Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

— Мне абрыдла. Я хрысціянін і, як хрысціянін, дбаю аб веры і таксама не люблю людзей, якія распялі майго Бога. Але тое, што вы кажаце — паклёп. Гэты ваш пісака, па-першае, не бачыў ніводнага іудзея. Ён проста няславіў шчаслівага суперніка ў каханні. Не ведаю, ці хлябталі кельціберы мачу, — хай гэта будзе на ягоным сумленні. Калі гэта не так — ён проста брахун, як усе пісакі. А вы — горшы за яго. Вы — паклёпнік. У той час ва ўсёй Іберыі не было ніводнага іудзея. Ніхто не патрабуе, каб дзве арміі паклёпнічалі адна на адну. Іхняя справа — біцца… Кажы далей, іудзей.

Суровы, нягледзячы на разбэшчанасць, пасечаны шнарамі, адзначаны ўсімі распустамі Юстынаў твар быў у гэты момант страшны. З-пад падстрыжаных у скобку валасоў вуголлямі гарэлі вочы. І раптам з яго нібы нехта выпусціў паветра. Ён сеў і безнадзейна махнуў рукою:

— А-а, што там. Усё адно.

З гэтай хвіліны бурмістр нібы звяў і да самага канца ўжо не праяўляў ніякай цікавасці да таго, што адбывалася ў зале.

Басяцкі непаразумела зірнуў на Лотра. Той паціснуў плячыма, — нічога, маўляў, глупства, бывае — і пакруціў пальцам ля лба.

— То за што цябе выгналі? — спытаў Лотр.

— Дзіўнае пытанне. За што выганяюць людзей? За тое ж, за што і яго, Братчыка.

— Раскажы падрабязней.

АПАВЯДАННЕ ІОСІІ БЕН РАВВУНІ

— Гм, мая справа пачалася два гады таму, на яўрэйскае свята Рабігул Ахір. Менавіта тады я пачаў хаця трохі разумець усе кнігі. І якраз тады ў абшчыне з'явіўся адкупшчык Шамоэл. Бачылі б вы ягоныя вочы. Гэта быў… Ну… Мне не хапае слоў… Ну, воўк… Ну, Алаферн… Ну, Сенахірым… Ён быў для іудзеяў горшы за ўсіх самых страшных ворагаў. І не было волі Божай, каб ён здох, як… асірыянін… Пачалося пекла… Абшчынны збор вырас так, што нам не было як жыць, і ўвесь ён трапіў у гэтыя рукі… Бачылі б вы гэтыя рукі! Тлустыя, у поўсці, усе ў бранзалетах… І з ім была трэць абшчыны, а астатнія не мелі кавалка салонай рыбы. Ён разарыў і ўсё наваколле, нячысты пёс. Ён і астатнія ягоныя людзі багацелі. І калі раней я думаў, праходзячы паўз могілкі, што тут ляжаць самыя лепшыя гоі, то цяпер я зразумеў, што вораг — ён, бо ён точыць… знутры… Бо ён філісцімлянін… Бо ён вораг іудзею і ўвогуле чалавеку. Як вы. Мне варта было б маўчаць, але дурны Іосія не маўчаў, і вось яго выгналі, і ён быў па-за законам для сваіх і чужым, падазроным для іншых… Мне варта было б маўчаць. Але я ўстаў і стаў крычаць на яго, і бэсціць… і выкрываць яго, як Іерамія… Гора мне! Першы раз я крычаў на яго ў мінулым ліпені, на пост руйнавання храма. Я крычаў, што такіх, як ён, не павінна насіць зямля, што ён — паківанне галавою для іншых. А ён і ягоныя блюдалізы смяяліся. А наш рабін дакараў мяне.

(Ён яшчэ трохі выпрастаўся. І тут усім стала ясна, што ў гэтым кволым целе гарыць магутны дух старажытных прарокаў. Гарыць нават за баязлівасцю. Рукі гэтыя не маглі ўдарыць, але нельга было згасіць гэтае полымя.)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аламут (ЛП)
Аламут (ЛП)

"При самом близоруком прочтении "Аламута", - пишет переводчик Майкл Биггинс в своем послесловии к этому изданию, - могут укрепиться некоторые стереотипные представления о Ближнем Востоке как об исключительном доме фанатиков и беспрекословных фундаменталистов... Но внимательные читатели должны уходить от "Аламута" совсем с другим ощущением".   Публикуя эту книгу, мы стремимся разрушить ненавистные стереотипы, а не укрепить их. Что мы отмечаем в "Аламуте", так это то, как автор показывает, что любой идеологией может манипулировать харизматичный лидер и превращать индивидуальные убеждения в фанатизм. Аламут можно рассматривать как аргумент против систем верований, которые лишают человека способности действовать и мыслить нравственно. Основные выводы из истории Хасана ибн Саббаха заключаются не в том, что ислам или религия по своей сути предрасполагают к терроризму, а в том, что любая идеология, будь то религиозная, националистическая или иная, может быть использована в драматических и опасных целях. Действительно, "Аламут" был написан в ответ на европейский политический климат 1938 года, когда на континенте набирали силу тоталитарные силы.   Мы надеемся, что мысли, убеждения и мотивы этих персонажей не воспринимаются как представление ислама или как доказательство того, что ислам потворствует насилию или террористам-самоубийцам. Доктрины, представленные в этой книге, включая высший девиз исмаилитов "Ничто не истинно, все дозволено", не соответствуют убеждениям большинства мусульман на протяжении веков, а скорее относительно небольшой секты.   Именно в таком духе мы предлагаем вам наше издание этой книги. Мы надеемся, что вы прочтете и оцените ее по достоинству.    

Владимир Бартол

Проза / Историческая проза