Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц полностью

— Гэта яшчэ мала, — Алесь быў чырвоны i трохі спацелы. — Вада высокая шкодзіць. Звычайна па старыках разы за чатыры столькі натрасеш, а тут палову дня ходзім.

— Усё адно цікава. Нават лепей, што шмат ходзім.

— Нішто, — сказаў Алесь. — Зараз дойдзем да гарадзішча — адпачнем на сухім. А то тут i сесці няма куды.

— Як гэта няма куды? — спытаў Кастусь.

I сеў аж па самыя грудзі ў ваду. Сядзеў i смяяўся. Торба з рыбай усплыла i начала барболіцца больш рухава.

— Зручна, — сказаў Кастусь. — Нібы ў цёплай ванне сядзіш. Толькі каб гэта рак за якое месца не хапануў.

— Тут ix няма, — сказаў Алесь. — Яны пад карчамі ды пад берагам. I потым, мала стала ракаў. Гады тры назад пошасць нейкая на ix прайшла. Бepaгi аж кіпелі крумкачамі ды варонамі.

— Гэта яны, мусіць, з гора падохлі. Знайшоўся на ix нейкі свой Аляксашка, — выскаліў Кастусь белыя прыгожыя зубы.

— А што табе гэты Аляксашка?

— А чорт яго ведае. Абяцае зашмат. А ў самога калі што i добрае, дык гэта шавялюра i бакі, ды яшчэ вусы. Як пікі. Але гэта ўжо ад цырульніка хутчэй залежыць.

І дадаў:

— Падбароддзе ў яго бязвольнае. А бязвольныя людзі — ох, якія яны часта бываюць упартыя ды злосныя! На кожным сваім капрызе могуць суседу вязы скруціць. Нібы даводзіць, што i ў яго цвёрдасць ёсць.

Кастусь баўтануў нагамі ў вадзе.

— Справядлівасці, відаць, i тут не будзе. У нас, наогул, справядлівасць гэтую своеасабліва разумеюць. Чорнага iмя Сямашка-біскуп сам унію кінуў i сілком пачаў паству ў праваслаўе гнаць. Тут ужо ўсё, што хочаш, бывае: i страшнае, i смешнае. Смех у нас, вядома, таксама не дай бог! У пятлю хочацца ад такога смеху. То рэжуць людзям бароды, а з тых, хто не хоча, мыт за бараду бяруць. А тут прымусілі ўніяцкіх былых папоў бароды гадаваць ды вопратку мяняць. Усе забарадзелі, як казлы. І тут Сямашку данос: поп такой i такой вёскi барады назнарок не хоча адпускаць, а значыць, i надалей перабывае ў гнюснай epaci, такі ён i гэтакі. Марыць аб аўтакефаліі беларускай царквы, спіць i бачыць, каб гасудар ухайдокаўся… Папа туды, папа сюды, папа на допыт… "Што, быдла, зламысныя ідэі ў чорным сэрцы гадуеш?! Аўтакефаліі захацеў?! А ў манастыр на хлеб i ваду?!" I, галоўнае, ён, халера, ні ў чым не прызнаецца. Некалькі месяцаў цягалі. Ледзь сапраўды за краты не трапіў. Ужо i прадпісанне было. I толькі потым выявілася, што барада ў папа ад прыроды не расце.

Яны шырока разгарнулі крыгу i падставілі яе пад куст, заліты вадою. Алесь спінаю, каб вачэй не папсаваць, палез у хмыз i пачаў боўтаць у iм нагамі. Праз хвіліну Кастусь смыкнуў за вяровачку, i крылы самкнуліся. Загорскі падскочыў да сябра i памог яму ўзняць крыгу над вадой. У ёй ляжаў, відаць самлеўшы ад жаху, даволі вялікі шчупак, а побач з iм калаціліся тры цьмяна-залатыя ліны.

Ставячы раз-пораз крыгу, яны павольна пасоўваліся да гарадзішча.

— I чаму гэта, братка, так? Звычайная рыба доўга, мужна, я б сказаў, трымаецца, а шчупак, вялікі, моцны, драпежны, як выцягнеш яго з вады, так i самлее, — сказаў Кастусь.

— Я думаю, звычайная рыба, яна — працавік. Жыве сабе, б'ецца, "штодзённы" свой цяжка зарабляе. А гэты — хапун, аспід драпежны. Злы чалавек не бывае мужны. Так i тут. Пострах ракі, а на расплату, як ва ўcix такіх, кішка тонкая.

Кастусь вырваў з вады крыгу, i ў струменях плыўкага срэбра яны ўбачылі яшчэ аднаго нерухомага шчупака i зарагаталі…

… Калі яны паселі ля падножжа вялізнага гарадзішча i расклалі сушыць вопратку, Кастусь, абводзячы шырокімі вачыма мора кветак у вадзе, сказаў:

— Ну i зямля! Бог ты мой, якая зямля! Дык, хаця б за прыгажосць, няўжо яна кропелькі шчасця не заслужыла? Скубуць i скубуць, душаць i душаць.

— Гэта праўда, — сказаў Алесь.

Каліноўскі лёг на жывот i глядзеў цяпер на гіганцкую ўсечаную піраміду гарадзішча, на сляды равоў, на закляклыя схілы, на якіх шумела трава, на самотны дубок, што неяк прымасціўся на краёчку верхняй пляцоўкі, здабываў карэннямі бедны пакорм з цвёрдай, як камень, зямлі.

— Трымаемся, як той унь дубок, — сказаў Кастусь. — На руінах.

— Слухай, — сказаў Алесь, — чаму ты апошнія два дні сумны?

— Ты не думай, братка, — пасля паўзы сказаў Каліноўскі. — Мне добра ў вас, хаця i нязвыкла, бо танцуюць вакол цябе i Логвін, i Кірдун з жонкай, i Карп з Анежкай, i Кандраці, i іншыя.

— То што?

— Скажы, табе ніколі не было дрэнна ад думкі, што на цябе працуюць многія тысячы людзей? Калі пасяліць у адно месца, атрымаўся б вялізны горад. А вас шэсць чалавек…

— Мне тут пакуль нічога не належыць… А хатнія — людзі традыцыі, хаця i разумеюць неабходнасць змен, — стрымана сказаў Алесь. — На зборні, чатыры, здаецца, гады назад, падалі галасы за скасаванне прыгону.

— Ну, а ты сам як думаеш?

— Калі буду гаспадаром — гэтыя людзі атрымаюць волю. У гэтым маё слова. Ведаю, можа, мне нават i хрыбціну зломяць. Але іначай нельга.

Над галовамі ў хлопцаў ляцелі на гарадзішча, нібы штурмуючы яго, сонечныя, сляпуча белыя аблокі.

… Уначы, калі хлопцы ўжо ляжалі ў cвaix ложках, да ix прыйшоў на хвіліну стары Вежа. Сеў на краёчак Кастусёвага ложка, уважна глядзеў на госця.

— Ну як табе тут?

— Мне тут добра.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вечер и утро
Вечер и утро

997 год от Рождества Христова.Темные века на континенте подходят к концу, однако в Британии на кону стоит само существование английской нации… С Запада нападают воинственные кельты Уэльса. Север снова и снова заливают кровью набеги беспощадных скандинавских викингов. Прав тот, кто силен. Меч и копье стали единственным законом. Каждый выживает как умеет.Таковы времена, в которые довелось жить героям — ищущему свое место под солнцем молодому кораблестроителю-саксу, чья семья была изгнана из дома викингами, знатной норманнской красавице, вместе с мужем готовящейся вступить в смертельно опасную схватку за богатство и власть, и образованному монаху, одержимому идеей превратить свою скромную обитель в один из главных очагов знаний и культуры в Европе.Это их история — масшатабная и захватывающая, жестокая и завораживающая.

Кен Фоллетт

Историческая проза / Прочее / Современная зарубежная литература
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза