Мы падаліся да Людвіка Ляхоўскага бяз яснага разумення свайго візіту, але з некаторым роспачлівым спадзевам. Спадар Людвік цікавіўся даўняй гісторыяй грэка-рымскай ды нават егіпецкай у звязку з гісторыяй беларускай. Ён быў перакананы ды імкнуўся давесці іншым, што словы «Гамер» і «Гомель» аднакарэнныя, што «Іліяда» і «Адысэя» напісаныя на старажытных дрыгавіцка-радзіміцкіх дыялектах, а імя галоўнага героя апошняй – Οδιςευς – мусіла дакладней гучаць як
– Спачатку льга было падумаць, што год ад стварэння свету пазначаны, але ж 7911–5508=2403, што нам нічога не дае. Не буду вас стамляць астатнімі памылкамі, а перайду адразу да слушнага адказу. Зірнем яшчэ раз:
– Прабачце, але чаму ў прошлым часе? – несцярпела такой граматыкі я.
– Даруйце. Спадар Боўт зазвычай унікае ў сваёй гаворцы ўсялякае намінкі на пальшчызну, а тут
– Чаму любімую? – не сцярпеў гэтым разам Павел.
Халера, яму захацелася больш ведаць, чаму тая сёмка так упадабалася крывічам, а не ў чым палягае канчатковы адказ на той вычудны рэбус.
– Проста ў народнай паэзіі яна ўчастых ужываецца. Можа быць даўнейшая нашая матэматыка была не дзесятковай, а акурат сёмкавай.
– Вы думаеце, гэта таксама намёк? – не супыняўся Павел.
– Наўрад ці. Як бачым, пасля лічбы 7 (
– Бітва на Нямізе! Voilà qui est clair! – выгукнула я.
– Так, так, – хітнуў галавой спадар Людвік.
– Слухайце, вы ж геній! – дапяў да сэнсу разгадкі мой нарачэны.
– Парадоксаў плуг, – усміхнуўся той у адказ.
Калі эйфарыя прайшла, трэба было высветліць, якім жа бокам бітва на Нямізе датыкалася да сучасных нам забойстваў. Мы безумоўна памяталі Славіны развагі пра Нямігу, пра Бая ды Бабая. Падавалася, што ўжо тады ён мусіў штосьці ведаць ці, прынамсі, прадчуваць: «Там тысячагоддзямі таілася зло». Мы мусілі б узброіцца трываннем, ускочыць на коней светлых думак і адваяваць сэнс загадкі Нямігі. Але Павел, нібы спахапіўшыся, рэзка перацяў хаду маіх подумаў:
– А як жа Рэч Паспалітая Двух Народаў?!
Гэта быў сапраўдны ўдар, бо меркавала, што версія доктара Загорскага ўжо забытая. Недаўменнаму Людвіку мы хутка раз’яснілі сутнасць той домнеўкі. Ён, відаць, каб не злаваць мяне, наўмысля пры чытанні ніяк не адрэагаваў на «золататайныя» радкі.
– Ну ня праўда, – не згадзіўся «дзеяпісец» з расшфраванкаю доктара. Глядзіце: тут
Здавалася, я проста павінна была кінуцца ў росшукі, каб зняць падозранні з сябе ненаглядкі.