Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

І потым я выкрываў яго на Хамішо. Я пляваў у ягоны бок і казаў, што ён рабуе сваіх. Я пляваў у ягоны бок, а яны ўсе плявалі ў мой бок. І мне б… маўчаць… Але я забыў лёс прарокаў і тое, што іх заўсёды пабівалі каменнямі. І я выкрываў яго на пост Хедалі і крычаў, што Ізраіль стаў раб і зрабіўся здабычаю гэтай чумы і яго, Шамоэла, трэба пабіць каменнямі, бо мужыкі з-за яго наракаюць на нас і край гэты можа зрабіцца для нас краінаю змроку. І рабін наклаў на мяне пакаянне, а тыя бэсцілі мяне, а іншыя наракалі на мяне, хаця не мелі кавалка хлеба… І потым я, думаючы, што абудзіцца сорам у народа майго, выкрываў Шамоэла на першыя дні… кучак. Я казаў, што ў яго лоб блудніцы і ён апаганіў… зямлю і што ён знішчальнік народа… А ён сядзеў і звінеў бранзалетамі на тлустых руках, і на мяне наклалі другое пакаянне, і лаялі мяне, а бедныя ад мяне адступіліся… Паршывыя авечкі! Баязлівыя жывёліны!… А я чытаў кнігі і разумеў, што так не павінна быць, а раз ёсць, то кнігі хлусяць, а раз кнігі хлусяць, то нашто яны? І не можа слова праўды не дайсці, хаця… дагэтуль пасля кожнага такога слова ён з падвойнай прагнасцю жор людзей. І я выкрываў яго на пост Эстэр і на Пурым. І я крычаў, што ўразяць яго леў і барс, а ён сказаў, што яны тут не водзяцца. І я крычаў на яго і ўсіх, хто з ім, што яны, як адгадаваныя коні, гігочуць на жонку другога, і гэта была праўда. І крычаў, што ўсе яны згубіцелі Ізраіля і што з-за іх пакаранне ўпадзе на ўсіх. І крычаў я, што рабін — асёл і птушкалоў нечасцівы і пераступіў усялякую меру ў зле, як усе яны, і што дамы іхнія поўныя падману і таму самі яны тучныя і тлустыя і справядлівай справе жабракоў не даюць суда. І не саромеюцца яны, і не чырванеюць, робячы брыду. І кадзяць Ваалу, які ёсць — грошы… І яны хацелі пабіць мяне каменнямі, а народ разводзіў рукамі і пляваўся. Гора мне, маці мая, што ты нарадзіла мяне чалавекам!… Нікому не даваў я ў рост, і мне ніхто не даваў у рост, а ўсе праклінаюць мяне! І перад самым пейсахам яны адлучылі мяне ад абшчыны і выкінулі з кагалу. Але я… не хацеў ісці і казаў, што ісці трэба і м, бо яны ўсе — пастыры, якія губяць авечак сваіх, сасуды непатрэбныя. І тады яны выкінулі мяне, і бедныя не заступіліся за мяне… І цяпер кожны мог забіць мяне і не адказваць.

Раввуні прыкрыў вочы рукою. Стаяў, як жывая статуя адчаю і ярасці. І нават тым, што ніколі і не былі людзьмі, стала непамысна.

— Раскажы падрабязна пра сваё жыццё ад выгнання і да гэтага дня, — сказаў Камар. — Яны правільна зрабілі, што выгналі цябе. Мы б зрабілі тое самае… Раскажы, якімі новымі злачынствамі ты пацвердзіў справядлівасць прысуду.

Але іудзей нічога не сказаў і толькі жаласна аглянуўся. Шалёны парыў прароцтва прайшоў, і ён цяпер не ведаў, што і як яму казаць. Толькі што мова ягоная лілася вадаспадам, толькі часам запінаючыся на асобных словах, як плынь на асобных камнях. А цяпер ён з цяжкасцю шукаў гэтыя словы, размаўляючы больш рукамі, чым вуснамі. Так бывае, калі ў паэта праходзіць натхненне. Толькі што быў тытан, і вось ужо маленькі, бадай што варты жалю чалавечак.

— Я… гм… Ну, яны ткі схапілі мяне… і… дацягнулі да… Я хачу, прабачце, каб вы зразумелі… мяне… Я вельмі кепска ведаю… беларусінскую мову…

— Можа, ты будзеш гаварыць на нейкай другой? — спытаў самавіты Лотр.

— Я ведаю сваю… Ведаю старажытную… Ведаю іспаньёльскую… Прабачце… З гэтых — лепей за ўсё старажытную.

Суддзі пераглянуліся.

— Гэта нашто? — спытаў Басяцкі.

— А нашто вам латынь? — спытаў раптам Братчык. — Дый вам не зашкодзіла б ведаць старажытную, раз на ёй напісана Біблія. Я вось не ведаю і шкадую. Трэба ведаць усё, раз мы людзі… Неяк у нас гэта не прадумалі…

— Пляваў я на ўсё гэта, — нахмурыў грозныя бровы Камар. — Я ведаю ідэнтычную Біблію, і грэцкую, і Біблію на вульгаце…

— І потым, — перабіў яго каплан, — чалавеку непадрыхтаванаму, чалавеку, які не прайшоў усіх ступеняў ведаў, не належыць самому, без рукі ўказальнай, чэсці Біблію, ніжэ Евангелле, каб не папсавацца ў розуме… Ты будзеш нешта казаць, іудзей?

Братчык уздыхнуў:

— Вы бачыце, ён збіваецца. Ён разгубіўся. Ён не можа. Астатняе я ведаю, як і ён… Магчыма, я мог бы расказаць?

— Кажы, — сказаў Балвановіч.

Юрась пацёр лоб.

АПАВЯДАННЕ ЮРАСЯ БРАТЧЫКА

— З Міра я прыйшоў у Слонім. Мне давялося шмат блукаць да гэтага, і галадаць, і начаваць Бог ведае дзе. Я ніколі не думаў, што мне будзе так цяжка. Год за дзвесце… відаць… было лягчэй. У Слонім я прыйшоў пад вечар. Там вакол густыя і вельмі прыгожыя лясы, а між іх, на ўзгорках, дзіўнай утульнасці гарадок. Я ішоў і думаў, дзе мне начаваць і колькі яшчэ беспрытульных начэй мяне чакае.

Дарога мая ішла паўз падвор'е старой Слонімскай сінагогі. Вы ведаеце, дзе яна. Высокі каменны мур, а за ім куб з дзікага каменя пад вострым дахам… Сам не ведаю чаму, але я спыніўся насупраць увахода на падвор'е сінагогі, там, дзе стаяць дзве каменныя жанчыны.

— Якія жанчыны? — спытаў Жаба.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы / Короткие любовные романы