Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II полностью

Міхаліна зразумела гэта так, што старая ўсё ведае і ва ўсё верыць.

А Клейна між тым, ведаючы натуру чалавечую, верыла толькі ў тое, што Алесь, можа, і ляпнуў нешта такое, бачачы, як зажывае над ім нарачоная.

Дагулялася, сказала Клейна. Хлопец цябе, па ўсім відаць, кахаў, а ты, гульвіса, зажывала над ім, нібы ў яго не сэрца, а каменьчык.

Але ж я яго таксама...

Што “таксама”? Што? Відаць, ужо зусім сіл не ставала, калі на такое рашыўся.

У добрай Клейны сэрца балела і за дачку, і за Майку, і за Алеся. Сапсавала жыццё тром маладзёнам, ды і сама нічога не дабілася, брыдкае дзяўчо. Вось яно да чаго зажывошчы ды капрызы вядуць.

Клейна маўчала, копячы міжвольнае раздражненне супраць дурасці маладых. І таму, калі нехта завёў у яе прысутнасці размову аб брыдкім здарэнні і зноў ужыў словы “ўзяць сілай”, старая не вытрымала.

Ну і ўзяў бы, іранічна сказала яна. Падумаеш, бяда вялікая.

Майка пасля сустрэчы з Клейнай паверыла ва ўсё да канца. Наступнага дня яна папрасіла бацьку, каб Загорскім адмовілі ад дому. Пан Яраш аслупянеў і сказаў ніякава:

І ты чула? Ты пачакай, доню, можа, мана?

Гэта праўда, адрэзала тая. Я прашу цябе, татка, ніколі... нагі яго тут...

Яраш шанаваў дачку, ведаў, што яна Чалавек і яе нельга мучыць допытамі. Калі яна гаворыць яна, пэўна, ведае і ўсё абдумала.

Як хочаш, сказаў ён.

І таму, калі Алесь пайшоў вечарам у гарадскі дом, заняты Раўбічамі, там з ім проста адмовіліся гаварыць. Пан Яраш глядзеў убок, і, відаць, яму было шкада і балюча, але гонар прымушаў трымацца менавіта так, а не іначай. Ён сказаў, быццам вельмі шкадуе аб тым, што малады чалавек так забыўся, і, нягледзячы на запэўненні Алеся, дадаў, што справа з плёткай зайшла далёка і ён вымушан бараніць гонар роду. Таму il faut que vous, Загорскі, recuiez la maison de wotre présense[5].

А калі Алесь пайшоў з дома, Майка не выйшла да яго, убачыў Франса, які гуляў з Наталяй па садовых алейках, і памкнуўся да яго.

Франс, даю табе слова... Клянуся...

Я, здаецца, нічога не патрабую ад вас, нават тлумачэнняў, суха сказаў Франс. У яго заўсёды быў выгляд маладога прыдворанага. Я мяркую, гэта не найлепшы спосаб сябраваць з домам: ганьбіць у гэтым доме адну з дачок.

Алесь збялеў:

Франс... Брат... І ты таксама?

І тут Франс даў волю застарэламу свайму раздражненню, неасэнсаванай нянавісці да гэтага чалавека, якога пасля адчужанасці Ядзечкі Клейны пачаў пазбягаць. Франс гневаўся на яго за гэта, але Франсу здавалася, што ён, Франс, гневаецца за Майку. Малады Раўбіч сам бы здзівіўся і перастаў паважаць сябе, каб яму сказалі, што галоўная прычына Ядвіся.

Хто хоча забіць сабаку вінаваціць яго ў шалу. І таму Франс не адчуваў сваёй несправядлівасці. Наадварот, яму здавалася, што яго ўчынак ёсць самы годны, справядлівы і шчыры.

Я не брат вам, сказаў Франс. Нават калі б вы былі мне родным братам, я б пасля гэткага ўчынку хацеў бы, каб такога брата ў мяне не было, каб ён памёр.

Наталя са здзіўленнем пераводзіла вочы з любага ёй Алеся на не менш любага брата, бледнага ад гневу.

Франс, з дакорам сказаў Алесь, я люблю вас усіх. Я не магу без вас. Без цябе. Без Наталі. Без Майкі.

Раўбіч-малодшы не хацеў нічога слухаць. У яго трапяталі ноздры.

Хто вам дазволіў вымаўляць сямейнае імя маёй сястры?! Я забараняю вам гэта! Я забараняю вам сустракацца з ёю. Забараняю падыходзіць да яе.

Ён сарваўся і рабіў немагчымай усякую спробу прымірэння.

Не смейце, князь. Нават адной сваёй прысутнасцю вы пэцкаеце чыстых і нявінных дзяўчат.

Гэта было ўжо занадта.

Вы забыліся, васпан, сказаў Алесь. Не пераступайце мяжы, не прымушайце мяне забыць пра сваю любоў.

Франс змераў яго пагардлівым позіркам, узяў Наталю за руку і павёў дадому.

А ў доме Наталя закаціла Майцы і Франсу скандал. Тупатала нагамі, плакала і крычала.

Брыдкая, злая! плакала Наталя. І ты брыдкі, злы, нядобры!

Яе пакаралі, адправіўшы спаць. Але дзяўчынка не прасіла даравання, а тупала нагамі і пранізліва лямантавала:

Ён харошы, харошы! Я ведаю, што ён харошы!

І гэты ўмольны крык быў апошняй спробай абараніць Алеся ў доме Раўбічаў.

Пан Юры перастаў вітацца з Ярашам. Учарашнія суседзі, сябры, амаль сваякі, сталі ворагамі.

...На Алеся найшло. У адзін з сакавіцкіх дзён яго прымалі ў дваранскі клуб, а значыць, ён меўся выступіць з традыцыйнай уступнай прамовай. Тэма прамовы была вольная, і ён выбраў: “Значэнне клуба для членаў грамадства, і як я мяркую сябе ў ім”. І гэта здзівіла, але супраць тэмы не спрачаюцца.

Прамова была амаль падрыхтавана, калі здарылася гісторыя з Майкай. І Алесь зламаў ужо гатовую прамову, такой яна здалася прэснай для бязмернага гневу, які душыў яго. Ён вырашыў не рыхтавацца нанава, а сказаць проста тое, што думае.

...Зала была поўная. Панства сядзела за сталамі, якія аж ламаліся ад віна і страў (стары Вежа ніколі не скупіўся). Алесь абводзіў вачыма зборню: у канцы вялізнай залы цяжка было пазнаць людзей у твар, але ён бачыў Хаданскіх, Біскуповічаў, Раткевіча, бацьку, дзеда, Браніборскага, Мнішка увесь гэты свет, які ён ведаў і якому зараз павінен быў гаварыць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аламут (ЛП)
Аламут (ЛП)

"При самом близоруком прочтении "Аламута", - пишет переводчик Майкл Биггинс в своем послесловии к этому изданию, - могут укрепиться некоторые стереотипные представления о Ближнем Востоке как об исключительном доме фанатиков и беспрекословных фундаменталистов... Но внимательные читатели должны уходить от "Аламута" совсем с другим ощущением".   Публикуя эту книгу, мы стремимся разрушить ненавистные стереотипы, а не укрепить их. Что мы отмечаем в "Аламуте", так это то, как автор показывает, что любой идеологией может манипулировать харизматичный лидер и превращать индивидуальные убеждения в фанатизм. Аламут можно рассматривать как аргумент против систем верований, которые лишают человека способности действовать и мыслить нравственно. Основные выводы из истории Хасана ибн Саббаха заключаются не в том, что ислам или религия по своей сути предрасполагают к терроризму, а в том, что любая идеология, будь то религиозная, националистическая или иная, может быть использована в драматических и опасных целях. Действительно, "Аламут" был написан в ответ на европейский политический климат 1938 года, когда на континенте набирали силу тоталитарные силы.   Мы надеемся, что мысли, убеждения и мотивы этих персонажей не воспринимаются как представление ислама или как доказательство того, что ислам потворствует насилию или террористам-самоубийцам. Доктрины, представленные в этой книге, включая высший девиз исмаилитов "Ничто не истинно, все дозволено", не соответствуют убеждениям большинства мусульман на протяжении веков, а скорее относительно небольшой секты.   Именно в таком духе мы предлагаем вам наше издание этой книги. Мы надеемся, что вы прочтете и оцените ее по достоинству.    

Владимир Бартол

Проза / Историческая проза