– Як стаіць справа з гэтым Нішто? Ці не ёсць ён уніяцкім святым? Унія, каб вы ведалі, скасаваная, – заплявузгаў жандар, бесцырымонна закурыў і дадаў яшчэ, звяртаючыся да дудара. – Калі вы таго не помніце, то слухайце і запішыце сабе ў альбом – уніі няма. Адлучаныя гвалтам, вярнуліся любоўю.
З тым злосным гонарам ён пакінуў хату.
Толькі тады ўсе ў вобміг вока сцямілі, што былі нібыта зачараваныя і ні на каліўца не запярэчылі затрыманню Вайніслава. Спадары Драбышэўскі, Ляхоўскі ды мой
Доктар Акімовіч-Загорскі параіў збянтэжанай грамадзе ўсё ж зладзіць пагоню ды хоць бы спраўдзіць: а) ці быў сп. Боўт сапраўды затрыманы? б) ці быў сп. Боўт затрыманы сапраўды? в) ці быў сапраўды затрыманы сп. Боўт? Такі рэбус нашых мужчынаў раз’юшыў, але яны volens nolens паслухаліся парады. Драбышэўскі, Абуховіч ды небарака Аляксандраў рушылі на санях у бок Менску. У хаце заваладарыла трудлівае маўчанне. Нехта з жанчынак урэшце не вытрываў, зацягнуўшы тужлівую народную песню аб падзеях даўніх год. Песня проста вымала сэрца:
Мне захацелася малака. Спадарыня Цюндзявіцкая, спаслаўшыся на багаты досвед сваёй маці, параіла мне мятавага ўзвару.
– Дзе ж я цяперака знайду таго ўзвару? – з усімі прыкметамі пачынання істэрыкі запытала я.
– Ну то хоць малітву ўчыніць, крыж пацалаваць… – перапараіла яна.
Я суцішылася і зрабіла тое моўчкі.
Спадар Дарэўскі, адклаўшы дуду ў бок, узяўся распавядаць чыста жахлівую гісторыю з багатае скарбніцы крывіцкага народа. Дык жа. У адным сяле жыў хлопец. Звычайна сабе хлопец Міхалка. З бацькамі на зямельцы роднай працаваў. А як што пан у іх добры і справядлівы быў, то мела сям’я сякі-такі прыбытак, што волю сынку купіць змаглі. То і вырашыў Міхалка ў свет выправіцца. Не проста глянуць на яго, а вывучыцца і стацца гэтым самым светам. І рушыў, дарма што зіма-завіруха і крывавы твар Каіна ў начным небе. Прыйшоў у горад ды ў карчму адразу (грашэй жа сіла за пазухай было). П’е, балюе. Люд гуляцкі слухае. Аж дзеўка да яго якаясь падсела. Папрасіла ў карчмара
Ніхто не наважваўся перарваць цішыню, што лягла ў хаце пасля заканчэння гісторыі. Шум за шыбкамі прыбраў агульнае здраньцвенне, але не дадаў супакою. Я агледзіла, што пані Каміла крадком змахвала слязінкі. А выглядала ж на самую стойкую і стрыманую. Мужчыны вярнуліся без Вайніслава. Павел моўчкі прыгарнуў мяне. Чэслаў Драбышэўскі развёў рукамі і сказаў, што ані знаку ліхіх візітоўцаў і спадара Баўта не адшукалі. Абуховіч рэкнуў штось недарэчнае пра віленскіх ваўкалакаў і казаў наліць яму гарэлкі.
– Маю спадзеў, – звярнулася да яго Ірэна, – што гэты кілішак вы п’яце не за спакой душы Вайніслава?
– Я разумею: арда ёсць ардою. Але ж не стануць яны яго вось так проста без дай прычыны расстрэльваць. Дзевятнаццатае стагоддзе ўсё-ткі на дварэ! – не ў лад адказаў той.