Читаем Яжоўскія рукавіцы полностью

— Можна, калі добра прыглядзецца. Вось тут у нас засталося дзевяць чалавек, а такога тыпуса больш няма.

— І ўсё ж я не згодзен з такой думкай,— не здаваўся Міхась.

— Справа гаспадарская,— закончыў Красноў.

Хутка словы Краснова пацвердзіліся, асабліва калі пачалі цягаць на допыты адзін за адным вязняў з камеры. Кожны адчуў на ўласнай скуры і касцях «дабрыню» прысуджанага да «кары смерцю».

Праўда, Міхася чамусьці не турбавалі. А чаму — ён не ведаў, і гэта мучыла яго больш за ўсё: калі, калі? Было такое ўражанне, што пра яго забыліся. Няўжо выпрабоўваюць яго нервы?


  Адрачэнне

Мінуў цэлы месяц пасля арышту Міхася, а ні жонка пра яго, ні ён пра яе нічога не ведалі. За гэты час жонка нарадзіла сына і ўжо знаходзілася дома, у сваёй кватэры. Дзе яна ні была, да каго ні звярталася, а лёс мужа застаўся загадкай. Ні ў пракуратуры горада, ні вобласці, ні ў Ленінградскім аддзяленні НКВД, ні ў адной з турмаў горада, куды яна неаднойчы звярталася і пісьмова, і асабіста — абівала парогі, ніхто ёй пэўнага нічога не сказаў. Усюды быў адзіны адказ:

— Не ведаем.

— Дык хто тады ведае? Што гэта такое? — абуралася яна.

І зноў быў стандартны адказ:

— Не ведаем. Чакайце, з цягам часу вам адкажа той, хто ведае.

Яна ўжо страціла ўсякую надзею на тое, што Міхась жывы і што яна атрымае пра яго якія-небудзь весткі.

Шукаў Міхася і яго брат Рыгор, студэнт педтэхнікума, і таксама без вынікаў: лёс брата Міхася заставаўся для яго таямніцай, пакрытай змрокам. А тут яшчэ Таіса па невядомай для яго прычыне адмовіла яму ў прытулку. І нават больш таго — забараніла яму пераступаць парог яе кватэры. Усё гэта лягло цяжкім каменем на яго юначае сэрца. Ён вымушаны быў забраць дакументы ў тэхнікуме і ехаць да сваіх бацькоў на Магілёўшчыну.

І вось нарэшце 15 верасня 1937 года Таіса атрымала позву за подпісам пракурора горада, у якой прапаноўвалася ёй 17 верасня ў дзесяць гадзін раніцы з’явіцца ў гарадскую пракуратуру, чаму яна была вельмі рада, бо спадзявалася атрымаць вестку пра Міхася.

Яна папрасіла суседку пабыць з дзіцем і сама амаль бягом паімчалася па названым адрасе. Яе не пакідала надзея, што ўрэшце нешта даведаецца пра мужа.

Пракурор сустрэў Таісу ветліва. І калі яна заплакала, пастараўся супакоіць яе.

— Я раздзяляю ваша гора і буду старацца зрабіць усё, каб яго не было,— пачаў ён здалёку.

— Вы скажыце мне, ці жывы ён, і калі жывы, дзе зараз знаходзіцца?

— Не спяшайцеся, грамадзянка Асцёрская, усё па парадку, на ўсё свой час,— паступова рабіўся сухім, афіцыйным і непрыступным малады пракурор.— Жывы ваш муж, жывы, але...

— Што «але»? Хворы, пакалечаны? Дзе ён? — наступала на пракурора Таіса.

— Я ж вам сказаў, што ўсё па парадку. А вы... Якая ж вы нявытрыманая!

— На маім месцы любы быў бы такім, у тым ліку і вы, таварыш пракурор.

— Толькі не любы, а я тым больш,— пакрыўдзіўся служака-пракурор.— Карацей кажучы, вы цяпер — жонка дзяржаўнага злачынцы. Зразумела? — І чакаў, якое ўражанне зробяць яго словы.

— Не, не зразумела,— суха сказала Таіса.— Вы павінны растлумачыць. У чым вы абвінавачваеце яго? Канкрэтна! І павінны сказаць, дзе ён, куды вы яго схавалі ад усяго белага свету і ад мяне, яго жонкі?

— Добра, я адкажу на вашы пытанні. Ваш муж рабіў падкоп пад нашу дзяржаву, удзельнічаў у падрыхтоўцы контррэвалюцыйнага перавароту. У нас ёсць доказы. Гэта мацёры, спрактыкаваны вораг нашага народа!

— Вораг народа? — усклікнула Таіса.— І, кажаце, у вас ёсць доказы?

— Ёсць!

— Дзе яны, пакажыце? — не адставала Таіса.

— На судзе пачуеце і ўбачыце, калі вас туды пусцяць. А судзіць яго будзе ваенны трыбунал...

— Вы яшчэ не адказалі на маё пытанне, дзе ён?

— У следчай турме.

— У якой? Ці магу я з ім пабачыцца?

— У якой менавіта, не магу пакуль што сказаць. Пабачыцца таксама не магу даць дазволу, таму што следства яшчэ не закончана. Як толькі закончыцца, паведамім.

— Што, канспірацыя? — зноў наступала Таіса.

— Грамадзянка Асцёрская, з выразамі папрашу быць асцярожней. А то я таксама магу пакрыўдзіцца.

— Даруйце, калі што не так сказала з гарачкі.

— На гэты раз я вам дарую, а ў далейшым магу і не дараваць. Але я запрасіў вас сюды не для дэбатаў і не для пакарання. Я хачу гаварыць з вамі адкрыта, па-сяброўску, прытым для вашай жа карысці. Хачу выратаваць вас ад вялікіх жыццёвых непрыемнасцей...

— Я вас не разумею, таварыш пракурор,— насцярожылася Таіса.

— Я ўжо вам сказаў, у чым абвінавачваецца ваш муж — у цяжкім дзяржаўным злачынстве. А з гэтым, як вам вядома, не шуткуюць.

— І што далей? — не цярпелася Таісе.

— Набярыцеся цярпення і слухайце. Усё скажу па парадку. Дзеля вашага будучага і будучага вашага сына вам трэба будзе адмежавацца ад яго.

— Я вас не разумею: як гэта адмежавацца?

— Адрачыцеся ад яго афіцыйна, праз друк...

— Вы што, смеяцеся з мяне ці я, можа, не так зразумела?

— Я гавару вам сур’ёзна, па-сяброўску, што вам трэба праз друк адрачыся ад мужа дзеля вашага будучага і будучага вашага сына. Вы яшчэ маладая, у вас усё яшчэ наперадзе.

— Ніколі! Мой муж — сумленны чалавек, савецкі патрыёт, шчыры і добры сем’янін!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах
Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах

На нашей планете осталось мало неосвоенных территорий. Но, возможно, самые дикие и наименее изученные – это океаны мира. Слишком большие, чтобы их контролировать, и не имеющие четкого международного правового статуса огромные зоны нейтральных вод стали прибежищем разгула преступности.Работорговцы и контрабандисты, пираты и наемники, похитители затонувших судов и скупщики конфискованных товаров, бдительные защитники природы и неуловимые браконьеры, закованные в кандалы рабы и брошенные на произвол судьбы нелегальные пассажиры. С обитателями этого закрытого мира нас знакомит пулитцеровский лауреат Иэн Урбина, чьи опасные и бесстрашные журналистские расследования, зачастую в сотнях миль от берега, легли в основу книги. Через истории удивительного мужества и жестокости, выживания и трагедий автор показывает глобальную сеть криминала и насилия, опутывающую важнейшие для мировой экономики отрасли: рыболовецкую, нефтедобывающую, судоходную.

Иэн Урбина

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Зарубежная публицистика / Документальное
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии

Джон Дуглас – легендарный профайлер ФБР и прототип детектива Джека Кроуфорда в «Молчании ягнят». Никто лучше его не знает, как нужно вычислять и ловить особо опасных преступников и серийных убийц. Об этом он рассказал в своих книгах, ставших мировыми бестселлерами.Но после выхода на пенсию Джои Дуглас перестал быть связанным профессиональной этикой с правоохранительной системой США. Впервые и без купюр он говорит о том, как не нужно ловить убийц.Не боясь критиковать своих коллег, Дуглас описывает самые спорные дела, с которыми лично он сталкивался. Дела, где преступники остались на свободе, а невиновные люди отправились на электрический стул. А также то, как новаторские следственные методики позволили ему восстановить справедливость там, где это было возможно.В формате PDF A4 сохранен издательский макет книги.

Джон Дуглас , Марк Олшейкер

Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / Психология и психотерапия / Юриспруденция
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера

Андрей Вячеславович Кураев — протодиакон Русской Православной Церкви; профессор Московской духовной академии; писатель и публицист, проповедник и миссионер. Творчество и деятельность Андрея Кураева вызывают различные оценки: от наград за миссионерскую деятельность до обвинений в антисемитизме, в разжигании межэтнических и межрелигиозных конфликтов.В своей новой книге Андрей Кураев выступает с острой критикой сложных и острых проблем современного мироустройства, межнациональных и межрелигиозных отношений в нашей стране. Он не боится касаться «табуированных тем» — пишет о засилье мигрантов в русских городах, о нарастании исламского экстремизма, о непростой и противоречивой роли евреев в жизни России.Кураев касается, конечно, и положения православной Церкви в наше время, поведения священнослужителей и скандалов, связанных с ними. Автор имеет собственный взгляд на причины падения духовности России и предлагает пути укрепления духовных основ нашего общества.

Андрей Вячеславович Кураев , Андрей Кураев

Документальная литература / Публицистика / Прочая документальная литература / Документальное