Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

Алесь напружана глядзеў на выхад з адрожка – круглы лаз у ажынніку і дубняку. Доўгі час нічога не было чуваць, але вось далёка цяўкнуў, быццам выпрабоўваючы голас, сабака. За ім гамнуў другі, ужо больш упэўнена. А яму тонка, нібы прабачэння прасіла, адказала Змейка.

І вось ужо залілася, пераклікаючыся, уся зграя.

– Узнялі, – сказаў бацька.

– Дух пачулі, – змрочна сказаў Карп.

Брэх, усё яшчэ няроўны, памацнеў.

– Вось цяпер узнялі, – сказаў Карп. – Наперадзе Змейка, брэша з перасцярогаю...

– А-я-яй! А-я-яй! А-я-яй!

Зграя варыла варам. І ўсё гэта, у сінім паветры, у жоўтых хмызах, у срэбным павуцінні, злівалася ў дзікаватую, далёкую, непаўторную музыку.

Воўк выскачыў нечакана, і не з лаза, а з высокай сухой травы сажнях у трох ад яго. Ніхто не чакаў яго адтуль, і таму ў першыя дзве-тры хвіліны не заўважылі. А ён ішоў машыстым трушком, так, што ўзлятала на ляжках злямцаваная поўсць.

– ...пай! – першы крыкнуў Карп і прыпусціўся за ім.

Бацька крутануў свайго Дуба і рынуўся з месца так шалёна, што ў бакі фырнуў верас, перабіты капытамі каня. Алесь спахапіўся позна, коннікі былі ўжо далёка.

Урга слаўся над зямлёю. Вецер свістаў у вушах.

– А-я-яй! А-я-яй! – звінелі за спіной сабакі.

Першая зграя выгнала з яра другога ваўка, за ім пагнаўся Крэбс і два псяры. Але Карпу,бацьку і Алесю не было да гэтага аніякай справы. Нават калі б зараз выскачыла з ажынніку цэлая зграя ваўкоў, яны не звярнулі б на яе ўвагі. Яны гналіся толькі за тым, адным.

– А-я-яй! А-я-яй! – аддаляючыся, звінела за спіной.

– Гам-гам! Гам-гам! – з перападамі і таксама далёка гудзела, разлягалася на дне яра.

А яны ляцелі шалёна, і белы конь усё даганяў і не мог дагнаць вогненнага і дэраша. Адлегласць паміж імі скарачалася, але Алесь з адчаем бачыў, што яны дагоняць ваўка раней, чым ён, Алесь, даскача да іх.

Бацька скакаў лявей, Карп – правей. Яны няўхільна набліжаліся, і карбачы луналі ў іхніх узнятых руках цяжка і грозна.

Кожны міжвольна перапусціў другога: пан Юры таму, што Карпу біць было няёмка з левай рукі, Карп таму, што ён быў слуга.

Коні амаль сутыкнуліся, і ў гэты момант здарылася нечаканае: звер адсеў. Ён проста нечакана ўзрыў усімі чатырма лапамі зямлю і паваліўся на зад і трошкі на бок. Імгненне ён сядзеў так, адкінуўшы палена і натапырыўшы хіб, а потым – ад Алеся да яго было не больш трох сажняў – мільгануў у адрожак яра, маленькі, зусім непрыкметны, які Карп бачыў, але лічыў, што павінен не дапусціць туды ваўка бацька, бо ён скакаў з таго боку, а бацька лічыў, што не пусціць павінен даязджачы.

Алесь траха не рваў на сабе валасы.

А коннікі з ходу праляцелі над зверам, што адсеў, і іхнія цяжкія карбачы скрыжаваліся там, дзе павінен быў быць воўк. Скрыжаваліся, звіліся, таргануліся і пачалі раскручвацца.

Нарэшце коннікі агледзеліся. Ваўка не было. На абліччах іхніх былі адчай і ярасць. Хто саступаў, хто не заступіў адрожка, хто затрымаў карбач?

– А-ах, – прастагнаў бацька.

І нечакана з усёй сілы аперазаў Карпа карбачом па спіне.

...А той, падумаўшы, б-бацьку! А той яг-го!

Некалькі хвілін яны саплі і варочалі адзін перад адным вачыма.

Першы апамятаўся бацька.

– Добра, – сказаў ён і ніякавата агледзеўся.

Ніхто не бачыў, акрамя сына, і пан раптам наліўся чырванню:

– Да другога адрожка!.. Карп, ходу!.. Алесь, за мной!.. Не шкадуй галавы.

Гэта ўжо было не да месца. Алесь пусціў ужо Ургу наўскач.

Роўна, корпус да корпуса, глыталі абшар Дуб і Урга. Потым Алесь пачаў наддаваць, абганяючы бацьку... Праз вадамоіны, ямы, калоды...

“Не, не тут... Не, не тут... Усё яшчэ наперадзе...”

Над байракамі Алесь толькі прыўставаў яшчэ вышэй на страмёнах, быццам зусім адрываючыся, калі конь пралятаў над канавай.

Дрэвы скончыліся. Зноў бясконцая броўка яра, зноў адрожкі і сівы малады палын між сухімі сцяблінамі старога.

...Воўк выскачыў з яра далёка наперадзе, той самы, сумнення быць не магло, і тым жа трушком, здавалася б, няспешным, пачаў жэрці адлегласць да вялікага вострава хмызоў. Гэта быў мудры стары ваўчына. Ён нават адзін раз, на няўлоўнае імгненне, стаў і павярнуўся ўсім тулавам да коннікаў, каб паглядзець, ці варта бегчы.

Бегчы было варта: яны набліжаліся, асабліва той, на белым. І звер зноў рынуў у свой адвечны ганарлівы бег, са звярыным імпэтам ратуючы гэты сіні дзень, павуцінкі, якія ён ірваў грудзьмі, і апошнія лямцы, якія ён сёння меўся аддзерці ў ціхім гушчары, на лежцы.

Урга ляцеў так, што ветрам забівала рот. І звер набліжаўся – Алесь адчуў гэта з шалёнай радасцю. Бліжэй, бліжэй, вось, вось амаль ля самых капытоў. І ён адкінуў сваё палягчэлае цела і са свістам апусціў карбач.

Удар прыйшоўся не па скураной цюпцы, а па галаве. Звер капануў рэпу, але, ускінуўшыся, скокнуў убок. І тут паўз Алеся на апошніх Дубавых жылах вырваўся бацька. Ён мільгануў напярэймы маруднаму цяпер ваўку.

Два целы, вялікае шэрае і доўгае вогненнае, наўкасы набліжаліся. Зліліся.

Чалавечая постаць схілілася.

Воўк упаў.

Ён ляжаў у нейкіх двух сажнях ад хмызоў, і вочы ягоныя цьмяна адбівалі неба, іржышчы і срэбнае павуцінне, што там-сям трапятала на іх.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза