Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц полностью

Тут успыхнуў i Алесь. I Вежа зразумеў, што зайшоў далекавата. Але бес усё яшчэ сядзеў у iм.

— Як жа не паляк, — сказаў ён. — Хрысцілі цябе ў касцёле. Веравызнання ты — рымскага.

— Ну i што, — цяжка рухаючы сківіцамі, сказаў Кастусь. — Прашу прабачэння, заўтра я ахрышчу вас у касцёле — i вы не станеце з гэтай прычыны палякам. А я перайду ў магаметанства i не стану туркам. Будзе беларус магаметанскага веравызнання і беларус веравызнання каталіцкага.

— Нядрэнна для пачатку, — сказаў дзед.

— I для канца нядрэнна. Тым больш што ваш малодшы ўнук — каталік. Па вашаму загаду.

Вежа ажно вохнуў. Чарцяня біла проста пад дыхала.

— Але ж мясцовасць, адкуль ты родам, гэта Польшча?

— Магчыма, — сказаў Кастусь. — Але цяпер гэта Гродзенская губерня.

А заўтра наш… гм… Аўгуст… далучыць да Гродзенскай губерні Варшаву.

— А жыхары, якія называюць сябе ліцвінамі, а свой край Літвою?

Размова i падабалася i не падабалася Вежы. Падабалася, бо чарцяня ведала, чаго хоча. Не падабася, бо гэтыя веды пагражалі і ўнуку i самому чарцяняці небяспекай.

— А ты ўмееш гаварыць па-літоўску? — з усмешкай спытаў ён. — Гэта ж, здаецца, не славянска мова?

— Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. — Я маю на ўвазе Літву-Беларусь… I потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка.

— Я-то ведаю, а вось адкуль ведаеш ты?

— У мяне брат гісторык. I потым — я не глухі. Семнаццаць год я чую слова "Літва". А да мяне яго ўжывалі яшчэ трыста год.

I тут Вежа зрабіў апошнюю спробу павярнуць варацідла, на якім ткалля-парка ткала лёс гэтых юнакоў. Нанёс апошні i па-сапраўднаму страшны ўдар.

Вонкава гэта выглядала як мілы жарт. Дзед наліў сабе яшчэ кубак кавы.

— I ўсё ж ніякі ты, хлопча, не беларус. Ты — паляк. Праўдзівей кажучы, мазур.

Каліноўскі ўстрывожыўся.

— Бо твой Амброзі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візенскай зямлі… "Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі…" А Візская зямля — гэта Мазовія.

— То вы ўсё ведалі caмi, — разгублена сказаў Кастусь. — Нашто ж тады…

— Ты паляк, хлопча, — сказаў Вежа. — Я ведаю, табе цяжка развітацца з рашэннем, якое зрабіў ты сам. Але гэта вялікі народ, які значна больш ведае аб сабе, чым мы ўсе. Гэтым трэба ганарыцца, а іншых "тутэйшых" кінуць іхняму лёсу, калі ўжо яны нічога не хочуць… Галоўнае — быць чалавекам, сынок.

I раптам цішыню парушыў дзіўны прыглушаны гук.

Кастусь смяяўся. Смяяўся горка, трохі з'едліва i глуха:

— Так, Амброзі быў мечнік Візскай зямлі. Але там жывуць і жмудзіны, і немцы, і палякі, і беларусы. Вы ўзялі няпэўны довад, князь… Але няхай, няхай нават i так… Пасля яго мае продкі сто семдзесят год жылі на гэтай зямлі, елі яе хлеб, гаварылі яе гаворкай, умываліся яе вадою, спявалі яе песні… Ды i хіба не ўсё адно, калі я сам лічу сябе "ліцвінам", беларусам, тутэйшым — назавіце гэта, як хочаце. Xiба не ўсё адно калі дома ў мяне гавораць мужыцкай гаворкай, калі толькі адзін бацька — "для дзяцей" — ведае тое, што ў нас называюць "польскай" i якой не разумеюць палякі, бо гэта перакручаныя нашы словы.

Вочы ў Кастуся блішчалі.

— I хіба не ўсё адно, калі нябожчыца маці не ведала іншай мовы, i браты мае, i я сам не ведаў да прагімназіі іншай… Вы чулі, якая тая адзіная песня, што я помню ад маці?

Плакаў бы я, плакаў,Ды не маю слёз.Белыя бярозыПабяліў мароз.

Вежа маўчаў.

— Беларус, — з глухой іроніяй сказаў Вежа. — Сябра трызненняў майго ўнука. Што ж… Бог з табою, сыне. Хай табе доля дае шчасце.

I дадаў:

— Псіхапаты… Неразумныя… Мамчыны сынкі, што пахнуць малаком… Што ж гэта з вамі будзе, ra?[73]

… У той год зноў спасцігла Прыдняпроўе страшная летняя повень. Як насланнё нейкае: вада стаяла на узроўні сярэдняй вясенняй паводкі. Дняпро заліў паплавы, яругі, вымачыны. Старарэчышчы ператварыліся ў пратокі, у дoўгiя азёры.

Вада ападала патроху, i відаць было, што Дняпро ўвойдзе ў трубу толькі на пачатку верасня. На ствалах дрэў, якія вызваліліся з-пад вады, быў тонкі пушок карэньчыкаў, так доўга стаяла повень. На ўзгорках карычневая скарынка высахлай твані ляжала як лямец, i ногі чалавека ламалі яе, пакідаючы дзіркі, у якіх была відаць чэзлая, жаўтавата-зялёная, бы у склепе, трава. Стала ясна: сенажаці па нізкіх месцах прапалі.

Кастусь з Алесем, трымаючы ў руках крыгу, ішлі поплавам. I крыга, разгорнутая падвойная рама, абцягнутая мярэжай, нагадвала вялізнага, большага за хлопцаў, празрыстага матыля.

Icці было цяжка. Ішлі па калена ў вадзе. Даводзілася грудзьмі пракладаць сабе дарогу ў траве. Малінавы скрыпень казытаў разгарачаны твар, павой чапляўся за ногі. Усё вакол чырванела, бялела, жаўцела.

Здавалася, зацвіло бязмежнае плыткае мора. Бо травы стаялі ў вадзе, засыпанай каляровым кветкавым пылком.

Спыніліся на краёчку яругі, доўгай неглыбокай катлавіны. Кветкі нібы спыняліся на яе берагах, адкрываючы люстэрка чыстай бліскучай вады.

Кастусь адным вокам глянуў у мяшок, пачэплены вяроўкай за шыю. У ім пераліваліся цьмяна-залатыя ліны, халодныя гусцёркі i блакітна-залёныя малыя шчупачкі.

— А нядрэнна мы ўхапілі, — сказаў Кастусь.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вечер и утро
Вечер и утро

997 год от Рождества Христова.Темные века на континенте подходят к концу, однако в Британии на кону стоит само существование английской нации… С Запада нападают воинственные кельты Уэльса. Север снова и снова заливают кровью набеги беспощадных скандинавских викингов. Прав тот, кто силен. Меч и копье стали единственным законом. Каждый выживает как умеет.Таковы времена, в которые довелось жить героям — ищущему свое место под солнцем молодому кораблестроителю-саксу, чья семья была изгнана из дома викингами, знатной норманнской красавице, вместе с мужем готовящейся вступить в смертельно опасную схватку за богатство и власть, и образованному монаху, одержимому идеей превратить свою скромную обитель в один из главных очагов знаний и культуры в Европе.Это их история — масшатабная и захватывающая, жестокая и завораживающая.

Кен Фоллетт

Историческая проза / Прочее / Современная зарубежная литература
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза