Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II полностью

Сакавіты, добры пошчак салаўёў, здаецца, прымушаў дрыжаць зямлю. Ён быў такі свежы і халодны, гэты пошчак.

– Я, напэўна, вельмі дрэнная...

– Чаму? – спытаў ён.

– Так не робяць, так нельга... я ведаю. Але ты ўсё ж абдымі мяне.

– Я хацеў сказаць табе тое самае... Але я таксама думаў, што так нельга.

Іхнія ўсмешкі былі побач.

Абапершыся на локаць, яна глядзела на яго.

Не па ўзросту магутныя плечы, шырокія, як на грэчаскіх статуях, гладкія грудзі. Дасканалая закінутая галава.

Ён таксама глядзеў. Рукі пяшчотныя і тонкія. Валасы іскарцца. Вочы ў цемры вялікія-вялікія.

Гелена перакладвала хвалістыя пасмы яго валасоў:

– “Ў барвянапёрым шлеме і крылатым...”

– Ты памятаеш? – спытаў ён.

– Вядома.

– І я. Ты была такая... Раптам выйшла, рэючы плашчом, – аж валасы на галаве заварушыліся. Мне тады здавалася, што ты была ўдвая вышэйшая за іншых. Гэта не так, але вочы ў цябе і зараз большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі.

– А цябе я спачатку і не бачыла. Сядзіць нехта пабач са старым панам. І раптам крык. Бог ты мой, які! Аж сорамна стала, што нехта так верыць. Я забылася і глянула... Вежа чамусьці потым нічога мне не сказаў.

– Дзіва што, – усміхнуўся Алесь. – Я нават не заўважаў тады, што гэты семінарыст – аўтар – падвёў да Магілёва... мора.

– Не, не тое. Я глянула і ўбачыла хлапчука – я і сама была дзіця. А потым ты прыйшоў увечары і сказаў, што дзівы павінны заўсёды спраўджвацца. І я ўсміхалася, а потым пакінула ўсміхацца.

Ён пацалаваў яе рукі.

– Я вельмі шкадаваў цябе. І гэта шкадаванне было, як любоў. І яшчэ было нешта вышэйшае. Я ад яго і зараз не магу пазбавіцца... Не веру, што ты тут, што мая.. Гэта як самае вялікае дзіва.

– Дурнік, я вельмі звычайная.

– Не веру. Мне і зараз здаецца, нібы ты прыйшла да мяне, а потым запалае заранка – і ты падымешся туды.

– Так і будзе. Толькі не туды, а ў нетры. Дзе нават апоўдні – цень.

– Што такое? – непаразумела спытаў ён.

– Потым... І вось ты прыйшоў... Я зразумела гэта як наканаванне.

Усміхнулася:

– Для іншых досыць банальная гісторыя: былы пан і яго былая актрыса. Але ты ніколі не быў панам. Аніводнай хвіліны.

– Аддзін вечар. І не панам, а рабом таго, што ты рабіла са мной.

...Салоўка спяваў. Адказвалі яму іншыя.

– Слухай, – сказала яна, і ён не заўважыў за яе вонкава спакойным тонам чагосьці глыбока прыхаванага. – Ты дзівосна чытаеш. Памятаеш, ты чытаў нам аднойчы, калі мы папрасілі, англійскія вершы? Лепшае, што я калі-небудзь чула.

– А, памятаю... “Энабел Лі” Эдгара По.

І паўночны вецер дыхнуў і адняўУ мяне Энабел Лі.Але неба анёлы і духі зямліДа канца не маглі, не маглі Адарваць душу маю і разлучыцьЗ душою Энабел Лі.

Ён абдымаў яе, а недзе за акном цягнулася да зор вампір-трава.

У магіле, дзе край зямлі.Там, ля мора, дзе край зямлі.

– Дзякуй табе, – дзіўным голасам сказала яна.

Яна амаль супакоілася. Яна ўсё ж пачула ад яго словы кахання, хоць і звернутыя да другой.

...У гэтым голасе быў лёгкі акцэнт, з якім гавораць у Дрэгавічах. Трохі дзіцячы акцэнт, які нараджаў мяккае шкадаванне, імкненне абараніць яе.

...Алесь ляжаў на спіне, адчуваючы, што нейкая невядомая сіла вось-вось, вось зараз падыме яго, і ён без адзінага руху так і паплыве над шатамі дрэў, над кручамі Дняпра. І раптам нешта штурхнула яго, нібы абарваўшы палёт.

– Чаму ты казала аб нетрах, дзе нават апоўдні – цень?

Яна адчула: прыйшоў час. Больш маўчаць было нельга. З кожнай хвілінай яны больш і больш прывязваліся адно да аднаго. Асабліва ён. Бо ў яго не было яе думак і яе цвёрдага рашэння.

– Ты не павінен, – сказала яна. – Не павінен.

– Я хачу, я кахаю цябе.

– Не мяне, – сказала яна. Табе патрэбна другая. Ты кахаеш яе. Ты яшчэ не разумееш гэтага, але ты кахаеш яе.

– Не, – сказаў ён. – Не.

– Так, – сказала яна. – Гэтая нянавісць – гэта проста ваша маладосць. Неўраўнаважанасць.

– То як жа тады?!.

– Ты хочаш спытаць “нашто”? – яна горка засмяялася. – Табе былі патрэбны вера і сіла... Вялікая мужнасць і ўпэўненасць. Цвёрдасць. Хлопчык мой, дарагі, – яна лашчыла яго валасы. – Ты дай мне слова... Табе не трэба больш ніколі быць са мной.

– Калі? – урэшце, пад страшнае падзенне сэрца, паверыў ён.

У ягоным голасе жыла халодная роспач.

– Скора, – злітавалася яна. – Я скажу табе.

– І ты магла?..

– Бог мой. Гэта так мала.

– А знявечанае жыццё?

– Я не збіраюся яго прапаноўваць каму-небудзь яшчэ... І потым, хто мне яго даў?

Ён паверыў: пераканаць яе нельга.

– Будзь мужчынам, – ціха сказала яна. – Побач ці далёка – я заўсёды буду помніць цябе і сачыць за табой. Ледзь толькі табе будзе вось так і нікога не будзе побач – я прыйду. Я даю табе слова, першы мой і апошні.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аламут (ЛП)
Аламут (ЛП)

"При самом близоруком прочтении "Аламута", - пишет переводчик Майкл Биггинс в своем послесловии к этому изданию, - могут укрепиться некоторые стереотипные представления о Ближнем Востоке как об исключительном доме фанатиков и беспрекословных фундаменталистов... Но внимательные читатели должны уходить от "Аламута" совсем с другим ощущением".   Публикуя эту книгу, мы стремимся разрушить ненавистные стереотипы, а не укрепить их. Что мы отмечаем в "Аламуте", так это то, как автор показывает, что любой идеологией может манипулировать харизматичный лидер и превращать индивидуальные убеждения в фанатизм. Аламут можно рассматривать как аргумент против систем верований, которые лишают человека способности действовать и мыслить нравственно. Основные выводы из истории Хасана ибн Саббаха заключаются не в том, что ислам или религия по своей сути предрасполагают к терроризму, а в том, что любая идеология, будь то религиозная, националистическая или иная, может быть использована в драматических и опасных целях. Действительно, "Аламут" был написан в ответ на европейский политический климат 1938 года, когда на континенте набирали силу тоталитарные силы.   Мы надеемся, что мысли, убеждения и мотивы этих персонажей не воспринимаются как представление ислама или как доказательство того, что ислам потворствует насилию или террористам-самоубийцам. Доктрины, представленные в этой книге, включая высший девиз исмаилитов "Ничто не истинно, все дозволено", не соответствуют убеждениям большинства мусульман на протяжении веков, а скорее относительно небольшой секты.   Именно в таком духе мы предлагаем вам наше издание этой книги. Мы надеемся, что вы прочтете и оцените ее по достоинству.    

Владимир Бартол

Проза / Историческая проза