Читаем Імя грушы полностью

– Але, спадару Вайніславе, – выгукнула спадарыня Галавацкая, – на чым грунтуюцца гэныя вашы праракаванні? І я магу сказаць, напрыклад, што праз 129 гадкоў тут усё палыном зарасце, а праз 143 гады які-небудзь Курск патоне ў ледзяной вадзе. Хто мне паверыць? Смешна.

Павел узрадаваўся распачатай спрэчцы. Усе таксама пасміхаліся, бо згадка пра затапленне Курску выглядала дужа пацешнай. Мне ж думалася, ці здолее госць даць прыстойны адказ.

– Шаноўная спадарыня, – працягнуў ён. – Я менш за ўсё хочу быць прарокам. Што занадта, знаеце, то нездарова. Я проста адчуваю злобнасць тае мясціны, як бы адчуваў боль у разбітым калене ці паламанай руцэ. Гэта не ёсць адчуваннем фізічным. Гэта штось інтуітыўнае. Дарэчы. Ніхто не можа гарантаваць, што названыя вамі толькі што падзеі сапраўды не адбудуцца. Разумееце?

Усе чамусьці змоўклі. Відавочна Вайніслаў гаварыў незусім гэткімі словамі, але сэнс іх быў прыблізна такі. Я зноўку набралася смеласці (мая тагачасная сарамяжнасць!) і запытала:

– Мінулым разам вы абяцалі прынесці нейкі верш, ці не так? – фраза відавочна была для мяне даўгаватай.

– Ці ж я мог падмануць такую чароўную спадарыню? – выразныя залёсткі мяне збянтэжылі і загналі ў чырвань. Павел скоса зірнуў на Вайніслава. Той жа дастаў з кішэні колькі аркушоў, спісаных дробнымі літарамі, у якіх не пазнаваліся ні кірыліца, ні лацінка. Хаця апошняе, магчыма, мая пазнейшая дадумка, бо насамрэч па блізарукасці я нічога там разгледзіць не магла. Чамусьці я тады захвалявалася, будучы пэўнай, што прагучыць нештачка зусім адметнае, а не якоесьці там «Вясна гола перапала…». Падмануцца з такім чалавекам было цяжка. Верш быў пра каханне. Я і цяпер, праўда небеспахібна, магу ўзгадаць пару-другую радкоў:

Як прасвятлелі мае вочы,Даўно цябе я не відаў.Чырвоны краскі – мак і рожа —Да цёмнай ночкі пільнаваў…

Мне здалося, што дэклямаваў ён той верш не столькі на ўсю публіку, колькі мне асабіста. Зрэшты спадарыня Каміла працягвала пушчаць з вачэй сваіх іскрынкі-хітрынкі, пазіраючы на чытальніка. Што дзіўна, шчокі спадарыні Ірэны наліліся неспадзяваным румянцам. Я адчула штосьці накшталт гарлівасці. А мо’ і не. Можа я выдумляю, каб хоць неяк расцягнуць часіну свайго кахання да Вайніслава, да майго мілага Славачкі. Каханне, якое толкам і не распачаўшыся, так хутка мусіла скончыцца. Мне вельмі не ставала яго ў 1863-м і пазней. Ды мабыць і цяпер было б прыемна адчуваць яго плячо. З іншага боку: жыццё ж склалася, і дзетак я прыдбала з іншым чалавекам…

Як памятаю, усе тады ўзрушыліся вершам і пыталіся пра аўтарства. Славачка сказаў, што гэта дакладна невядома, але ён сам лічыць за аўтара Аляксандра Міцкевіча – роднага брата знакамітага паэта. Мне проста не стае эпітэтаў, каб уздатніцца перадаць ува ўсёй красе адценні здзіўленасці гасціны. Паўла майго дык нават перасмыкнула чагосьці. Чым скончыўся вечар я забылася. Але зусім хутка мне выпала сутыкнуцца з Вайніславам у горадзе на Нізкім рынку.

Бабця з кошыкам, седзячы на зэдліку, клікнула мяне, запрашаючы купіць ейных слаёных піражкоў. Я азірнулася і ўбачыла Славу, якога ўмалёгваў набыць свае масяндзовыя драбязкі аднаногі стары ў лахманах. Словамі «Свой час ягодзе, свой час прыгодзе» ён адмовіўся ад купляння, павярнуўся ды ўрэшце заўважыў мяне. Павітаўшыся, мы пакрочылі разам у бок Нямігскае вуліцы. Я ішла дадому, а яму акурат было па дарозе. Размаўлялі мы мала. Ці то была напружанасць, ці то тэмаў прыдатных не было. Мыслю, што кахалі мы ўжо тады адно аднаго, але баяліся прызнацца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне