Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

– Ты ж ведаеш, я выпісаў аж са сталіцы чалавека, каб аднавіць мазаікі ў маёй царкве, – у вачах Раўбіча нічога нельга было пазнаць. – Ён варыць смальту, выпрабоўвае саставы, падганяе іх па колеры пад тыя кавалкі, што не асыпаліся яшчэ... Вось і ўсё.

Бацька разглядаў плецены карбач.

– Вядома, я ж кажу, што табе няма чаго палохацца... Але зацікавіліся блакітныя... Паручнік... прабач, які там вышэйшы чын, не памятаю... Мусатаў прасіў дваранскага маршалка Загорскага, каб той не падымаў залішняга шуму, калі сутарэннямі пана Раўбіча зацікавіцца жандармерыя.

– І што зрабіў маршалак Загорскі? – з усмешкай спытаў Раўбіч.

– Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран.

– Хіба пачуцці нашых дваран яшчэ можа нешта абразіць?

– Так... Псам няма чаго рабіць у нашых дамах. Іхняе месца на псярні, ля начовак з аўсянкай. Але ты сцеражыся, бо на маршалка таксама могуць не звярнуць увагі і абысціся без яго.

– Хай абыходзяцца, – больш цёпла сказаў Раўбіч. – Мне няма чаго баяцца... Але за высакароднасць, ва ўсякім разе, дзякуй маршалку Загорскаму... Двараніну Загорскаму.

– Няма за што, – адказаў Загорскі. – Бо сказаў табе аб гэтым не маршалак, а грамадзянін.

Абодва маўчалі. Курган над іхнімі галовамі залаціўся ад нізкага сонца.

– І той жа грамадзянін Загорскі просіць цябе, грамадзянін Раўбіч, каб ты быў асцярожны, каб ты яшчэ раз падумаў.

– Не разумею, пра што ты гэта?

– Дваранскі закалат – страшная штука, – проста ў чорныя зрэнкі Раўбіча зірнулі сінія вочы пана Юрыя. – Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку – Мікалай, што адна гверылья скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончацца толькі драганадамі шалёных псоў і горам для няшчаснага краю.

Твар Раўбіча задрыжаў усімі мускуламі.

– Няшчаснага краю... Я не разумею, аб чым ты гаворыш... Але дыхаць, дыхаць цяжка ад ганьбы і сораму за людзей.

– Менавіта сораму, – сказаў пан Юры. – Спадзявацца на людзей, за якіх сорамна, якіх ненавідзяць за лупцоўку і рабунак уласныя мужыкі, “гаротны народ”...

– Будзь на губернскім з’ездзе дваранства, – нечакана сказаў Раўбіч. – Абавязкова будзь.

Пан Юры зацікаўлена глянуў на яго.

– Што-небудзь будзе?

– Будзе, – сказаў Раўбіч.

– Вы?

– Не, не мы, але нам на руку.

– Буду, – сказаў пан Юры. – І толькі яшчэ раз прашу: не займайся сваім... чарадзействам, не крычы. Не насі сэрца на далоні – ведай сабе цану. Нядаўна з Пецярбурга выслалі чалавека толькі за фразу, кінутую ў тэатры.

– Якую?

– Было “Жыццё за цара”. Хор спяваў: “После битвы молодецкой получили мы царя”. І малады чалавек кінуў уголас: “Говорил же я вам, что драка до добра не доводит”.

– Малайчына, – сказаў Раўбіч.

Вялікасны маўклівы курган узвышаўся над імі, шызы ад палыну, ліловы ад верасу, сівы ад павуціння, спакойна-ганарлівы і высокі ў ззянні вольнага сіняга дня. Вольны капец над вольнай смерцю. І мускулістая безвалосая рука Раўбіча, упрыгожаная жалезным бранзалетам, павольна паказала на яго.

– Гэтаму лягчэй, – сказаў Раўбіч. – Шчаслівец!


XIX


Зала губернскіх дваранскіх збораў нагадвала мора ў непагоду. Уся гэтая паўкруглая зала, усе месцы за калонамі, подыюм і амфітэатр хораў – усё гэта было напхана людзьмі.

Старшыня Басак-Яроцкі, у сваім каўказскім афіцэрскім мундзіры і пры ўсіх рэгаліях, стаміўся біць малаточкам у гонг і толькі з дакорам пагойдваў галавою:

– Чорт ведае што. Дваране яшчэ называюцца. Горш за малых дзяцей.

– Дай ім выкрычацца, Пятро, – спакойна сказаў Юры Загорскі.

Ён высіўся ў першым радзе ганаровых крэслаў на подыюме. Побач з ім прыстроіўся стары граф Хаданскі. На сінім ад брытвы абліччы, як заўсёды, гуляла паблажлівая ўсмешачка.

Трохі далей, адсунуўшыся ад Таркайлы, сядзеў Ісленьеў. Румяны, як яблыка, старэчы твар яго быў нездаволены, трошкі нават грэблівы: размовы, размовы, размовы – абрыдла.

У канцы стала, ля урны, наводдаль ад усіх, распанела, з мяккай старэчай грацыяй разваліўся ў крэсле стары Вежа. Рукою прыкрыў рот. Людзям у зале відаць было паўзверх рукі хітрае, з іскрай, вока.

Пан Юры, маршалак Юры – бо тут ён быў зусім іншы, невядома адкуль і веліч узялася – абводзіў вачыма залу.

...Усе знаёмыя, кожны твар, кожная постаць. Вунь сядзіць адзіная сярод усіх жанчына, Надзея Клейна (у яе ў доме няма дарослых мужчын, і ездзіць яна ў зборню прынцыпова). А вось там хвалюецца пан Мнішак з яго замучаным тварам і стрыманым гонарам у вачах. Ля яго Раткевіч Юллян, галава малодшага роду Загорскіх, чалавек з нервовым жаўтаватым абліччам. Ён гаворыць аб нечым з Мнішкам. Часам да іх схіляецца з задняга рада галава Міколы Браніборскага, таксама сваяка з малодшага роду. Непрыемная галава, сквапная, з хваткім, як у галаўня, ротам. Гэты, відавочна, запраўляе справамі ў сваім кутку і зараз нешта рыхтуе.

У першым радзе жоўчнае, знясіленае нейкай неадчэпнай думай аблічча Яраша Раўбіча. На падлакотніку крэсла цяжка ляжыць безвалосая рука з жалезным бранзалетам. Вочы-правалы часам сустракаюцца з вачыма пана Юрыя і змяжаюцца, як у стомленай птушкі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза