектива Джека Кроуфорда в «Молчании ягнят». Никто лучше его не знает, как нужно вычислять и ловить особо опасных преступников и серийных убийц. Об этом он рассказал в своих книгах, ставших мировыми бестселлерами.Но после выхода на пенсию Джои Дуглас перестал быть связанным профессиональной этикой с правоохранительной системой США. Впервые и без купюр он говорит о том, как не нужно ловить убийц.Не боясь критиковать своих коллег, Дуглас описывает самые спорные дела, с которыми лично он сталкивался. Дела, где преступники остались на свободе, а невиновные люди отправились на электрический стул. А также то, как новаторские следственные методики позволили ему восстановить справедливость там, где это было возможно.В формате PDF A4 сохранен издательский макет книги.

Джон Дуглас , Марк Олшейкер

Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / Психология и психотерапия / Юриспруденция
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера

Андрей Вячеславович Кураев — протодиакон Русской Православной Церкви; профессор Московской духовной академии; писатель и публицист, проповедник и миссионер. Творчество и деятельность Андрея Кураева вызывают различные оценки: от наград за миссионерскую деятельность до обвинений в антисемитизме, в разжигании межэтнических и межрелигиозных конфликтов.В своей новой книге Андрей Кураев выступает с острой критикой сложных и острых проблем современного мироустройства, межнациональных и межрелигиозных отношений в нашей стране. Он не боится касаться «табуированных тем» — пишет о засилье мигрантов в русских городах, о нарастании исламского экстремизма, о непростой и противоречивой роли евреев в жизни России.Кураев касается, конечно, и положения православной Церкви в наше время, поведения священнослужителей и скандалов, связанных с ними. Автор имеет собственный взгляд на причины падения духовности России и предлагает пути укрепления духовных основ нашего общества.

Андрей Вячеславович Кураев , Андрей Кураев

Документальная литература / Публицистика / Прочая документальная литература / Документальное