Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

— Pollice verso*, — сказаў бамбіза.

* «Апусціўшы данізу вялікі палец». У сэнсе «Дабі яго».

— Прахвост ты, — сказаў Лотр. — Валацуга ты, а не дыякан.

— Не верыце? Дык вось… «Ангел вапіяша благадатней: «Чыстая дзева, радуйся».

Голас быў страшэнны, мядзведжы, яловы. Ён біў па галаве і нібыта пакідаў сотні скабак у вушах. Гаслі свечы. Дрыжала і дзерлася слюда ў вокнах.

— «І пакі рэку-у!!!»

Якуб устаў на дыбачкі, наліўся крывёй. Нехта нябачны пачаў гартаць адразу ўсе кнігі на стале, за якім сядзелі суддзі.

— Хопіць. Па-мойму, гэта не «ангел вапіяша», а падземны дух, копша, — сказаў Басяцкі. — Наступны!

Наступны выйшаў з рада. У ягоным хітоне было, бадай што, больш дзірак, чым у хітонах усіх астатніх. Варушыліся ў шырокіх драных рукавах спрытныя, нібы зусім без костак, доўгія пальцы рук. Каўнер ягонага хітона быў падобны на манашы, шырокі, у складках, і ў гэтым каўняры, нібы ў глыбокай місе, ляжала правільна-круглая галава з рэдкімі, у некалькі кучаравых валасоў, вусамі. Тая галава была надзіва пыхлівая, з хуткімі жывымі вочкамі, з такой вялізнай верхняй губой, нібы чалавек заўсёды трымаў пад ёю ўласны язык. Гэта, аднак, была няпраўда: язык гэты боўтаўся і званіў, як хацеў.

— Глядзіце, — шапянуў Лотр. — Галава, якая гаворыць.

Басяцкі ўсміхнуўся:

— Уценьце гловы свентэго Яна, даруй мне, грэшнаму.

— Сљдзіце вы нас не як суддзі ізраільскія. Няправедна судзіце. А самі не чулі, хто такі Ян Каток. — І ён ударыў сябе шчыпоццю ў грудзі. — Утучняеце сябе, нібыта свінні непатрэбныя, а не ведаеце, што і храм Божы не гэтак для душы ўратавальны, як я.

Ён палез у кішэнь і дастаў адтуль голуба. Голасна зашаптаў яму «на вуха»:

— Ляці да Пана Бога. Скажы: фокусніка самой Маткі Боскай судзяць.

Падкінуў голуба, і той вылецеў у акно.

Каток чакаў. Потым аднекуль, і здавалася — з ягонага зада, пачалі гучаць струны арфы. Фокуснік нібы прыслухоўваўся да іх:

— Га? Га? Кажаш, не за тое, што трэба, судзяць? Правільна, не за тое. Кажаш, адмечу цябе дабратворнасцю? Адмячай, адмячай.

У Карнілы, а потым і ва ўсіх, палезлі на лоб вочы: проста з ілба ў Яна Катка вырас і пацягнуўся ўгору куст ружаў, якія струменілі ззянне і водар.

— Ммм-а, — зажмурыўся Жаба.

— І яшчэ прагну раскошы тваёй…

Вакол бандыцкай морды запалаў зорны німб. Каток склаў рукі на грудзях і заплюшчыў вочы. І тут успыхнуў рогат. Фокуснік азірнуўся і плюнуў. У тонкай ягонай механіцы нешта не так спрацавала.

— У Яна Катка вырас вялізны і зіхоткі павін хвост.

— Тфу. Памылачка атрымалася.

— А казаў жа я… Пі… піць не трэба было.

— І ўрэшце ты, апошні, — сказаў цыганаватаму кардынал. — І хутчэй. Бо першая варта ідзе да канца.

— Пане Божа, — уздыхнуў Лявон. — То ж бо, гляджу, я аж раз'юшыўся, так есці хачу.

— Нагаду-уюць вас, — іранічна сказаў Лотр. — Назаўсёды нагадуюць… Ну, кажы.

Вясёлы чорны чалавек відавочна махлярыў, нават вачыма.

— Я Міхал Іліяш. Майстра на ўсе рукі.

Ягоны рот усміхаўся вуснамі, зубамі, мускуламі шчок. Дрыжэлі, нібы ад затоенага смеху, бровы.

АПАВЯДАННЕ МІХАЛА ІЛІЯША

— Спачатку я… гм… гандляваў конямі… У мяне бабуля цыганка. Каралева краіны Цыганіі. Тут ужо нічога не зробіш. Супраць крыві не папрэш. Так наканавана, і гэта яшчэ Ян Багаслоў казаў, калі ўвесь іхні апостальскі хаўрус абвінавацілі ў канакрадстве.

— Няпраўда, — сказаў Камар. — Якое там яшчэ канакрадства? Іх не за тое…

— Хэ! А як яны белага асла дасталі? Бог ім сказаў, а яны пайшлі браць, а гаспадары спыталі, нашто ім асёл… А тыя ўзялі. То конь асёл ці не? Конь. То што вам яшчэ трэба? Шкада толькі, што так павольна дабрэе чалавек. Тады Пану Богу нашаму за гэта некалькі калоў загналі. Цяпер беднаму цыгану заганяюць адзін, але так, што гэта не лягчэй, і ніякага я тут поступу не бачу… Але дзед мой і маці з бацем былі тутэйшыя… Кінуў я гэты занятак. Нездаровы занятак дужа. Пайшоў прафесарам у акадэмію.

— Дабрэча ты іх, відаць, вучыў, — сказаў Басяцкі.

— А чаго? Студэнты ў мяне былі цямлівыя, кемныя. Як, скажам, вы. Налажыліся да сваёй вучобы лепей, чым пан нунцый да латыні. Бывала, прыйдзе такі дзікі — жах. А там, глядзіш, і нічога.

І вось аднойчы стаю я на акадэмічным двары з улюбёным сваім студэнтам, Міхасём, ды вучу яго: «Так, братка. Ану, паўтарэнне. Яно, братка, матэр студыёрум. Ану, дыяканскую велікодную службу… Ды, так, ведаеш, каб зразумела было, што п'яны».

— Глупства кажа, — сказаў Камар. — П'янству ніякага дыякана вучыць не трэба. Гэта ў іх у крыві.

— Міхась лапы счапіў ды як раўне.

— Чакай, якія лапы? — абалдзела спытаў Лотр.

— Дык я ж, бацю, у якой акадэміі выкладаў? Я ў Смаргонскай. Я мядзведзяў вучыў. І такі гэты Міхал быў кемны, такі здаравеня!

Пасля велікоднай службы я яму і кажу:

— Так. Ану, пакажы, як нашы панкі да сябе дабро грабуць?

Ён і тут усё ведае. Сеў на пілавінне з пяском і пачаў яго да сябе лапамі грэбці. Азвярэла грабе.

Гэты самы пясок з пілавіннем мяне і падвёў. Прыглушыў конскія крокі. Загадваю гэта я, а за маёй спіною стаяць трох коннікаў. І галоўны з іх пан — гетман Агінскі.

— Э-эх, — кажу, — Міхась. Ты мацней, весялей грабі. Панскага размаху ў цябе няма.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы