Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II полностью

Франс не адказаў, нават не зірнуў на іх невідушчымі вачыма. Прайшоў, топчучы снег, да санак у хвасце. І хоць ён трымаўся годна і роўна, як заўсёды, яго матавае аблічча яшчэ больш збялела.

Зазвінелі званочкі. Майка сядзела пад апонаю, адчуваючы плячом Алесева плячо. Заплюшчыла вочы. Напярэдадні яна з Тэкляю варажыла ў начной лазні. Тэкля глядзела ў місу з вадой, шаптала нешта. Дзве свечкі адбіваліся ў вадзе і цьмяным люстэрку. Пахла венікамі і прывялай мятай.

...А зараз побач сядзіць ён, пра якога яна думала ўчора.

Зірнула праз прыплюшчаныя павекі. Сядзіць. Моцна трымае лейцы. Пасма пушыстых каштанавых валасоў выбілася з-пад шапкі і паспела ўжо заінець, нібы юнак пасівеў. Шэрыя строгія вочы глядзяць на дарогу. Вось павярнуў галаву, глядзіць на яе. Трэба заплюшчыцца яшчэ больш, але не зусім, а толькі каб не бачыць яго.

Паплылі, спляліся ў вачах вясёлкавыя ніці. А з ніцей яго голас:

Ну не прыкідвайся, калі ласка. Унь, веі трапечуць. Не смей заплюшчваць вачэй. Глядзі на мяне.

Засмяялася. І, нібы ў адказ, смех званочкаў, бо коні рванулі.

А ўчора Тэкля шаптала такое дзівоснае і, здаецца, нібы забароненае. Ліўся, застываў у вадзе перакручаны, перавіты воск. Нібы ў місе ўставалі гарады і дзівосныя звяры.

А ў люстэрку, між двух агнёў, яна бачыла бясконца паўтораныя, нібы ў доўгім, загнутым налева калідоры, сваё бледнае аблічча і ўзбуджаныя трывожныя вочы.

Толькі ён такі, той, аб кім думаеш, шаптала Тэкля. Толькі з ім. Не адмаўляйся, усё адно не атрымаецца. А век до-оўгі...

Гадамі доўгі? шэптам пытала яна.

Не ведаю. Але на сто жыццяў, ясачка, хопіць. Усё тут, і гора са шчасцейкам поўны мех, і лапцявая пошта ды звады, і ўсё-ўсё.

А хто раней памрэ?

Хто? голас Тэклі трохі сеў. Гэта ўсё адно. Усё адно адзін без другога не здолее.

Спявалі бомы. Плыла перад напаўзаплюшчанымі вачыма раўніна.

Мсцілаў гнаў пярэднюю тройку і ўспамінаў, як напярэдадні ездзілі да Кагутоў у Азярышча, як у прасторнай новай хаце “жанілі Цярэшку” і Янька надзела на яго, насуперак усім звычаям, бацькаву шапку. Заўважыла, чарцяня, што ён не мае намеру надзець ёй на галаву сваю. І выбрала яго сама.

А перад хатай, на вуліцы, зырка палаў смалісты бадняк, корч вялізнай сасны, абкладзены дрывамі. І карагоды звіваліся каля агню, які шугаў у чорнае неба. У барвяным зарыве здаваліся ружовымі белыя світкі, вайлакі і магеркі хлопцаў. Наміткі жанчын, калі карагод звужаўся, раптам наліваліся трапяткой чырванню.

У кожных вачах дрыжала полымя, і гэта было незвычайна і страшнавата.

За колам стаялі хлопцы. Вясёлы Кандрат падышоў да Алеся, памарудзіў, а потым, зразумеўшы, што Мсціслаў не збіраецца кідаць сябра, відаць, наважыўся і ціха сказаў Загорскаму:

Навіну чуў?

Не.

Кроер рашыў учыніць згон. Змалаціць усе сцірты леташнія.

Падумаеш, навіна... Грошай, відаць, на банкетаванне не хапіла...

От яму і ўчынілі банкетаванне, сказаў Кандрат.

Што такое?

Вы ж ведаеце, хлопцы, сказаў Кандрат, мужыкі на Кроера яшчэ з часоў півошчынскай вайнішкі зацяліся. Ну вось. З'явіліся яны на згон, чалавек каля сотні. Працуюць як мокрае гарыць. Аж раптам з лесу шусь чалавек. У кажусе касмылямі наверх, сам зарослы. У руцэ мядзведжая фузія. “Працуеце?” пытае. “Працуем”. “Памагаеце?” “Але”. “Каб людажэр вас зноў татарамі пачаставаў?” Мужыкі маўчаць... Аж тут да купкі прыганяты шыбуе: “Чаго кешкаецеся, мямлі?! Ану за цапы, патаўпешкі!” Убачыў чалавека і аж збялеў. Чалавек да яго: “Аюц, свіння нясмаленая!” Прыганяты задкаваць. А той яму: “Не дрыжы, забіваць, пакуль тое, не буду. Мне твая душа не трэба, сваю маю. Толькі каб эч-эч! нагі тваёй тут не было”. Прыганяты ўцякаць. А чалавек да мужыкоў: “Што, мужыкі? Ворагу памагаеце? А ваш хлеб дзе? А слёзы сірочыя вам на сэрца не пáлі? Улезлі ў сваю квэку дый седзіцё, баязліўцы паршывыя”. Тыя маўчаць. Потым дзед Груша асмеліўся: “Ды здохне ж ён скора. Пра волю чуткі ходзяць. Каму гэта ахвота на бойку натыкацца? Каб зноў жалезным бобам пачаставалі? Лухта, тым часам. Сабе дзешавей. Не ўсёй жа хатай тры дні паншчыну адрабляць. Адной душою”. Гэх, як узвіўся чалавек. “Якой, пытае, душою? Тваёй? А ці яна ў цябе, парахня старая, ёсць, ці на паншчыне згніла?!” Мужыкі ў вочы яму не глядзяць. А ён тады: “Баіцёся? Валі ўсё на мяне. Мне траціць няма чаго”. Ды з крэсівам пад сцірты. І тады хлопцы за ім. Каб ужо адным разам усю паншчыну скончыць.

Кандрат усміхнуўся.

Так за гадзіну якую і пашабашылі.

Алесь маўчаў. Глядзеў на стракаты ланцуг.

Табе што, нецікава? спытаў Кандрат.

Чаму, цікава.

А хто чалавек нават і не пытаеш.

Я ведаю, спакойна сказаў Алесь. Нашто мне пытаць? Корчак уцёк з катаргі. Памятаеце, як я вам расказваў пра Паківачову адрыну? спытаў Алесь. Ну, яшчэ дуб сухі амаль над нашай галавою разваліла. От тады і чуў.

І нікому не сказаў? здзівіўся Мсціслаў. Такога страху нацярпеўшыся?

Па Алесевым твары скакала чырвонае зарыва ад бадняку. Загорскі падумаў, уздыхнуў і расказаў хлопцам пра пачутую размову.

Потым, ужо едучы, я і здагадаўся, якога Будзіміра яны па чыёйсьці страсе пускаць хацелі. Гэты дуб мяне і навёў на думку. Будзімір той, хто мір, свет будзіць. Певень.

А Варган? спытаў Мсцілсаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аламут (ЛП)
Аламут (ЛП)

"При самом близоруком прочтении "Аламута", - пишет переводчик Майкл Биггинс в своем послесловии к этому изданию, - могут укрепиться некоторые стереотипные представления о Ближнем Востоке как об исключительном доме фанатиков и беспрекословных фундаменталистов... Но внимательные читатели должны уходить от "Аламута" совсем с другим ощущением".   Публикуя эту книгу, мы стремимся разрушить ненавистные стереотипы, а не укрепить их. Что мы отмечаем в "Аламуте", так это то, как автор показывает, что любой идеологией может манипулировать харизматичный лидер и превращать индивидуальные убеждения в фанатизм. Аламут можно рассматривать как аргумент против систем верований, которые лишают человека способности действовать и мыслить нравственно. Основные выводы из истории Хасана ибн Саббаха заключаются не в том, что ислам или религия по своей сути предрасполагают к терроризму, а в том, что любая идеология, будь то религиозная, националистическая или иная, может быть использована в драматических и опасных целях. Действительно, "Аламут" был написан в ответ на европейский политический климат 1938 года, когда на континенте набирали силу тоталитарные силы.   Мы надеемся, что мысли, убеждения и мотивы этих персонажей не воспринимаются как представление ислама или как доказательство того, что ислам потворствует насилию или террористам-самоубийцам. Доктрины, представленные в этой книге, включая высший девиз исмаилитов "Ничто не истинно, все дозволено", не соответствуют убеждениям большинства мусульман на протяжении веков, а скорее относительно небольшой секты.   Именно в таком духе мы предлагаем вам наше издание этой книги. Мы надеемся, что вы прочтете и оцените ее по достоинству.    

Владимир Бартол

Проза / Историческая проза